Чацвер
Чацвер
Чацвер — "мужчынскi" дзень тыдня, якому ў сучаснай сiстэме адлiку часу адпавядае цотны лiк "чатыры". Чацвер, як i аўторак, сведчыць аб тым, што ў славянскiм календары некалi адбылiся прынцыповыя змены, якiя прывялi да вiдавочнага парадоксу. Парадкавыя нумары аўторка i чацвярга — цотныя (2-i i 4-ы), але цотныя лiчбы ў многiх культурах свету былi праявай жаночага пачатку, i iм павiнны былi адпавядаць такiя днi тыдня, як серада i пятнiца. Парадокс жа стаўлення да аўторка i чацвярга ў тым, што яны адлюстравалi жаночы (цотны) пачатак у парадкавай нумарацыi, але пры гэтым маюць назвы мужчынскага роду, на чым пераважна i грунтуецца станоўчае стаўленне да iх. l Чацвер лiчыцца найбольш спрыяльным днём для шматлiкiх доўгатэрмiновых перспектыўных пачынанняў, напрыклад, для пачатку будаўнiцтва новай хаты, для ўдалых заручын, правядзення зажынак. l Гэты дзень меў яркую гаспадарчую накiраванасць. З яго надыходам квасiлi капусту, займалiся засолкай агуркоў, стрыглi пазногцi (у час маладзiковай фазы Месяца), каб жыць у дастатку на працягу года. l У той жа час наяўнасць лiтары Р у назве дня нарадзiла ў народнай свядомасцi асацыятыўную забарону садзiць агароднiну — яе з’ядуць чаРвякi. Выключэннем з’яўляецца Чысты чацвер, калi сеюць расаду капусты цi садзяць саму капусту. l На беларускiм Палессi ў чацвер выпякалi вясельны каравай. І толькi ў тым выпадку, калi жанiх нарадзiўся ў чацвер, прыгатаванне караваю пераносiлася. Часцей на сераду, радзей — на пятнiцу. l Любая гаспадыня ведае, што салiць агуркi, квасiць капусту i г.д. трэба ў чацвер на маладзiку. Пры гэтым перад пачаткам працы неабходна перахрысцiцца i прачытаць наступныя словы: "На маім стале ляжыць хлеб, соль. Чакаю ў госці Хрыста і Маці Багародзіцу. Чым ёсць пачастую, а іх папрашу: дайце блаславенне для майго салення, для майго квашэння, для ягаднага варэння. Госпадзі, блаславі, мне ў працы дапамажы. Амінь". l Па назiраннях нашых продкаў, людзi, народжаныя ў чацвер, часцей за ўсё маюць прыгожую знешнасць: светлы твар са здаровым румянцам, ясныя вочы. Галаву яны носяць з гордасцю i годнасцю. Нiколi не просяць нешта пазычыць, лепш зацягнуць патужэй пояс, не з’яўляюцца кар’ерыстамi, не чытаюць маралi. Любяць ваду, добра плаваюць. Смачна гатуюць, любяць прымаць у сябе гасцей, спяваць душэўныя песнi. Народжаныя ў чацвер — добрыя сябры, клапатлiвыя бацькi, якiя, аднак, больш за ўсё паважаюць утульнасць i спакой. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвер — "мужчынскi" дзень тыдня, якому ў сучаснай сiстэме адлiку часу адпавядае цотны лiк "чатыры". Чацвер, як i аўторак, сведчыц
|
|