21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адказы ёсць,

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказы ёсць,

У брэсцкi карпункт газеты прыйшло пiсьмо ад жыхароў вёскi Русiно Баранавiцкага раёна. У пiсьме нашы чытачы не просяць дапамогi ў пошуках справядлiвасцi, а, хутчэй, дзеляцца скрухай, што не змаглi яе знайсцi. Яны не раз звярталiся да кiраўнiцтва чыгункi самi, звярталiся з дапамогай дэпутата Палаты прадстаўнiкоў па сваёй акрузе. Але адказы, атрыманыя на iмя жыхароў, а таксама на iмя парламентарыя няўрымслiвых русiноўцаў не задавальняюць. Іх праблема датычыцца кошту бiлетаў. Русiно — прыгарадны населены пункт, усяго за пяць кiламетраў ад горада. Многiя жыхары ездзяць штодня на працу ў Баранавiчы. А пенсiянеры — у магазiны, палiклiнiку, iншыя ўстановы. Бiлет да горада на лунiнецкi i слуцкi дызель-цягнiкi каштуе 880 рублёў. Па цяперашнiм часе, можа, i нямнога. Але ў людзей узнiкае заканамернае пытанне: чаму бiлет да станцыi Юшкавiчы, якая на адлегласцi 16 кiламетраў ад горада (праўда, на мiнскую электрычку) каштуе 440 рублёў?

У адказах кiраўнiцтва беларускай чыгункi, копii якiх даслалi разам з пiсьмом яго аўтары, здавалася б, усё патлумачана. Вось цытата з аднаго з iх: "На чыгунках былога Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк пры продажы бiлетаў на прыгарадныя цягнiкi дзейнiчаў зонны тарыф. Размеркаванне станцый i прыпыначных пунктаў па зонах праводзiлася па схеме: першая зона — з 1 да 5 кiламетраў, другая — з 6 да 15 кiламетраў, трэцяя — з 16 да 25 кiламетраў, чацвёртая — з 26 да 35 кiламетраў, пятая — з 36 да 45 кiламетраў, шостая — з 46 да 55 кiламетраў, сёмая — з 56 да 65 кiламетраў i г.д. Разбiўка зонаў ажыццяўлялася ад галоўнай станцыi (нулявой зоны). На ўчастку Баранавiчы Палескiя — Лунiнец разбiўка зонаў была ажыццёўлена ад станцыi Баранавiчы Палескiя.

Аналагiчная разбiўка прыгарадных участкаў на зоны дзейнiчае i ў цяперашнi час.

Адлегласць паездкi ад станцыi Баранавiчы Палескiя да станцыi Русiно складае шэсць кiламетраў, што адпавядае другой зоне. За прайшоўшы час нумар зоны да станцыi Русiно не змянiўся. Кошт праезду ад станцыi Баранавiчы Палескiя спаганяецца правiльна".

Аналагiчная разбiўка прыгарадных участкаў на зоны дзейнiчае i ў цяперашнi час.

Адлегласць паездкi ад станцыi Баранавiчы Палескiя да станцыi Русiно складае шэсць кiламетраў, што адпавядае другой зоне. За прайшоўшы час нумар зоны да станцыi Русiно не змянiўся. Кошт праезду ад станцыi Баранавiчы Палескiя спаганяецца правiльна".

Яшчэ адзiн адказ, датаваны кастрычнiкам мiнулага года, i падпiсаны першым намеснiкам начальнiка Беларускай чыгункi В. Лапцiнскiм, зноў пералiчвае дзяленне на зоны i дае больш падрабязнае тлумачэнне парадку цэнаўтварэння на бiлеты: "Iнфармуем Вас, што тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспублiканскiх стасунках устанаўлiваюцца Мiнэканомiкi на падставе рашэння камiсii па каардынацыi дзейнасцi дзяржаўных органаў па пытаннях цэнаўтварэння пры Савеце Мiнiстраў Беларусi".

I ўсё гэта людзi разумеюць: аўтары пiсьма — праз аднаго былыя настаўнiкi. Не разумеюць толькi, чаму за бiлет да Юшкавiчаў, якiя ў тры разы далей за Русiно, плацiць трэба напалову меней. У лiсце ў газету, падпiсаным Валянцiнай Калько i яе аднавяскоўцамi, так i гаворыцца: "Логiка падказвае, што ў цягнiках аднаго i таго ж класа: чым далей едзеш, тым болей трэба плацiць. А нам прыводзяць цэлую тэорыю пабудовы зонаў, а самi гэтай тэорыi, выходзiць, не прытрымлiваюцца".

А можа ў адказах i знаходзiцца падказка да разгадкi цэнавага рэбуса: адны зоны зацвярджалi ў часы развiтога сацыялiзму часоў СССР, а iншыя разглядалi ўжо кампетэнтныя органы незалежнай дзяржавы.

Застаецца толькi гадаць, бо логiку шукаць ва ўтварэннi цэнаў на чыгуначныя бiлеты вельмi складана. Аўтару гэтых радкоў шмат даводзiцца ездзiць цягнiкамi. Iншы раз i задумаешся: чаму? Чаму бiлет з Брэста да Мiнска ў так званым "сядзячым" вагоне цягнiка № 14 Берлiн—Масква каштуе крыху менш за 13 тысяч рублёў, а на 106-м Брэст—Мiнск у такiм жа вагоне — 21 тысячу рублёў? Аб’ём сэрвiсу i паслуг у абодвух цягнiках аналагiчны. Чаму бiлет з Брэста да Баранавiчаў на цягнiк № 50 каштуе 14 тысяч рублёў, а калi гэтым жа цягнiком праехаць да Iвацэвiчаў, а потым з Iвацэвiчаў да Баранавiчаў, то заплацiць давядзецца больш за 20 тысяч рублёў? Значыць, не толькi зоны бяруцца ў разлiк, ёсць i iншыя крытэрыi. Якiя?

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У брэсцкi карпункт газеты прыйшло пiсьмо ад жыхароў вёскi Русiно Баранавiцкага раёна. У пiсьме нашы чытачы не просяць дапамогi ў пошуках справядлiвасц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика