Правы былі
Правы былі
Кватэрнае пытанне
Мне, калi не стала бацькоў, ледзь споўнiлася 5, сястрычцы — 10. Нас забрала да сябе, выгадавала i паставiла на ногi бабуля. Яна — няпоўнагадовы вязень, iнвалiд ІI групы. Я жыву з ёй у яе доме. Але чуў, што сiротам выдзяляецца сацыяльнае жыллё, iльготныя крэдыты на рамонт, ёсць iншыя жыллёвыя льготы. Цi маю я на iх права, калi мне 27 гадоў? А.В., Слуцкi раён. Слуцкi раён.Дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў, законам гарантуецца права на атрыманне ў пазачарговым парадку жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, iльготных крэдытаў, субсiдый i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва "рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання, калi за iмi не захавалася жылое памяшканне або калi яны не могуць быць па iншых прычынах уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылi. Пры гэтым вызначана, што гэтыя гарантыi даюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па месцы першапачатковага набыцця статусу дзяцей-сiрот або статусу дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў, або па месцы iх працаўладкавання. Падставы для набыцця i атрымання статусу дзяцей-сiрот i статусу дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, вызначаны ў главе 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2005 года № 73-З "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот, дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобаў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў". У артыкуле 1 гэтага Закона дадзены i вызначэннi такiх катэгорый дзяцей: l дзецi-сiроты — асобы ва ўзросце да 18 гадоў, у якiх памерлi абодва або адзiн з бацькоў; l асобы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, — асобы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якiя мелi да моманту дасягнення iмi ўзросту 18 гадоў статус дзяцей-сiрот або статус дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, або падставы для яго набыцця i затым не страцiлi гэтых падстаў. Аўтар лiста, якому 27 гадоў, не ўказвае, якiя былi ў сям’i жыллёвыя ўмовы, калi ён стаў сiратой. Незразумела, цi захавалася жылое памяшканне, дзе ён пражываў разам з бацькамi i сястрой, i чаму ён пры дасягненнi паўналецця не стаў на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, калi ў яго ў карыстаннi або ва ўласнасцi не было жылога памяшкання... У сувязi з гэтым заяўнiку неабходна звярнуцца з адпаведнымi дакументамi ў жыллёвы аддзел райвыканкама, дзе можна атрымаць адказ на свае пытаннi, або напiсаць яшчэ раз. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне, калi не стала бацькоў, ледзь споўнiлася 5, сястрычцы — 10. Нас забрала да сябе, выгадавала i паставiла на ногi бабуля. Яна — няпоўнагадовы вязень
|
|