21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нарачанскі пуп

26.08.2009 12:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Нарачанскі край унікальны ня толькі самым вялікім у Беларусі возерам і курортам. Хоць, магчыма, з гэтага пачынаюцца і ўсе іншыя тутэйшыя цуды.

Якая чыстая на Нарачы беларуская мова! Здаровая, як тутэйшае хваёвае паветра, і спрадвечная, як генатып мясцовых людзей. Калі парламент РБ прыме нарэшце закон аб беларусізацыі ўсіх сфер нашага жыцця, трэба будзе чыноўнікаў масава адпраўляць у нарачанскія лягеры, дамы адпачынку і санаторыі, каб пэрсанал гэтых установаў – нарачанскія, мядзельскія, нарацкія, крывіцкія, купскія людзі – разам са здароўем паправіў ім прызабытае вымаўленьне.

Дзіўна. Здавалася б, пры такой пільнай увазе да Нарачы менскага начальства яшчэ з савецкіх часоў тут даўно не павінна было застацца і сьледу беларушчыны. Насамрэч усё наадварот. У адрозьненьне ад іншых месцаў краіны, дзе вёска ўсімі сіламі рвалася ў горад і цераз немагу выгнятала зь сябе прыкметы паходжаньня, тут ня рваліся. Ні пад каго не падладжваліся. Гэта горад (той, што з учорашніх вёсак) ірваўся сюды. У адрозьненьне ад іншых, якія па выніку пачуваліся ці то паніжанымі перад горадам у вёсцы ці то прыежджымі ў горадзе, словам, людзьмі другаснымі і часовымі адносна “стацыянарных” гарадзкіх, нарачанцы былі й застаюцца тымі стацыянарнымі, адносна каго гарадзкія рускамоўныя пачуваюцца часовымі, прыежджымі, ці то просьбітамі ці то кліентамі.

Рэдкае месца, дзе беларус адчувае сябе пупом сьвету на сваім месцы, – тут.

Нішто не пагражае гэткаму парадку рэчаў і ў будучыні. Курорт разьвіваецца. Тысячы нарачанцаў – лекараў, пекараў, сантэхнікаў, дворнікаў, муляраў – забясьпечваюць працу ўсёй гэтай зоны адпачынку, гандлююць на рынках, будуюць дамы...

Таму бяруся сцьвярджаць, што калі наша міністэрства адукацыі зачыніць апошнюю беларускую школу, Нарач застанецца адзіным у Беларусі рэгіёнам-рэзэрватам, дзе можна будзе пачуць жывую мову беларусаў.

Нарачанскі чалавек – самавіты, спакойны і годны як Максім Танк. Ён ня мае патрэбы малпаваць тых высокіх і нізкіх чыноў, людзей минскіх (!) ці піцерскіх ці арэхавазуеўскіх, якім паліць лазьню, варыць юшку, слухае сэрца ці робіць падводны масаж. Яны заўтра зьедуць, прыедуць і зьедуць наступныя, а ён застаецца.

Мне даводзілася назіраць унікальныя для Беларусі сцэны: прыежджыя кліенты пры ўсёй іх пыхлівасьці і “гарадзкім” налёце раптам ператвараюцца ў гасьцей, кім яны тут і ёсьць, і, самае галоўнае, прымаюць такія правілы гульні. (Унікальнасьць у тым, што беларус паводзіць сябе, нібы гэта які літовец, прычым без намаганьня, натуральна, ён тут дыктуе лад і склад дачыненьняў!). Атмасфэру, у якой усё становіцца з галавы на ногі, ствараюць самі нарачанцы. Дужыя людзі, патомныя рыбакі, што яшчэ за польскім часам падымалі паўстаньні супраць панскае ўлады. Адзін з самых трывалых рэгіёнаў што да захаваньня свае нацыянальнае годнасьці і роднае мовы.

Брава, Нарач! Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика