Зорная цяжарнасць,альбо Дзіця да лiстапада
Зорная цяжарнасць,альбо Дзіця да лiстапада
Астролагi сцвярджаюць, што зачацце дзiцяці на касмiчным узроўнi адбываецца значна раней за фiзiялагiчнае i што душа дзiцяцi пачынае кантактаваць са сваiмi будучымi бацькамi за 9—12 месяцаў да непасрэднага апладнення яйцаклеткi. "Прадчуванне" бацькоўстваПаводле iх шматвяковых назiранняў, любая жанчына так цi iначай успрымае касмiчную iнфармацыю аб будучым зачаццi i нараджэннi ў яе малога. Гэта можа праяўляцца па-рознаму: у форме няясных прадчуванняў, сноў, незразумелых супадзенняў i збегу падзей (у кожнай iндывiдуальна). У любым выпадку ў жанчыны прыкладна за год да зачацця мяняецца ўспрыманне навакольнага свету i адчуванне сябе ў iм. Як нi дзiўна, у гэты ж час змяняюцца i паводзiны будучага таты. У больш маладых мужчын "прадчуванне бацькоўства" праяўляецца ў павышанай узбуджальнасцi, агрэсii. У больш сталых — у лёгкiм смутку i задуменнасцi. Астролагi характарызуюць гэты стан як неакрэсленыя адчуваннi, на фоне якiх перыядычна могуць узнiкаць iмгненныя "ўспышкi" выключнай яснасцi ўсведамлення сябе i навакольнага свету. Эфект прыблiзна такi, якi бывае пасля таго, як чалавек з дрэнным зрокам надзявае акуляры i пачынае добра бачыць i блiзкiя, i аддаленыя прадметы. Такiя "ўспышкi", як правiла, бываюць у абодвух будучых бацькоў, хоць у жанчын яны праяўляюцца з большай iнтэнсiўнасцю. Таму калi пара збiраецца завесцi дзiця, i ў абаiх з’явiлiся апiсаныя вышэй незразумелыя адчуваннi i "ўспышкi", можна ў блiжэйшы год чакаць здзяйснення iх планаў. Каб нарадзiць здаровае дзiця, будучым бацькам трэба не толькi весцi здаровы лад жыцця. Неабходна прытрымлiвацца пэўнай "гiгiены думкi": настроiцца на пабудову свайго жыцця ў больш аптымiстычным рэчышчы, з прыўнясеннем большага творчага элементу, адмовiцца ад дрэнных звычак, змянiць сваю псiхалогiю, светаўспрыманне i сiстэму жыццёвых прыярытэтаў з улiкам хуткага з’яўлення новага члена сям’i (аднак, папярэджваюць астролагi, "зацыклiвацца" на чаканай цяжарнасцi не варта, каб не "прыцягнуць" негатыў). Такi падыход дазволiць зрабiць усе этапы прыходу новага чалавека ў гэты свет больш якаснымi i гарманiчнымi. — Якасны перынатальны перыяд забяспечвае якаснае нараджэнне (хуткае, без лiшняга болю, траўмаў i ўскладненняў), — расказвае Уладзiмiр Васюк. — Адпаведна якаснае нараджэнне дзiцяцi абумоўлiвае якасныя першыя гады яго жыцця, захаванне здароўя, паспяховае пераадоленне ўсiх праблем i перашкод. У астралогii прапiсаны пэўныя правiлы паводзiнаў будучых бацькоў перад зачаццем. Ёсць днi, спрыяльныя для апладнення, i процiлеглыя iм. Для кожнай пары астролаг можа скласцi iндывiдуальны гараскоп зачацця. Напрыклад, Яўген Йонас — гiнеколаг, доктар медыцыны з Чэхii складаў графiк зачаццяў з улiкам становiшча планет у гараскопах будучых бацькоў i дапамог многiм бяздзетным парам нарадзiць дзiця. Прычым — з загадзя абранымi якасцямi i здольнасцямi. Многiя жанчыны, якiя лiчылiся бясплоднымi, дзякуючы яго методыцы станавiлiся мамамi. Шмат увагi надавалася гэтай тэме ў сярэднявечных трактатах па астралогii i медыцыне. Існаваў нават месяцовы каляндар зачацця, дзе былi пазначаны спрыяльныя i неспрыяльныя днi. У старажытным тыбецкiм трактаце "Джуд-шы" ("Дрэвы здароўя") змешчаны дасканалыя астралагiчныя веды, якiя дазвалялi па суаднясеннi дзён цыкла канкрэтнай жанчыны са становiшчам Сонца i Месяца на небе спрагназаваць — як будзе працякаць яе цяжарнасць, якiмi будуць роды, хто народзiцца i як будзе развiвацца дзiця ў першыя днi жыцця. Такiм чынам, з пункту гледжання астралогii, зачацце — кiраваны працэс, якi (пры выкананнi пэўных правiлаў) дае будучым бацькам магчымасць пазбегнуць многiх праблем i ўскладненняў на фiзiчным, генетычным i нават на псiхалагiчным узроўнi развiцця iх нованароджанага. Бацькава роля...Ва ўсходнiх народаў нездарма прынята плюсаваць да дня нараджэння чалавека адзiн дадатковы год (чалавек лiчыцца жывым з моманту яго зачацця). Яшчэ ва ўлоннi мацi дзiця ўспрымае яе настрой, думкi, рэагуе на яе паводзiны. Як нi дзiўна, прыкладна такiм жа чынам плод адгукаецца i на свайго тату. З гэтай прычыны паводзiны будучых бацькi i мацi з моманту зачацця i да народзiнаў маюць вельмi важнае значэнне для iх немаўляцi i ў многiм мадэлююць яго лёс. Гэта трэба ведаць i адпаведным чынам скаардынаваць свае паводзiны. Астролагi вылучаюць перыяды, калi цяжарнай жанчыне асаблiва неабходна знаходзiцца разам са сваiм партнёрам, адчуваць яго падтрымку i клопат. Мужчына павiнен як мага больш часу прысвячаць сваёй "палове". У пэўныя перыяды будучай мацi карысна знаходзiцца на прыродзе, дыхаць свежым паветрам, любавацца прыгожымi краявiдамi. Ёсць перыяды, калi з-за высокай рызыкi эмацыянальнай перагрузкi ёй непажадана кантактаваць з навакольнымi (лепш засяродзiцца на сваiх адчуваннях, на думках аб дзiцяцi). Роля будучага таты ў фармiраваннi лёсу свайго нашчадка велiзарная, падкрэслiваюць астролагi. Паводзiны бацькi ў перыяд цяжарнасцi яго партнёршы ў далейшым паўплываюць на ўзаемаадносiны дзiцяцi з навакольнымi, з блiзкiмi людзьмi. Напрыклад, калi будучы тата мала часу бавiў са сваёй "палавiнай" у перыяд цяжарнасцi на шостым i восьмым месяцах, iх дзiця на этапе першага ўкаранення ў калектыў (у 3-4 гады) будзе адчуваць няўпэўненасць, адзiноту, адарванасць ад групы. Агрэсiя, злосць, якую праяўляў бацька ў адносiнах да навакольных i да сваёй цяжарнай жанчыны, у будучым выльецца ў праблемы з аднагодкамi ў яго сына цi дачкi. У дзiцячым садку, у школе такое дзiця будзе праяўляць варожасць i агрэсiю, астатнiя дзецi будуць плацiць той жа манетай. Адносiны будучага таты да сваёй партнёршы ў перыяд яе цяжарнасцi мадэлююць характар стасункаў дзiцяцi са сваiмi бацькамi ў больш сталым узросце. Калi дарослыя бясконца сварылiся i скандалiлi на другiм i трэцiм месяцы развiцця плода, iх сын цi дачка ў 8—12 гадоў непазбежна сутыкнецца з праблемай "бацькоў i дзяцей". Дзень — за годАсобае значэнне ў жыццi кожнага чалавека мае першы яго дзень жыцця, дзень, якi напоўнены глыбокiм сакральным сэнсам. У першы свой дзень на Зямлi нованароджаны надзвычай адчувальны да ўплыву навакольнага асяроддзя, таму ў старажытнасцi ў гэты дзень яго строга абаранялi ад любога знешняга ўздзеяння. Пакiдалi толькi з мацi i жрацом, якi старанна фiксаваў асаблiвасцi паводзiнаў малога, запiсваў усе нюансы. Гэта дазваляла на раннiх этапах выявiць магчымыя праблемы са здароўем, схiльнасцi да захворванняў, прыроджаныя парушэннi. З пункту гледжання астралогii, у першы дзень дзiця пражывае свой першы сiмвалiчны цыкл (абарачэння Зямлi вакол сваёй восi). А з улiкам таго, што ўсе астралагiчныя цыклы падпарадкоўваюцца прынцыпу аналогii, дзень можна суаднесцi з годам. Многiя нюансы паводзiнаў немаўляцi ў першы яго дзень могуць расказаць дасведчанаму, якiм будзе першы год жыцця дзiцяцi, якiя магчымыя праблемы, хваробы, як лепш яго выхоўваць, якiмi будуць стасункi з бацькамi i г.д. У славян быў цiкавы звычай: у першы дзень нованароджанаму чыталi спiс iмёнаў, якiя яму падыходзiлi, i па яго рэакцыi меркавалi, якое iмя выбраць. Другi, трэцi дзень пасля нараджэння i так да канца першага месяца можна суаднесцi з годам жыцця чалавека (другiм, трэцiм i так да 30). Кожны дзень адпавядае аднаму году. Усю гэтую iнфармацыю пажадана запiсваць, бо асаблiвасцi паводзiнаў дзiцяцi ў першы месяц могуць даць ключ да падзей, якiя надарацца з iм у далейшым. Астролагi сцвярджаюць, што лёс чалавека да 30 гадоў можна прадказаць па яго першым месяцы жыцця. Напрыклад, неяк у Сiбiры, на сёмы дзень наваспечаны бацька забiраў з радзiльнага дома жонку i дзiця. Усё, як трэба — з сябрамi, на двух санях, зранку "пад мухай". Пакуль ехалi дамоў, працягвалi адзначаць народзiны. Раптам схамянулiся — дзiцяцi няма! Згубiлi па дарозе. Дарослыя i не заўважылi, як спавiты клунак скацiўся з саней. Давялося вяртацца назад. А тут бура ўзнiмаецца. Ледзь адшукалi дзяўчынку ў снезе... Яно быццам бы i нiчога, але калi малой iшоў сёмы год, яна ледзь не ўтапiлася ў рацэ. Паехала з сябрамi купацца, нырнула i ледзь не загiнула. Яшчэ адзiн прыклад: у прысутнасцi немаўляцi, якому было 24 днi, наваспечаныя бацькi моцна пасварылiся. Пасварылiся i забылiся. Прайшоў час, а калi сыну споўнiлася 24 гады, у яго ўзнiклi вельмi напружаныя адносiны з начальствам, процiстаянне вылiлася ў канфлiкт, якi завяршыўся звальненнем. Такiм чынам, ведаючы падзеi, якiя надарылiся з чалавекам у першы месяц жыцця, можна спрагназаваць яго далейшы лёс да 30 гадоў. Каб зазiрнуць крыху далей — пасля 30, трэба ведаць асаблiвасцi яго жыцця на працягу першага года пасля нараджэння. Астролагi раяць маладым бацькам у першыя месяцы весцi спецыяльны дзённiк паводзiнаў свайго дзiцяцi. Гэта дапаможа потым скласцi прагноз лёсу iх нашчадка i скарэктаваць некаторыя непрыемныя моманты. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Астролагi сцвярджаюць, што зачацце дзiцяці на касмiчным узроўнi адбываецца значна раней за фiзiялагiчнае i што душа дзiцяцi пачынае кантактаваць са св |
|