21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Камерсант з Гомеля затрыманы аператыўнай групай упраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi за спробу арганiзаваць расправу над сваiм кампаньёнам. Як высветлілася, дырэктар аднаго з гомельскiх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю быў затрыманы ва ўласным офiсе пасля таго, як перадаў iншаму гамяльчанiну пiсталет "ТТ" i боепрыпасы да яго. Зброя стала перадаплатай за нанясенне цялесных пашкоджанняў кампаньёну затрыманага. У вынiку маёмаснай спрэчкi камерсант вырашыў дабiцца згаворлiвасцi метадам запалохвання, для чаго наняў за $600 i пiсталет "ТТ" раней судзiмага за рабаванне спартсмена. Вядзецца расследаванне.

Група аршанскiх камерсантаў падазраецца ў абнаяўцы праз падстаўныя фiрмы буйных грашовых сум. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа. Аб’яднаўшыся ў арганiзаваную групу, падазроныя зарэгiстравалi на падстаўную асобу прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства i аказвалi суб’ектам гаспадарання паслугi па незаконным пераводзе безнаяўных грашовых сродкаў у наяўныя. Даход групы ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi склаў Br8,5 млрд.

Схованку са 100 адзiнкамi боепрыпасаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны выявiлi ў Лёзненскiм раёне супрацоўнiкi праваахоўных органаў. Са схрона дасталi больш за 90 мiнамётных мiнаў, 10 гранат, якiя знаходзiлiся ў баявым становiшчы. У трацiлавым эквiваленце арсенал склаў каля 50 кг. Боепрыпасы, хутчэй за ўсё, рыхтавалiся да рэалiзацыi. Выбухованебяспечныя знаходкi знiшчаныя групай размiнавання.

У сталiцы Украiны ўвялi мараторый на высечку дрэў, якiм больш за 60 гадоў. Зараз для таго, каб высекчы такое дрэва, патрэбны дазвол мэра Кiева. Такi дазвол можа быць выдадзены толькi ў крайнiм выпадку — для сацыяльных патрэбаў горада. Пры гэтым за паслугу трэба выкласцi кругленькую суму — да 150 тыс грыўняў. Плацiць давядзецца i за больш маладыя дрэвы: да 20 тыс. грыўняў — за 20-гадовае i да 50 тыс. — за насаджэннi, якiм ад 20 да 60 гадоў. Сума залежыць i ад месцазнаходжання дрэва.

У Сочы расследуецца крымiнальная справа ў сувязi з забойствам радавога адной з вайсковых часцей. Згодна з данымi следства, 19 верасня 23-гадовы лейтэнант з пiсталета Макарава стрэлiў ва ўпор у галаву радавога. Апошнi памёр на месцы. Следства ўстанаўлiвае матывы злачынства.

У Арлоўскай вобласцi вадзiцель iншамаркi забiў гаспадара "Жыгулёў", што абагналi яго. Жыхар горада Мцэнска ехаў на сваiм аўтамабiлi Mеrсеdеs па загараднай трасе. У нейкi момант яго рэзка абагналi "Жыгулi" 9-й мадэлi, стварыўшы пры гэтым памеху для руху. Пакрыўджаны вадзiцель iншамаркi прыцiснуў "дзявятку" да абочыны, абодва шафёры выскачылi на дарогу, i ўладальнiк Mеrсеdеs ударыў у твар гаспадара "Жыгулёў". Пацярпелы ўпаў на праезную частку, пасля чаго атрымаў яшчэ некалькi ўдараў нагамi. Крыўдзiцель з’ехаў з месца здарэння, а пацярпелы памёр у раённай бальнiцы.   ПОЎНЫ АБЗАЦ   Нямецкая палiцыя затрымала жанчыну, якую падазраюць у рабаваннi банка. Сведкi змаглi апазнаць яе па асаблiвасцях целаскладу. Некалькi тыдняў таму жанчына ў масцы, пагражаючы супрацоўнiкам банка зброяй, запатрабавала аддаць ёй дзённую выручку. Яна забрала прыкладна 25 тыс. долараў. Сведкi заявiлi, што да асаблiвых прыкметаў рабавальнiцы можна было аднесцi "вельмi вялiкiя ягадзiцы". Праз некаторы час адзiн з наведвальнiкаў банка ўбачыў у чарзе жанчыну, выгляд ззаду якой якраз падыходзiў да апiсання, тым болей, што на час рабавання ён быў у банку. Ён пазванiў у палiцыю i паведамiў пра ўбачанае. Сваю ўпэўненасць у тым, што ягадзiцы жанчыны ў чарзе належаць рабаўнiцы, сведка аргументаваў словамi "забыць нешта такiх памераў проста немагчыма!" Палiцыя арыштавала падазроную. Ёй аказалася 26-гадовая Сандра Майзэр. Пры ёй выявiлi лыжную маску i зброю. Яна, было вiдаць па ўсiм, меркавала паўтарыць злачынства.   Пакупнiкi гандлёвага цэнтра ў невялiкiм гарадку Санта-Марыя (амерыканскi штат Калiфорнiя) некалькi гадзiн адседжвалiся ў магазiне, ратуючыся ад... пчол. Вялiкi рой надзейна заблакаваў выхад з цэнтра i моцна гудзеў. Менеджар, забарыкадаваўшыся ў кабiнеце, пачаў выклiкаць пажарных i спецкаманду па барацьбе з насякомымі. Пакупнiкi схавалiся пад прылаўкi. І толькi рой, не звяртаючы ўвагi на панiку, пачаў узводзiць сабе жыллё над уваходам у магазiн. Але спецслужбы, якiя прыбылi, не сталi цырымонiцца з насякомымi i хутка перапынiлi iх занятак. У вынiку пакупнiкi набылi свабоду, трое пажарных i прадстаўнiк службы кантролю над шкоднiкамi былі моцна пакусанымi, а пчолы адправiлiся шукаць больш прыдатнае месца для сваёй новай сям’i.

На капот аўтамабiля кiтайскага вадзiцеля ў горадзе Чаньчунь упала карова. Жывёлiна прадавiла капот, пашкодзiла начынне аўто. Вадзiцель не зразумеў, адкуль звалiлася карова, аднак вiдавочцы расказалi, што яна скiнулася з платформы грузавiка, што ехаў уперадзе. Палiцэйскiя хутка затрымалi вадзiцеля грузавiка. Ён аказаўся злодзеем, якi ўкраў трох кароў у мясцовага селянiна. Злодзей вёз кароў на базар з намерам iх прадаць, але без належных навыкаў не змог замацаваць iх на платформе, у вынiку чаго адна з жывёлiн i звалiлася на аўтамабiль.nДа вялiкага засмучэння брытанскiх авiя-, чыгуначных i аўтатранспартных кампанiй, павелiчэнне колькасцi замежных падарожнiкаў i проста турыстаў прывяло да росту папуляцыi пасцельных клапоў. Кампанiя па знiшчэннi насякомых паведамляе, што за апошнiя 12 месяцаў колькасць выклiкаў, што паступiлi ад перавозчыкаў, павялiчылася на 40 працэнтаў. Брытанiя спрабуе справiцца з нечаканым наплывам заражэнняў пасцельным клапом, роўнага якому не было за апошнiя 50 гадоў.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкая палiцыя затрымала жанчыну, якую падазраюць у рабаваннi банка. Сведкi змаглi апазнаць яе па асаблiвасцях целаскладу. Некалькi тыдняў таму жанч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика