21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадукты харчавання ў Расіi даражэюць у чатыры разы хутчэй, чым у Еўропе

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадукты харчавання ў Расіi даражэюць у чатыры разы хутчэй, чым у Еўропе

Асноўныя прадукты харчавання — хлеб, мяса, алей, цукар, рыба i гароднiна — падаражэлi ў Расii з пачатку года ў 4 разы больш, чым у Еўрасаюзе. Такую непрыемную статыстыку коштаў на прадукты харчавання апублiкаваў Расiйскi статыстычны камiтэт.

Эксперты тлумачаць анамальную харчовую iнфляцыю адсутнасцю канкурэнцыi на рынку, а таксама пратэкцыянiсцкай абаронай уласных вытворцаў, чые цэны часта перавышаюць сусветны ўзровень. Прадукты харчавання ў Расii падаражэлi са снежня 2007 года па жнiвень гэтага ў сярэднiм на 12,2 працэнта. У той жа час у 27 краiнах Еўрасаюза аналагiчны паказчык склаў усяго 3 працэнты. Чатырохразовая рознiца ў тэмпах росту цэнаў на прадукты прасочваецца амаль па ўсiх групах тавараў. Так, цэны на хлебабулачныя вырабы i крупы паднялiся ў Расii на 21,6 працэнта, а ў Еўропе — толькi на 5,5.

Па даных сацыёлагаў, дзве трэцi жыхароў Расii адзначаюць, што менавiта хлеб даражэе хутчэй за ўсё, i гэта сур’ёзна адбiваецца на кашальках.

Андронны калайдар выклiкаў няправiльны "вялiкi выбух". І зламаўся

У мiнулую пятнiцу Вялiкi андронны калайдар (ВАК) выклiкаў няправiльны "вялiкi выбух". Гэта настолькi сур’ёзная памылка, што Еўрапейская арганiзацыя ядзерных даследаванняў (СЕRN) была вымушана аб’явiць аб прыпыненнi работы калайдара для таго, каб правесцi рамонт.

Усталяваная ў паскаральнiку сiстэма магнiтаў, якая ў вынiку разгонiць пратоны да 99,99 працэнта хуткасцi святла, астуджаецца да тэмпературы ў 1,9 Кельвiна, дзякуючы чаму ток iдзе па iх катушках без супрацiўлення. Гэтая звышправоднасць дазваляе магнiтам ствараць значна мацнейшыя палi, чым звычайна. Аднак, калi магнiты награваюцца i губляюць свае звышправодныя ўласцiвасцi, адбываецца перагрэў. У часопiсе назiранняў навукоўцаў iнцыдэнт, якi адбыўся, быў названы "моцным перагрэвам". Папярэдняе расследаванне паказала, што з-за дэфектнай электраправодкi памiж двума звышправоднымi магнiтамi з астуджальнай сiстэмы ВАКа адбылася буйная ўцечка гелiю — цэлая тона рэчыва. Некаторыя магнiты нагрэлiся да 100 градусаў Кельвiна. На месца была выклiкана пажарная брыгада.

Вызначаных у адпаведнасцi з планам на гэты тыдзень выпрабавальных сутыкненняў часцiц не будзе, бо эксперыменты, хутчэй за ўсё, будуць адноўленыя ў канцы сакавiка або ў пачатку красавiка будучага года.

Аднак Роберт Эймар, генеральны дырэктар СЕRN, не сумняваецца, што iм удасца пераадолець гэтую няўдачу. Вучоныя ўжо аб’явiлi, што запланаваную на 21 кастрычнiка цырымонiю афiцыйнага адкрыцця паскаральнiка не адменяць.

Дзве трэцi ўкраiнцаў па-ранейшаму не хочуць у НАТА

Большасць грамадзян Украiны па-ранейшаму негатыўна ставяцца да ўступлення сваёй краiны ў НАТА, сведчаць даныя сац-апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных даследаванняў "Сафiя" ў вераснi. Апытанне таксама паказала, што нядаўнi канфлiкт на Каўказе практычна не паўплываў на стаўленне грамадзян Украiны да Расii.

Па даных даследавання, калi б рэферэндум па пытаннi ўступлення Украiны ў НАТА праводзiўся зараз, то дзве трэцi (61,2 працэнта) апытаных прагаласавалi б супраць уступлення ў альянс.

У маi 2008 года гэты паказчык быў амаль iдэнтычным — 61 працэнт. Колькасць прыхiльнiкаў уступлення ў НАТА ў параўнаннi з маем гэтага года неiстотна ўзрасла: з 21,4 працэнта да 23,7.

Сербiя не будзе прызнаваць незалежнасць Абхазii i Паўднёвай Асецii

Аб гэтым заявiў мiнiстр замежных спраў Сербii Вук Ярэмiч у iнтэрв’ю аўстрыйскiм СМI.

Кiраўнiк сербскага знешнепалiтычнага ведамства адзначыў, што Сербiя рада, што атрымала падтрымку Масквы па пытаннi Косава, аднак Бялград не падзяляе палiтыкi Расii ў пытаннi Абхазii i Паўднёвай Асецii, перадае Rеutеrs.

Падобная заява сербскага ўрада было цалкам чаканай. Бялград настойваў на тым, што любыя сепаратысцкiя рухi з’яўляюцца парушэннем мiжнароднага права. У той жа час Расiя лiчыць, што Косава i Абхазiя — цалкам розныя праблемы, якiя не маюць памiж сабой амаль нiчога агульнага.

Нагадаем, Косава абвясцiла аб сваёй незалежнасцi 17 лютага гэтага года. Яе прызналi каля 40 дзяржаў, у тым лiку ЗША, Вялiкабрытанiя, Францыя, Германiя. 9 красавiка 2008 г. парламент Косава прыняў канстытуцыю, якая ўступiла ў сiлу 15 чэрвеня.

Афiцыйны Бялград працягвае лiчыць Косава сербскай правiнцыяй, з сусветных дзяржаў гэты пункт гледжання падтрымлiваюць Расiя i Кiтай.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя прадукты харчавання — хлеб, мяса, алей, цукар, рыба i гароднiна — падаражэлi ў Расii з пачатку года ў 4 разы больш, чым у Еўрасаюзе. Такую не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика