Гадзіннік
Гадзіннік
Нехта можа запярэчыць — ну якая ж гэта простая рэч. Ды не, відаць, самым першым гадзiннiкам у чалавека было сонца. Па iм ён вызначаў: цi час яму падымацца, снедаць, iсцi ў поле альбо з поля. Сонца ўвогуле доўга царавала над чалавекам, ды i цяпер царуе, толькi мы пра гэта не думаем. Ну, а ў старажытных краiнах ад Егiпта да Месапатамii i далей з’явiлiся ўжо сонечныя гадзiннiкi: круг, пасярод якога ўмацавана палка, на кругу дзяленнi на кожную гадзiну, а то i менш. Гэта добра для поўдня, а ў Еўропе такiм гадзiннiкам з-за дажджоў, туманоў ды аблокаў пакарыстаешся няшмат. Нашы продкi-беларусы таксама, вiдаць, здаўна карысталiся сонцам для вызначэння часу. Ды i сёння старыя людзi па сонцы вельмi дакладна скажуць вам час. А быў жа ў беларусаў i жывы гадзiннiк — певень. "Узняцца з першымi пеўнямi — устаць вельмi рана. "Прастаяць маладым, закаханым да трэцiх пеўняў" — наадварот, у летнi час ужо i класцiся не трэба. Успомнiлася. У рамане Мiхаiла Шолахава "Узнятая цалiна" ёсць такi момант. Стары Шчукар, якому па ўзросце не спiцца, i Нагульнаў, якому не спiцца без жонкi, бо выгнаў, узялiся за навуку. Маладзейшы вывучае "аглiцкую" мову па слоўнiку, каб несцi рэвалюцыю ў свет, у старога таксама слоўнiк, дзе бачыць ён толькi вялiкiя лiтары. Пад ранiцу, калi казацкiя пеўнi па хутары абуджаюць сваiх гаспадароў, яны слухаюць гэтыя галасiстыя качатовыя спевы. А не спадабаецца iм якi хрыплы голас — тут жа Нагульнаў iдзе да гаспадара, купляе недарэку — i на лапшу. Успомнiлася i ў Сяргея Панiзнiка: Зноў пракукарэкала ранiца аглохлая. Праплываю з Грэкаў я У Варагаў логава. Была ў беларускiх дзяцей i свая мера часу. Працытую Янку Брыля. Так ён апiсваў дваццатыя—трыццатыя гады мiнулага стагоддзя: "Мы, пастушкi, занятыя былi i ў нядзелю. Ды ў нас, у хлопцаў, былi ж i сяброўкi, якiя маглi "адпусцiць" калi ўжо такая патрэба. Час мы мералi не гадзiннiкам (на ўсю вёску iх са два, можа, i было), а даўжынёю ўласнага ценю. "Пусцi мяне на ступак, на паўтара ступака, на чвэртку ступака..." На маёй памяцi ходнiкi (так называлi мы гадзiннiкi на сцяне з цэпкай i гiрай) ужо былi практычна ў кожнай вясковай хаце.Трэба было не забывацца рэгулярна падцягваць гэтую цэпку, бо гадзiннiк спыняўся. Гэты абавязак ускладвалi ў хаце на якога дзядка цi бабулю, што ў палявых работах ужо не ўдзельнiчалi. У сярэднявечнай Еўропе былi распаўсюджаныя гадзiннiкi — пясочныя, нават вадзяныя, апошнi называўся клепсiдра (мерны сасуд, з якога за пэўны час выцякала вада). Але гэта была прывiлея багацейшых. Быў яшчэ адзiн вiд гадзiннiкаў сярэднявечча адметнай формы. У начны час воiн браў на крапасную сцяну факел. Час яго гарэння быў дакладны. Згарэў — прыходзiла змена. А гадзiны гэтага вартаўнiцтва нават мелi свае назвы. Гадзiна ваўка, напрыклад. У 1736 годзе ў Нясвiжы быў на лацiнскай мове напiсаны спецыяльны трактат па вырабе пераносных сонечных гадзiннiкаў рознай канструкцыi. А першыя механiчныя гадзiннiкi прыходзiлi да нас з Еўропы. Гэта былi вялiкiя механiзмы, якiя называлiся вежавымi i ўстанаўлiвалiся менавiта на вежах гарадоў, ратуш, на палацах магнатаў. Еўрапейцу Х. Гюйгенсу абавязаны мы адкрыццямi, якiя зрабiлi гадзiннiкi падобнымi на цяперашнiя — з маятнiкам i балансiрамi. Механiчныя кiшэнныя гадзiннiкi прыходзiлi ў наша жыццё не адразу. Ад магната i дваранiна да купца, да гарадскога мешчанiна, потым да багацейшага селянiна. Дастаць яму на вечарыне гадзiннiк, якi ляжыць у спецыяльнай кiшэнi камiзэлькi, ды яшчэ гадзiннiк на ланцужку, са звонам — ого!" Гадзiннiкi з накладнога золата насiлi багатыя купцы. Пачакайце, нядаўна iшоў фiльм пра маладога Чайкоўскага. I там крадзеж залатога гадзiннiка ў яго — ледзь не цэнтральная частка фiльма. Афiцэрскi гадзiннiк — у сямiдзясятых гадах быў ён вялiкiм дэфiцытам, каштаваў шмат. Але ж i высокай якасцю, воданепранiкальнасцю вызначаўся. Увогуле ў армii, на вайне без гадзiннiка нельга. Успомнiў пра вайну. Васiль Быкаў, у яго аповесцях гадзiннiк прысутнiчае абавязкова. Дзе нават з усмешкай: "Памятаю, бачыў я ў шпiталi салдата, якому хiрург аперыраваў сцягно i ўвесь час лаяўся. Аказваецца, нямецкi асколак разбiў у кiшэнi салдата сем гадзiннiкаў, загнаўшы ў нагу ўсялякiя кольцы i спрунжынкi. "Трэцяя ракета". Дзе нейтральна, але вельмi дакладна: "Камбат з задавальненнем выцягнуў ногi i, няўважлiва слухаючы размову падначаленых, дастаў з кiшэнi гадзiннiк. Гэта быў трафей, узяты ў забiтага нямецкага танкiста, з трыма стрэлкамi i надзiва дакладным ходам. "Здрада". А ў той жа "Трэцяй ракеце" гадзiннiк на руцэ камандзiра супрацьтанкавай гарматы, якая вядзе цяжкi бой з нямецкiмi танкамi, увогуле раўнапраўна прысутнiчае ў сюжэце. Спачатку ён некалькi разоў упамiнаецца на руцэ камандзiра, што вядзе бой, потым некалькi разоў — на руцэ ўжо загiнулага сяржанта. А ў канцы аповесцi адзiны ацалелы малады салдацiк зайшоў у блiндаж, дзе ляжаць мёртвыя сябры: "А чырвоная доўгая стрэлачка на Жаўтыховым гадзiннiку ўсё рупна бяжыць i бяжыць на чорным цыферблаце. Гэткая яе жывучасць бянтэжыць мяне — з нейкiм забабонным страхам я б’ю па ёй бiклагай — шкло рассыпаецца, i стрэлка спыняецца на лiчбе 11". Сёння гадзiннiкi iснуюць у самых разнастайных вiдах — механiчныя, электронныя, кварцавыя, нават атамныя. А колькi iх па функцыянальнасцi — гасцiнны, кiшэнны, наручны, шахматны, напольны i настольны, камп’ютарны ў рэшце рэшт... Сёння заўважаю, што вельмi многiя людзi, асаблiва маладыя, адмаўляюцца ад наручных гадзiннiкаў. А навошта яны, калi ў кожнага — ад першакласнiка да вясковай бабулi, якая праполвае траву ў агародзе, ёсць мабiльныя тэлефоны. Дастаў яго з кiшэнi, зiрнуў. У мяне з гадзiннiкамi своеасаблiвыя адносiны. Да службы ў армii, местачковым дзецюком любiў, каб яны былi на руцэ, ды яшчэ i якiя прыгожыя, тыя ж афiцэрскiя цi падораныя бацьку на чарговы юбiлей Перамогi. А ў армii першы год мы iх i не насiлi. Было — кралi "дзяды" ў маладых сабе на дэмбель. Ды маладому салдату гадзiннiк i не патрэбен. У яго ад уздыму да адыходу на сон няма нiводнай вольнай хвiлiны. Усё па распарадку. Не патрэбен быў мне гадзiннiк i ў стане "дзеда". Бо я лiчыўся ў мотастралковай роце, але там толькi начаваў, дзень праводзiў у рэдакцыi дывiзiйнай газеты. Ад гадзiннiка пайшла i гадзiна. А, можа, наадварот. Але ж: Апошняя гадзiна — смерць. — смерць.Гадзiна ў гадзiну — прыйсцi цi зрабiць нешта дакладна, у вызначаны тэрмiн. — прыйсцi цi зрабiць нешта дакладна, у вызначаны тэрмiн.З гадзiны на гадзiну — вось-вось, хутка. — вось-вось, хутка.Не па днях, а па гадзiнах — вельмi хутка расцi, развiвацца. — вельмi хутка расцi, развiвацца.Бiтая гадзiна — калi нехта некага доўга чакаў. — калi нехта некага доўга чакаў.Чорная гадзiна — цяжкi час. — цяжкi час.Шэрая гадзiна — калi змяркаецца вечарам пасля захаду сонца. — калi змяркаецца вечарам пасля захаду сонца.Гадзiна пiк — той, хто ездзiць грамадскiм аўтатранспартам, ведае, што гэта такое. — той, хто ездзiць грамадскiм аўтатранспартам, ведае, што гэта такое.Каменданцкая гадзiна — пэўны час, у якi перамяшчэнне па населеным пункце забароненае. — пэўны час, у якi перамяшчэнне па населеным пункце забароненае.Мёртвая гадзiна — у бальнiцах пасля абеду адпачынак для хворых. Iх ужо нiхто не патурбуе. — у бальнiцах пасля абеду адпачынак для хворых. Iх ужо нiхто не патурбуе.Але ж гадзiна гэта i школьны ўрок. У рускiх гадзiннiк — гэта часы, у палякаў — загарак. З народнага гумару. Паехалi два мужчыны з вёскi на кiрмаш: адзiн — купiць карову, другi — проста скласцi кампанiю, дапамагчы ў выбары. Выбралi, купiлi, прывязалi да воза, едуць назад. Але як жа тут не выпiць барышу? Зайшлi ў карчму i добра так пабарышавалi, аж прыдрамалi за сталом. Падхапiлiся. Першы: — Колькi часу? Другi зiрнуў на руку. Няма гадзiннiка, спёрлi. Выходзяць на вулiцу, iдуць да свайго воза. Конь ёсць, воз ёсць, а кароўкi няма. Пабедавалi мацней. А потым махнулi рукой, за ўсё адзiн адказ. Узялi яшчэ пляшку, едуць. А мужчыны вясёлыя. Пасядзелi моўчкi. Вазнiк i пытаецца: — Колькi там, братка, часу? — Ды, братка, час даiць. Паехалi два мужчыны з вёскi на кiрмаш: адзiн — купiць карову, другi — проста скласцi кампанiю, дапамагчы ў выбары. Выбралi, купiлi, прывязалi да воза, едуць назад. Але як жа тут не выпiць барышу? Зайшлi ў карчму i добра так пабарышавалi, аж прыдрамалi за сталом. Падхапiлiся. Першы:— Колькi часу? Другi зiрнуў на руку. Няма гадзiннiка, спёрлi. Выходзяць на вулiцу, iдуць да свайго воза. Конь ёсць, воз ёсць, а кароўкi няма. Пабедавалi мацней. А потым махнулi рукой, за ўсё адзiн адказ. Узялi яшчэ пляшку, едуць. А мужчыны вясёлыя. Пасядзелi моўчкi. Вазнiк i пытаецца: — Колькi там, братка, часу? — Ды, братка, час даiць. А крымiнальнае — забiць стрэлку. Калi ўпершыню ў нейкiм дэтэктыве прачытаў такi выраз "крутога", нават i не зразумеў. Аказваецца, проста: прызначыць сустрэчу. "Багацее" наша мова i такiмi выразамi. Але хочацца завяршыць размову пра простую рэч прыгожым, паэтычным. Максiм Танк напiсаў у 1966 годзе, вiдаць, калi ўпершыню адчуў вагу пражытых няпростых гадоў: Стрэлкi гадзiннiка — ножнiцы Нястомнага краўца, Якi дзень i ноч Кроiць час I шые мне з яго вопратку. Якiх ён за век Не нашыў мне дзiвосных убораў! Алесь Касцень. г. Паставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нехта можа запярэчыць — ну якая ж гэта простая рэч. Ды не, вiдаць, самым першым гадзiннiкам у чалавека было сонца. Па iм ён вызначаў: цi час яму падым
|
|