Сталічная моладзь iгнаруе прафтэхадукацыю?
Сталічная моладзь iгнаруе прафтэхадукацыю?
Даволi складана два апошнiя гады запаўняюцца месцы ў многiх сталiчных прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах. Адна з прычын — дэмаграфiчны спад. Другая — скiраванасць моладзi на атрыманне вышэйшай адукацыi. Так, па дадзеных Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама, сёлета 74,4 працэнта выпускнiкоў сталiчных школ працягнулi навучанне ў ВНУ. Да таго ж адыграла сваю ролю i вяртанне школы да 11-годкi, дзякуючы якому ў выпускнiкоў базавай школы з’явiлася магчымасць усяго праз год атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыi. Для таго, каб даць прафтэхустановам магчымасць поўнасцю ўкамплектавацца, тэрмiны прыёму дакументаў ад абiтурыентаў былi падоўжаны ў сталiцы да 15 верасня. А пераважнай формай конкурснага адбору быў конкурс адзнак, указаных у дакуменце аб адукацыi. — Аднак, нягледзячы на падаўжэнне тэрмiнаў прыёму дакументаў ад абiтурыентаў, сталiчныя прафтэхустановы змаглi ўкамплектавацца толькi на 94 працэнты ад запланаванага, — паведамiла журналiсту "Звязды" начальнiк аддзела прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Алена ЧАРНЫХ. — З прафтэхустаноў, дзе рыхтуюць кадры для будаўнiчай галiны, цалкам удалося ўкамплектавацца толькi ПТВ № 31 мантажных i спецыяльных будаўнiчых работ. Нагадаю, што кантрольныя лiчбы набору на будаўнiчыя прафесii былi павялiчаны сёлета на 200 чалавек. Да таго ж мы прынялi ў сталiчныя прафтэхустановы вялiкую колькасць iншагароднiх навучэнцаў — 2459 чалавек, што складае 36,6 працэнта ад агульнай колькасцi залiчаных. Прафесiйна-тэхнiчную адукацыю ў сталiчных установах адукацыi будуць атрымлiваць 200 сiрот, 44 навучэнцы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i 23 чалавекi з парушэннямi слыху. З добрымi вынiкамi на "фiнiшную прамую" прыёмнай кампанii змаглi выйсцi прафтэхустановы сферы абслугоўвання, чыгуначнага транспарту, электронiкi, гандлю, кулiнарыi i палiграфii. А на некаторых спецыяльнасцях, такiх, як "аператар сувязi", "кантралёр аддзялення банка", "цырульнiк" нават сфармiравалiся конкурсы i, адпаведна, вельмi высокiя прахадныя балы. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволi складана два апошнiя гады запаўняюцца месцы ў многiх сталiчных прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах. Адна з прычын — дэмаграфiчны спад. Д
|
|