Спроба рэалізаваць партыю тратылу 30 кг спынена ў Вiцебску
Спроба рэалізаваць партыю тратылу 30 кг спынена ў Вiцебску
Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Вiцебскай вобласцi ГУБАЗ МУС спынiлi спробу продажу партыi тратылу 30 кг, якую жыхар Вiцебска ацанiў у суму $6 тыс. Аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела абласнога ўпраўлення Яўген Сушынскi. Мужчына быў затрыманы з доказамi злачынства ў момант рэалiзацыi тратылу. Як устаноўлена праваахоўнымi органамi, выбуховае рэчыва 30-гадовы хлопец выплаўляў на працягу пэўнага перыяду часу са снарадаў i мiн часоў Вялiкай Айчыннай вайны, выкапаных iм у Лёзненскiм i Дубровенскiм раёнах. Пры гэтым ён здабываў тратыл у хатнiх умовах, тым самым ставiў пад небяспеку суседзяў, адзначыў Яўген Сушынскi. Пры вобыску па месцы жыхарства былi таксама знойдзены некалькi электрадэтанатараў. Першапачаткова вiцябчанiн, раней судзiмы за аналагiчнае злачынства, прапаноўваў купiць тратыл па цане 1$ за 1 г. Падазроны арыштаваны. Яму прад’яўлена абвiнавачанне па частцы 2 артыкула 295 Крымiнальнага кодэкса (незаконныя дзеяннi ў адносiнах да агнястрэльнай зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў), што прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волi на тэрмiн да 7 гадоў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Вiцебскай вобласцi ГУБАЗ МУС спынiлi спробу продажу партыi тратылу 30 кг, якую жыха |
|