Тэнісiсты сустрэнуцца з пераможцам матча ПАР-Македонiя
Тэнісiсты сустрэнуцца з пераможцам матча ПАР-Македонiя
Спорт-тайм
Адбылася жараб’ёўка матчаў новага сезона розыгрышу Кубка Дэвiса. Зборная Беларусi пачне выступленнi з другога раўнда. Свой стартавы паядынак у першай Еўра-Афрыканскай зоне наша каманда правядзе 8—10 мая супраць пераможцы супрацьстаяння ПАР-Македонiя, якое адбудзецца ў пачатку сакавiка. Раней айчынныя тэнiсiсты двойчы змагалiся са зборнай ПАР — у 1999 годзе ў гасцях пацярпелi паражэнне (1:4), а праз год у Мiнску з такiм жа лiкам узялi рэванш. Са зборнай Македонii беларусы не сустракалiся нi разу. У рэйтынгу Кубка Дэвiса наша каманда займае 25-е месца, а дружыны Македонii i ПАР знаходзяцца ў гэтым спiсе на 32-й i 42-й пазiцыях адпаведна. Астроўскi ў шасцёрцы лепшыхБеларус Дзмiтрый Астроўскi замкнуў шасцёрку лепшых еўрапейскага конкурсу "Узыходная зорка лёгкай атлетыкi-2008". Гэта лепшы вынiк сярод прадстаўнiкоў краiн Усходняй Еўропы. За прэстыжную прэмiю спрачалiся маладыя атлеты, чыё выступленне ў гэтым сезоне стала сапраўдным адкрыццём. Наш 19-гадовы скакун у даўжыню стаў сярэбраным прызёрам юнiёрскага чэмпiянату свету ў польскiм Быдгошчы. Тады ён паказаў вынiк 7 м i 64 см. Усяго сярод мужчын на званне лепшага прэтэндавалi 14 спартсменаў. Па вынiках галасавання, у якiм узялi ўдзел грамадскасць, прадстаўнiкi СМІ, члены еўрапейскiх федэрацый i спецыяльная група экспертаў, роўных сабе не ведаў скакун з шастом Рафаэль Холсдэпе з Германii. Ён устанавiў рэкорды планеты сярод юнiёраў — 5 м i 68 см (у памяшканнi) i 5 м i 80 см (на адкрытых пляцоўках). Сiмвал ЧС-2010 — леапард ЗАКУМіАфiцыйным сiмвалам чэмпiянату свету-2010 па футболе, якi пройдзе ў ПАР, аб’яўлены леапард па мянушцы Закумi. Падчас урачыстай прэзентацыi ў Йаханэсбургу сiмпатычны талiсман згуляў з адным з лепшых гульцоў краiны Маркам Фiшам, разам з якiм зборная ПАР заваявала Кубак Афрыкi-1996. Арганiзатары невыпадкова выбралi леапарда: у афрыканскай традыцыi гэта сiмвал улады, у леапардавых скурах маюць права хадзiць толькi правадыры. Плямы Закумi маюць пяцiвугольную форму, нагадваючы афарбоўку футбольнага мяча. Першыя дзве лiтары ў мянушцы леапарда абазначаюць абрэвiятуру Паўднёвая Афрыка на адной з 11 дзяржаўных моў — афрыкаанс. А кумi перакладаецца са шматлiкiх моў Чорнага кантынента як дзесяць — год правядзення чэмпiянату свету. Трэзэге ў Мiнску таксама не ўбачымАкрамя варатара Буфона, якi атрымаў траўму, у матчы з БАТЭ праз тыдзень не згуляе французскi нападаючы "Ювентуса" Давiд Трэзэге. Форвард пашкодзiў сухажылле на правым калене ў матчы першага тура Лiгi чэмпiёнаў супраць "Зенiта". Футбалiсту зрабiлi аперацыю, i паводле прагнозаў медыкаў, ён вернецца на поле не раней чым праз чатыры месяцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася жараб’ёўка матчаў новага сезона розыгрышу Кубка Дэвiса. Зборная Беларусi пачне выступленнi з другога раўнда. Свой стартавы паядынак у першай
|
|