Цяпло — дзецям
Цяпло — дзецям
Мiнскi гарвыканкам дазволiў з 24 верасня ўключаць ацяпленне ў дзiцячых дашкольных установах, дзiцячых сацыяльных прытулках, лячэбна-прафiлактычных стацыянарах, дзiцячых дамах i ў спальных карпусах школ-iнтэрнатаў. "Кiраўнiкi арганiзацый уключаюць ацяпленне па ўзгадненнi з арганiзацыямi, якiя забяспечваюць цяплом, пры наяўнасцi пашпартоў гатоўнасцi i на час уключэння ацяплення арганiзоўваюць дзяжурства персаналу", — гаворыцца ў рашэннi Мiнгарвыканкама. Пры тэмпературы вонкавага паветра вышэй за +10 °С памяшканнi павiнны абагравацца ў рэжыме працеплiвання, а пры стабiльным павышэннi сярэднясутачнай тэмпературы павiнны прымацца своечасовыя меры па адключэннi ацяплення. Алег ПАХОЛКІН, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi гарвыканкам дазволiў з 24 верасня ўключаць ацяпленне ў дзiцячых дашкольных установах, дзiцячых сацыяльных прытулках, лячэбна-прафiлактычных ста |
|