Як я правяла Дзеньбез аўто
Як я правяла Дзеньбез аўто
22 верасня ў Беларусi ўпершыню быў аб’яўлены Днём без аўтамабiля. Яго асноўная мэта — паляпшэнне экалагiчнай сiтуацыi. У Мiнпрыроды падлiчылi, што калi пяць працэнтаў мiнскiх жыхароў падтрымаюць акцыю, сталiца зэканомiць 300 мiльёнаў рублёў. Нават мiнiстры ў гэты дзень пайшлi на работу пешшу. Я не езджу на ўласным аўто, але не ўзяць удзелу ў акцыi не магла. Таму ў гэты дзень адмовiлася ад аўтобусаў, маршрутак i таксi. Іх выхлапныя газы нiчым не саступаюць выкiдам прыватных аўто. Больш за тое, я вырашыла зэканомiць электраэнергiю ў краiне i адмовiлася ад паездак на тралейбусах. Адзiны вiд транспарту, якiм не змагла ахвяраваць, гэта метро. Шлях у сем прыпынкаў Я не езджу на ўласным аўто, але не ўзяць удзелу ў акцыi не магла. Таму ў гэты дзень адмовiлася ад аўтобусаў, маршрутак i таксi. Іх выхлапныя газы нiчым не саступаюць выкiдам прыватных аўто. Больш за тое, я вырашыла зэканомiць электраэнергiю ў краiне i адмовiлася ад паездак на тралейбусах. Адзiны вiд транспарту, якiм не змагла ахвяраваць, гэта метро. Шлях у сем прыпынкаў Да метро мне сем аўтобусных прыпынкаў. Падлiчыла час, апранулася цяплей i рушыла. Некаторыя СМI абяцалi, што сёння на маршруты выйдзе больш тралейбусаў i трамваяў, а вось ад аўтобусаў "Мiнсктранс" адмовiцца. Падманулi. Мяне абганяюць звыклыя зялёныя МАЗы. Я так старалася не забыць пра пальчаткi i каптурык, што забылася на асноўны атрыбут цяперашняга надвор’я — парасон. Пасля трох прыпынкаў пешшу мяне дагнаў дождж. Схавалася пад дахам прыпынку, але гарэзлiвыя кроплi дасталi мяне i там. Час iдзе. Куды ты дзенешся — прыйдзецца пад’ехаць. Дачакалася тралейбуса (хоць маю праязны на аўтобус, я катэгарычна iгнарую гэты вiд транспарту). Праехала два прыпынкi, дожджык скончыўся так жа раптоўна, як i пачаўся. Непахiсная перад спакусай даехаць да канца, я выйшла з тралейбуса. Аказваецца, на маiм шляху ёсць цудоўная алея. Шторанiцы без асаблiвай асалоды я праязджаю яе i нават не здагадваюся, як прыемна лавiць лiсце, што пад ногi кiдае восень; як цiкава гуляць у квач з ветрам; як шчаслiва ўсмiхацца прахожым, якiя гэтак жа, як i я, асцярожна крочаць з прыўзнятай галавой, любуючыся пакуль яшчэ скупаватым золатам восенi. I быццам не бывае транспарту на гэтым маршруце! Усе iдуць праз алею. I яны, здаецца, даўно ўжо адкрылi для сябе гэтую дарогу. Яны вiтаюцца з кожным дрэўцам, яны ведаюць кожны пагорак. А мiма праязджаюць пустыя тралейбусы з вясёлымi вадзiцелямi: iм не трэба ўтрамбоўваць пасажыраў, зашчымлiваць у дзвярах чарговую сумку. А вось i метро. Я прыйшла так хутка, быццам станцыя сама iшла мне насустрач. Сустрэча ў падарунак Выйсцi на Кастрычнiцкай i яшчэ два прыпынкi пад’ехаць на аўтобусе, вой, прагуляцца пешшу. Я iду той дарогай, якой апошнi раз гуляла ўвесну. Нават сонейка пазнала мяне i радасна ўсмiхнулася, як у той шчодры сонечны дзень. Спынiлася на мосце, паглядзела ў блiскучую рэчку. Восень пакрыўдзiлася на мае ўспамiны пра вясну i пачала сыпаць лiсце ў ваду. У галiнках каштана заблукаў паветраны шарык. I раптам — знаёмы твар. Валера! Як даўно мы не бачылiся! I, напэўна, не ўбачылiся б яшчэ столькi, калi б я не пайшла сёння пешшу. Гэта восень цi вясна падарыла мне сустрэчу? <...> Вось i скончыўся працоўны дзень Я стамiлася, але прагулка да метро павiнна развеяць. З жахам назiраю, як складаюцца ў шпроты пасажыры аўтобусаў, як з крыўдай праводзяць аўтобус тыя, хто не змог уцiснуцца i чакае наступнага, у якi, магчыма, iм пашчасцiць прасунуцца памiж сумак. Добра, што я не там. Няспешна крочу па праспекце i ем марожанае. <...> Выйшла з метро i накiравалася да ўжо знаёмай алеi. А пасля алеi ёсць яблыневы сад, луг, узлесак... Па дарозе я патэлефанавала ўсiм сябрам, з якiмi даўно не было часу пагаварыць. Назбiрала рамонкаў. (Дык i я думала, што ўжо няма! Пакуль не пайшла пешшу.) Я навучылася скарачаць шлях праз двары i паспела адпачыць ад работы, пакуль прыйшла дадому. Праз год на Дзень без аўто арганiзатары акцыi плануюць выдзелiць пешаходную вулiцу. А я не буду чакаць год. Наступны панядзелак зноў аб’яўляю Днём без транспарту. Далучайцеся! Таццяна Салдаценка
ЗА ДАРОГУ ПЕШШУ l адкрыццi (алеi, рамонкаў);
l асалода (пагуляць у квач з ветрам, убачыць сонца ў вадзе i шарык у галiнках); l нечаканая сустрэча са старымi знаёмымi; l марожанае; l тэлефонныя званкi без лiшнiх вушэй; l не шчамiцца i не чакаць наступнага аўтобуса; l зэканомiць час, не пераходзячы двойчы дарогу да прыпынка; l падтрымаць фiзiчную форму, асаблiва тым, у каго сядзячая праца; l развеяцца пасля работы; l палепшыць экалагiчную сiтуацыю i зэканомiць дзяржаўны бюджэт!
СУПРАЦЬ ДАРОГI ПЕШШУ l прачнуцца i выйсцi раней; l ёсць верагоднасць змерзнуць (выпраўляецца цёплым адзеннем i хуткiм рухам); l можна трапiць пад дождж (выпраўляецца парасонам i дажджавiком); l стомленасць ад прагулак на далёкiя адлегласцi (выпраўляецца асэнсаваннем iдэi!)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня ў Беларусi ўпершыню быў аб’яўлены Днём без аўтамабiля. Яго асноўная мэта — паляпшэнне экалагiчнай сiтуацыi. У Мiнпрыроды падлiчылi, што кал |
|