21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навошта ствараць глебу для махінацый?

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навошта ствараць глебу для махінацый?

Маючыя адбыцца выбары ў парламент усё больш прыцягваюць да сябе ўвагу грамадскасцi. Безумоўна, найбольш зацiкаўленыя тут асобы — самi кандыдаты ў дэпутаты i палiтычныя сiлы, iнтарэсы якiх яны прадстаўляюць. Парадокс заключаецца ў тым, што далёка не для ўсiх канчатковай мэтай з’яўляецца запаветны значок на лацкане. Маю на ўвазе прадстаўнiкоў апазiцыi, якiя ўжо колькi гадоў запар па зразумелых прычынах кiруюцца выключна алiмпiйскiм прынцыпам наконт не перамогi, а ўдзелу. Удзелу менавiта ў перадвыбарнай кампанii. Прычым складваецца ўражанне, што кожныя наступныя выбары не ўспрымаюцца iмi як магчымасць узяць рэванш за папярэднiя правалы. Як правiла, усё зводзiцца да актыўнага i як мага больш гучнага пошуку прычын, чаму i на гэты раз носьбiтам заходняй дэмакратыi не ўдалося атрымаць крэдыт даверу беларусаў i заняць тое цi iншае крэсла.

Не новы, але правераны часам лейтматыў кожных выбараў любога ўзроўню — "недэмакратычнае" выбарчае заканадаўства. Як нi дзiўна, нехта дагэтуль свята верыць, што падганi Беларусь закон аб выбарах пад заходнi шаблон, як "апошнiя стануць першымi". Пра тое, што i "за бугром", i нават за акiянам з выбарчым правам не ўсё так гладка, айчынныя апазiцыянеры стараюцца памоўчваць. У аснову ставiцца, вядома ж, меркаванне "аўтарытэтных" мiжнародных арганiзацый.

Давайце блiжэй прыгледзiмся да некаторых рэкамендацый замежных дабрадзеяў. Напрыклад, да рэкамендацыi БДІПЧ АБСЕ "стварыць агульнанацыянальны цэнтралiзаваны рэестр выбаршчыкаў з прысваеннем кожнаму выбаршчыку асабiстага iдэнтыфiкацыйнага нумара". "Рэестр павiнен весцiся i абнаўляцца рэгулярна i на працяглай аснове, а не непасрэдна перад кожнымi выбарамi... Варта публiчна паведамляць аб змяненнях у спiсе выбаршчыкаў, якiя адбылiся памiж часам прадастаўлення спiсаў ва ўчастковыя выбарчыя камiсii i днём выбараў", — раiла Бюро па вынiках парламенцкiх выбараў у Беларусi 2004 года.

Як вядома, цяпер у Беларусi спiсы выбаршчыкаў складаюцца па кожным асобным ўчастку для галасавання i прадастаўляюцца выбаршчыкам за 15 дзён да выбараў. Пры гэтым кожны грамадзянiн мае час i магчымасць абскардзiць неўключэнне, няправiльнае ўключэнне ў спiс цi выключэнне са спiсу, а таксама дапушчаныя ў спiсе недакладнасцi ў звестках аб сабе. У чым жа крамола? Няўжо адзiны спiс выбаршчыкаў — гэта дэмакратычна, а спiсы па ўчастках цi па рэгiёнах — не? У такiм выпадку давядзецца прызнаць неадпаведнымi "высокiм стандартам" выбарчыя сiстэмы Францыi, Германii, ЗША, дзе справы iдуць прыкладна так, як i ў Беларусi.

Ды i ўвогуле, увядзенне адзiнага пастаяннага спiса — гэта, хутчэй, выключэнне. I справа не толькi ў тэхнiчных складанасцях i фiнансавых выдатках. Непазбежным спадарожнiкам падобнай арганiзацыi выбарчага працэсу з’яўляюцца рознага роду юрыдычныя казусы, якiя могуць iстотна сказiць волевыяўленне выбаршчыкаў. Справа ў тым, што iнфармацыя пра выбаршчыкаў, як бы пiльна яна нi адсочвалася i аператыўна нi абнаўлялася, усё адно адстае ад жыцця. Нехта памёр, нехта пераехаў у iншы горад... I калi адпаведныя карэктывы не ўнесцi ў спiс да выбараў, то аддаць свой голас за таго цi iншага кандыдата атрымлiваюць магчымасць не толькi людзi, якiя ўжо пражываюць у iншай мясцовасцi, але i сапраўдныя "мёртвыя душы". Гэта, на жаль, адбываецца нават там, дзе адзiныя спiсы для асобных рэгiёнаў, не кажучы ўжо пра краiны, у якiх вядзецца адзiны агульнанацыянальны спiс выбаршчыкаў.

Прыкладаў больш чым дастаткова. Так, напрыканцы 1990-х Францыю ўскалыхнула справа аб "фальшывых выбаршчыках" у трэцяй акрузе Парыжа, у вынiку якой пад суд ледзь не трапiў экс-прэзiдэнт Францыi Жак Шырак. Як высветлiлася, у 1989 i 1995 гадах члены партыi "Аб’яднанне ў абарону Рэспублiкi" — кiраўнiкi парыжскай мэрыi займалiся выбарчымi махiнацыямi з мэтай забяспечыць свайму шэфу патрэбны ўзровень падтрымкi ў сталiцы. Для гэтага ў "праблемныя" акругi завозiлiся "правiльныя" выбаршчыкi з iншых месцаў, а ў iх картачках выбаршчыкаў указвалiся фiктыўныя адрасы. Паколькi спiсы ў Францыi вядуцца на пастаяннай аснове i абнаўляюцца раз на год, а не падчас выбарчай кампанii, то адсачыць пераезд групы выбаршчыкаў у другую акругу аказалася немагчымым.

Аднак махiнацыi з iнфармацыяй аб месцы жыхарства — даўно адпрацаваная на Захадзе тэхналогiя. У ЗША нават iснуе спецыяльны тэрмiн — "джэрымендзерынг". Куды больш цiкава i актыўна вядзецца работа з "мёртвымi выбаршчыкамi". Кожная такая "душа" — гэта пусты бюлетэнь, у якi можна ўпiсаць усё, што заўгодна. Дарэчы, i на гэтай нiве ЗША — наперадзе планеты ўсёй. Як стала вядома ў ходзе правядзення прэзiдэнцкiх выбараў 2004 года, любы амерыканец, якi паспеў адправiць выбарчы бюлетэнь па пошце да сваёй смерцi, лiчыцца паўнапраўным выбаршчыкам. Напрыклад, падчас той кампанii ў Фларыдзе датэрмiнова прагаласавалi больш за 1,8 млн грамадзян, большасць з якiх састарэлыя i хворыя людзi. Калi ўлiчыць, што, паводле афiцыйных звестак, у штаце штодзень памiрае 455 чалавек, а вынiк выбараў у Фларыдзе ў 2000 годзе быў вырашаны ўсяго 537 галасамi, эксперты лiчаць, што бюлетэнi "мёртвых душ" мелi важнае значэнне ў барацьбе за крэсла ў Белым доме.

Нешта падобнае адзначаецца i ў наваспечаных дэмакратыях. Так, у 2003 годзе Вiктар Юшчанка скардзiўся, што ў спiскi выбаршчыкаў унесена каля 1,5 млн (!) "мёртвых душ". У той час гэты факт з поспехам быў выкарыстаны для аспрэчвання афiцыйных вынiкаў выбараў. А вось ужо летась, калi пры натуральным змяншэннi насельнiцтва назiральнiкi выявiлi ў цэлым шэрагу абласцей павелiчэнне агульнай колькасцi выбаршчыкаў на 10—15 працэнтаў, "памяранцавы" лiдар прамаўчаў...

I ўсё ж да заакiянскiх настаўнiкаў маладым дэмакратыям яшчэ далёка. Нават уявiць нельга, каб украiнцы так блiскуча перамаглi здаровы сэнс, як гэта зрабiлi жыхары Тэхаса падчас выбараў у 2006 годзе. У той кампанii прадстаўнiца Рэспублiканскай партыi Гленда Даўсан з вялiкiм адрывам апярэдзiла на выбарах свайго апанента-рэспублiканца. I гэта нягледзячы на тое, што яна памерла... за два месяцы да галасавання!

Аказваецца, рэспублiканцы вырашылi працягнуць яе перадвыбарную кампанiю, "каб не ўпусцiць пераваг перад сапернiкам". Пасля яе пасмяротнай перамогi справа засталася за малым — правесцi спецыяльную працэдуру па замене "мёртвай душы" на жывога рэспублiканца.

Вiдавочна, што ўвядзенне адзiнага цэнтралiзаванага рэестра выбаршчыкаў не зможа моцна паўплываць на дэмакратызацыю выбарчага працэсу ў Беларусi. Некаторая ўнiфiкацыя i цэнтралiзацыя iнфармацыi аб насельнiцтве, у тым лiку i ў мэтах улiку выбаршчыкаў, будзе праведзена ў адпаведнасцi з нядаўна прынятым Законам "Аб рэгiстрацыi насельнiцтва". Аднак рэгiстр наўрад цi калi-небудзь заменiць спiсы выбаршчыкаў, якiя аператыўна ствараюцца на месцах. Куды больш важным з’яўляецца выкананне патрабаванняў заканадаўства ўсiмi ўдзельнiкамi выбарчай кампанii. У тым лiку кандыдатамi, iнiцыятыўнымi групамi, назiральнiкамi i членамi выбаркамаў, вылучанымi апазiцыйнымi аб’яднаннямi i партыямi.

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маючыя адбыцца выбары ў парламент усё больш прыцягваюць да сябе ўвагу грамадскасцi. Безумоўна, найбольш зацiкаўленыя тут асобы — самi кандыдаты ў дэпу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика