Аператары "ў зоне"
Аператары "ў зоне"
Днямi прайшла iнфармацыя, што ў мабiльным свеце надыходзяць перамены: нумароў, якiя пачынаюцца на 8029, як быццам больш не будзе, кампанiям МТС i Velcom пакiнуць коды 033 i 044 адпаведна. І ўсiх iснуючых абанентаў плануецца падзялiць менавiта па гэтых кодах, так што цяпер не давядзецца сумнявацца: нумар на "тройку" — гэта МТС? Velcom"?, а мо ўвогуле гарадскi? Але ж, напэўна, не так усё проста — як папярэдзiць некалькi мiльёнаў абанентаў, а таксама ўсiх iншых карыстальнiкаў тэлефоннай сувязi, што нумарацыя ўжо змянiлася? Як здзейснiць гэты перавод у тэхнiчным плане? Як даведацца, калi ўвогуле наступiць гадзiна Ч? — Аб гэтым гаварыць пакуль што рана, — супакоiў нас начальнiк упраўлення электрасувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Юрый Шпак. — На працягу месяца адбудзецца пасяджэнне мiжведамаснага каардынацыйнага савета пры Мiнiстэрстве сувязi, дзе i будзе разгледжана гэта пытанне. У пасяджэннi МВКС возьмуць удзел прадстаўнiкi кампанiй —аператараў сувязi, якiя раскажуць пра свае тэхнiчныя магчымасцi, пра меркаваныя выдаткi... Таму пра канкрэтныя тэрмiны змянення тэлефонных кодаў гаворка пакуль што не iдзе. Нагадаем, спачатку аператары сотавай сувязi Velcom i МТС асацыявалiся толькi з нумарамi 80296ХХХХХХ i 80297ХХХХХХ адпаведна. Але мiльённая ёмiстасць даволi хутка была вычарпаная, i давялося задзейнiчаць iншыя нумарныя рэсурсы. Асобныя занальныя коды 033 i 044 аператары атрымалi яшчэ ў красавiку 2007 года, а ў лiпенi—жнiўнi пачалося падключэнне абанентаў на iх. Калi будзе прынятае рашэнне аб поўным пераводзе ўсiх абанентаў Velcom i МТС у гэтыя зоны — 044 i 033, у кожнага з беларускiх аператараў будзе свая зона нумарацыi ("БелСел" выкарыстоўвае 029, за "БеСТ" замацаваны код 025). Усяго ж цяпер паводле статыстыкi (на 1 жнiўня) у Беларусi больш як 7,5 мiльёна абанентаў сотавай сувязi. Лiдарам па колькасцi абанентаў, па звестках Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi краiны, застаецца кампанiя МТС, за ёй iдзе Velcom, потым "БеСТ". На чацвёртым месцы — "БелСел", але варта ўлiчваць, што гэты аператар працуе ў iншым стандарце сувязi — СDMA. — Цi не замнога гэта — 7,5 мiльёна абанентаў, улiчваючы агульную колькасць насельнiцтва ў Беларусi? Мабыць, ва ўлiк трапiлi ўсе нумары, у тым лiку "мёртвыя", якiя згублены або не выкарыстоўваюцца? — не паверылi мы. — Не, наша статыстыка складаецца толькi з актыўных абанентаў, — запэўнiў Юрый Шпак. — Тыя, хто не карыстаўся паслугамi сотавай сувязi больш як 2 месяцы, з агульнага падлiку выключаюцца. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi прайшла iнфармацыя, што ў мабiльным свеце надыходзяць перамены: нумароў, якiя пачынаюцца на 8029, як быццам больш не будзе, кампанiям МТС i Velc
|
|