21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Небяспека iпатэкi

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Небяспека iпатэкi

Аўтарская рубрыка Леаніда Заiкi: незалежная экспертыза

 

Аб прычынах, наступствах i ўроках глабальнага фiнансавага крызiсу наш карэспандэнт гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

— Леанiд Фёдаравiч, апошнiм часам iпатэка стала ў свеце дрэнным, амаль што абразлiвым словам. З яе ў Злучаных Штатах пачаўся сумнавядомы iпатэчны крызiс. У вынiку фiнансавая сiстэма планеты перажыла землятрус, на мяжы банкруцтва апынулiся цi ўвогуле абанкроцiлiся, здавалася, непатапляльныя банкi i фiнансавыя ўстановы са шматмiльярднымi актывамi. А яшчэ зусiм нядаўна ў нас многiмi эканамiстамi, дэпутатамi парламента iпатэка, дакладней, яе замежны вопыт, успрымаўся як правераны i варты пераймання спосаб вырашэння жыллёвай праблемы ў рынкавых умовах. Здаецца, i вамi таксама. Цi так?

— Не. Вы памыляецеся. Я нiколi не быў прыхiльнiкам iпатэкi, не ўхваляў яе замежны вопыт i не заклiкаў да яго капiравання. Бо iпатэка не такая ўжо i простая, дакладней, адназначная i прыемная ва ўсiх адносiнах рэч. У сярэдзiне 90-х гадоў мне давялося працаваць у розных краiнах, у тым лiку ў Вашынгтоне ў штаб-кватэры Сусветнага банка, часта гутарыць з амерыканскiмi аўтарытэтнымi эканамiстамi, саветнiкамi прэзiдэнта ЗША i iншымi дасведчанымi асобамi. I я часта чуў ад iх думкi аб небяспецы iпатэкi, прагнозы аб тым, што доўга не можа захоўвацца сiтуацыя, калi цана дома ў 5-6 разоў вышэйшая за яго рэальны кошт. Ужо тады амерыканскiя эканамiсты прадказвалi, што гэты мыльны пухiр нерухомасцi некалi гучна лопне. Аб гэтым, дарэчы, казалi на мiжнародных канферэнцыях сур’ёзныя эканамiсты з iншых краiн.

— Але ў ЗША распаўсюджана такое тлумачэнне прычын iпатэчнага крызiсу: маўляў, добрыя i даверлiвыя банкi параздавалi вельмi шмат iпатэчных крэдытаў нядобрасумленным клiентам i ў вынiку моцна пацярпелi. Няўжо амерыканскiя банкiры i фiнансiсты такiя наiўныя?

— Я ўважлiва сачу за апошнiмi падзеямi на фiнансавых рынках, тэрмiналогiяй амерыканскiх палiтыкаў на гэты конт. Вядома, iм трэба было растлумачыць, як так атрымалася, што iх краiна з самай магутнай эканомiкай на планеце, надзвычай развiтай фiнансавай сiстэмай i iнфраструктурай, устойлiвай валютай, у вачах усяго свету стала выглядаць, мякка кажучы, ну вельмi несалiдна. А калi казаць прама, то, прабачце за моцнае i некарэктнае параўнанне, амерыканскiя банкiры i фiнансiсты паўсталi перад усiмi як нейкiя эканамiчныя дурнi, па вiне якiх распачаўся сусветны крызiс. Паўсюдна ўзнiклi пытаннi: як цяпер можна давяраць i весцi справы з Амерыкай, паважаць яе долар i г.д.? Вось i быў прыдуманы тэрмiн, толькi паслухайце: неэфектыўныя цi непрадуманыя iнвестыцыi ў нерухомасць. Цяжка паверыць, што выпускнiкi бiзнэс-школы Гарварда такiя недасведчаныя ў фiнансах спецыялiсты.

— Тады ў чым прычыны iпатэчнага крызiсу?

— Надышоў час перафамарцiравання цi, iнакш кажучы, змены Уласнiка асноўнай, у першую чаргу прамыслова-тэхнiчнай маёмасцi ў свеце. Сёння асобныя мiжнародныя групы фiнансавага капiталу набралi такую моц i ўплыў, што ўжо ў стане ператварыць назапашаныя сотнi мiльярдаў зялёных грашовых паперак у рэальную прамысловую ўласнасць. Адсюль i рэзкае падзенне цэнаў на акцыi i жыллё за мяжой.

Зараз мы з вамi i назiраем пачатак перадзелу эканамiчнай улады. I ўсё, што цяпер адбываецца на фiнансавых рынках, звязана з гэтым. Зазначу, там прыкладна разоў у 50—70 гадоў адбываюцца такiя вось "зачысткi" накшталт "вялiкай дэпрэсii" 30-х гадоў у ЗША. Тады таксама рэзка ўпалi цэны на прадпрыемствы, многiя абанкроцiлiся i потым былi набытыя за невялiкiя грошы.

— I ўсё ж чаму iпатэка стала каталiзатарам гэтых крызiсных працэсаў, якiя не кiруюцца i выйшлi з пад кантролю эканамiчнай элiты ЗША?

— Эканомiка Злучаных Штатах доўгi час знаходзiлася ды i цяпер яшчэ знаходзiцца ў выйгрышнай пазiцыi. Пасля вайны долар стаў i застаецца сусветнай валютай. Амерыканцы могуць друкаваць свае зялёныя папяровыя грошы ў любых аб’ёмах i па ўсiм свеце на iх набываць неабходную iм сыравiну, нафту, тэхналогii, ноу-хау, лепшых спецыялiстаў, навукоўцаў i г.д. Замежныя эканамiсты падлiчылi, што 70 працэнтаў усiх сусветных доларавых зберажэнняў працуюць на эканомiку ЗША. Жыхары Беларусi i не здагадваюцца, што iх запасы ў амерыканскай валюце ў банках цi ў панчохах падтрымлiваюць эканомiку ЗША.

У многiм дзякуючы сваёй прывiлеi друкаваць долары амерыканцы пачалi добра жыць. Прычым настолькi, што перасталi эканомiць грошы. Паступова ў амерыканцаў стала вельмi мала зберажэнняў. Больш за тое, яны хутка прызвычаiлiся жыць у крэдыт, што ў нас таксама нярэдка ўспрымаецца як узор заможнага цi ва ўсякiм разе бязбеднага i правiльнага iснавання. Амерыканцы нiбы зацыклiлiся на перавагах крэдытаў i зусiм не думалi аб верагодных негатыўных наступствах. Новае камфартабельнае жыллё, зразумела, па высокiх амерыканскiх мерках, новыя шыкоўныя машыны i iншыя дарагiя рэчы набывалiся ў велiзарных маштабах. Вынiкам такога бяздумнага жыцця на "поўную катушку" стаў сукупны велiзарны доўг ЗША. Сёння ў сярэднiм на кожнага амерыканца прыходзiцца 175 тысяч долараў доўгу.

— Крызiс пачаўся ў ЗША, але чаму моцна прайгралi вялiкiя заходнееўрапейскiя банкi? Яны захацелi па прыкладзе амерыканскiх банкаў таксама зарабiць на iпатэчным крэдытаваннi ў Амерыцы? Iх што, падвяла залiшняя прага да лёгкiх грошай?

— Iх падвяла пад манастыр, кажучы па-нашаму, не столькi прагнасць, колькi рызыкоўны характар гульнi на фiнансавых рынках ЗША. Багатыя краiны Еўропы, скажам, Германiя, ды i Расiя сотнi мiльярдаў долараў укладвалi ў здавалася б тады непахiснымi амерыканскiя iпатэчныя фонды, у каштоўныя паперы, аблiгацыi ўрада ЗША. I сапраўды, не ў афрыканскiх жа фондах захоўваць свабодныя рэсурсы. Але фiнансавы рынак ЗША не заўсёды прадказальны i стабiльны, там часам здараюцца непрыемныя сюрпрызы, якiя прыводзяць да вялiкiх страт. Што мы i бачым на прыкладзе Еўропы i Расii.

— Вiдаць, Беларусi пашанцавала, што з-за яе нетаропкасцi ў развiццi фондавага рынку нашы страты ад крызiсу, калi i ёсць, то непараўнальныя з той жа Расiяй. Нейкiм чынам крызiс нас закрануў?

— Як i паўсюдна, у нас узрасце попыт на грошы, яны стануць даражэй, вырастуць стаўкi па крэдытах. Магчыма, расiйскiя i замежныя банкi, якiя ў нас працуюць, пачнуць выводзiць свае грошы дамоў, дзе назiраецца дэфiцыт лiквiднасцi. Нашым банкам давядзецца праводзiць больш актыўную работу па прыцягненнi грошай насельнiцтва. Па маiх падлiках, сума можа скласцi 3-4 млрд долараў ЗША штогод. Беларусь — краiна з адкрытай эканомiкай. Таму не выключаю, што адбудзецца падзенне нашага экспарту на Захад, бо там пачнуць эканомiць грошы i менш набываць. У Расiю i краiны СНД экспарт не знiзiцца.

З iншага боку, спадзяюся, што ўпадуць цэны на жыллё. У Лондане яно ўжо значна патаннела, у ЗША — аж у 2-3 разы. I ў нас пачнуць аб’ектыўна падаць цэны на кватэры. У Мiнску яны спыняцца на ўзроўнi 800—1000 долараў за кв.м, у рэгiёнах — 500-600 долараў. Калi гэта не здарыцца, то значыць, што ў Беларусi ёсць група ўплывовых таварышаў, якiя не хочуць страцiць свае звышдаходы.

— Лепш за ўсё вучыцца на чужых памылках. У святле першых вынiкаў глабальнага крызiса чаго нам не трэба рабiць у нацыянальным маштабе?

— На мой погляд, трэба моцна падумаць над тым, цi варта Беларусi прадаваць значную частку вядучых айчынных прадпрыемстваў замежным iнвестарам за нестабiльны долар? Я лiчу, што няварта. Няхай яны набываюць маёмасць у ЗША, дзе моцна патаннелi кампанii. Нам тут лепш пачакаць i, калi хочаце, браць прыклад з амерыканцаў. Там, здаецца, два гады таму згодна з рашэннем Прэзiдэнта пачалi вельмi строга ставiцца да замежных iнвестыцый. Iх цяпер, асаблiва расiйскiя, правяраюць амаль што з лупай.

— Вернемся да iпатэкi. Нягледзячы на недахопы i рызыкi яна дазволiла многiм вырашыць, бадай, самае важнае для любой сям’i пытанне — кватэрнае. У тых жа ЗША i Еўропе. Акрамя гэтага iпатэчныя крэдыты стымулявалi развiццё будаўнiчай галiны, вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў, стварэнне новых працоўных месцаў. Ёсць жа плюсы?

— Зразумела, ёсць. Як i мiнусы. Лоўкiя дзялкi i спрытнюгi, майстры хуткiх i вялiкiх заробкаў пачалi праз механiзмы iпатэкi ўкладваць велiзарныя сумы ў будаўнiцтва жылля, здымалi вялiкiя прыбыткi i выводзiлi грошы з працэсу. Так дзейнiчалi не толькi ў ЗША. У Маскве будаўнiчы бум i непамерны рост кошту квадратнага метра жылплошчы быў у многiм справакаваны людзьмi, якiя хацелi захаваць i павялiчыць свае капiталы. Яны пачалi iнтэнсiўна ўкладваць iх у будаўнiцтва жылля. У вынiку сярэднi кошт квадратнага метра ў белакаменнай у межах 4-5 тысяч долараў.

Не выключэнне i Беларусь. На мой погляд, у нас палавiна новых кватэр узводзiлася з мэтай захаваць грошы, зарабiць потым на наступным продажы па значна большай цане цi здачы ў арэнду. Адсюль i завоблачныя цэны на рынку жылля. Бо такой патрэбы ў iм не iснавала. Ажыятажны попыт на кватэры, асаблiва ў сталiцы, таксама ў пэўным сэнсе выклiканы iпатэчным крызiсам у ЗША. Долар стаў падаць, заможныя людзi палiчылi за лепшае ўкласцi свабодныя грошы ў нерухомасць. I пачалося. Дайшло да таго, што ў Мiнску цана звычайных аднапакаёвак дасягала 60 тысяч долараў пры справядлiвым кошце 10—12 тысяч. Увогуле ў сталiцы нармальная рынкавая цана квадратнага метра жылплошчы павiнна складаць 400—500 ў доларавым эквiваленце.

— А як практычна дасягнуць гэтага?

— Стварыць урадавую змешаную камiсiю i поўнасцю прайсцiся па ўсiм ланцужку будаўнiцтва жылля, праверыць усе задзейнiчаныя ў гэтым працэсе банкi, прадпрыемствы i кампанii будаўнiчай галiны, пасрэднiкаў, усялякiх так званых дэвэлопераў, бiлдэраў, звязаных з iмi чыноўнiкаў. Мэта — дакладна высветлiць рэальны кошт квадратнага метра. Я ўпэўнены, што пры ўмове аб’ектыўнага аналiзу праблемы знойдуцца вялiкiя рэзервы для знiжэння цэнаў на кватэры.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прычынах, наступствах i ўроках глабальнага фiнансавага крызiсу наш карэспандэнт гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика