21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POSTfactum

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

POSTfactum Злачынцаў будуць выяўляць па выразу твару

Мiнiстэрства нацыянальнай бяспекi ЗША тэстуе новае прыстасаванне, прызначанае для выяўлення ў аэрапортах пасажыраў, якiя маюць намер здзейснiць процiпраўнае дзеянне, пiша газета Daily Telegraph.

Новы сканэр звяртае ўвагу не толькi на рэчы, якiя пасажыр праносiць на борт самалёта, але i на яго самаадчуванне (тэмпература цела, пульс i дыханне), якое можа сведчыць аб дрэнных намерах. Прыстасаванне, якое называецца Malintent, гэта сэнсары, якiя iмгненна вызначаюць нестабiльны стан пасажыра. Акрамя таго, аналiзу падвяргаецца выраз твару чалавека, якi таксама можа сведчыць аб тым, што ён нешта хавае.

Мяркуецца, што новая прылада будзе выкарыстоўвацца не толькi ў аэрапортах i на прымежных пунктах, але i на мерапрыемствах, дзе могуць адбыцца тэракты або iншыя непрыемныя здарэннi. Распрацоўшчыкi падкрэслiваюць, што яны ўлiчылi ўсе магчымыя фактары ўзнiкнення стрэсу ў пасажыраў i новы апарат будзе ў стане адрознiць чалавека з лiхiмi намерамi ад чалавека, якi проста хвалюецца.

Падчас выпрабаванняў апарата, у якiм узялi ўдзел сотнi добраахвотнiкаў, эфектыўнасць Malintent склала каля 80 працэнтаў. Распрацоўшчыкi падкрэслiваюць, што маюць намер працягваць працу над прыборам, каб удасканалiць яго.

Першы паспяховы вопыт выкарыстання прыбора, якi ацэньвае суб’ектыўны стан чалавека (ён атрымаў назву "дэтэктар хлуснi"), адносiцца да 1917 года. Цяпер "дэтэктар хлуснi" выкарыстоўваецца не толькi для выяўлення злачынцаў, але i, напрыклад, для вырашэння пытанняў прадастаўлення дзяржаўных субсiдый i льгот, налiчэннi грашовых дапамог для маламаёмных i г.д.

Пуцiну зрабiлi сякеру

Уладзiмiрскiя кавалi Юрый i Аляксей Барадзiны выкавалi сувенiрную сякеру для прэм’ер-мiнiстра РФ Уладзiмiра Пуцiна, паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на прэс-службу абласной адмiнiстрацыi. Сякера прызначана для "адсякання лап хабарнiкам".

Працу над сякерай Барадзiны пачалi ў сакавiку, пасля таго як Пуцiн на сустрэчы з лiдарамi думскiх фракцый наступным чынам пракаментаваў барацьбу (цi яе спробы) з хабарнiкамi: "Добра б гэтыя лапы адсякаць, як было ў часы сярэднявечча. Варта толькi пачаць гэта рабiць, адразу лапы перастануць высоўвацца за хабарам".

Кавалi перадалi свой выраб губернатару Уладзiмiрскай вобласцi Мiкалаю Вiнаградаву, якi абяцаў знайсцi спосаб для яго дастаўкi ў Маскву. Як пераконваюць браты-кавалi, сякера, хоць i з’яўляецца сувенiрам, цалкам прыдатная да выкарыстання па прызначэнні. Выраб выкананы з загартаванай сталi, забяспечаны бярозавым тапарышчам i ўпрыгожаны дароўным надпiсам.

Заступiлiся за Мiкi Маўса

Мусульманская жанчына-багаслоў Суад Салех з Егiпта заклiкала iсламскiх духоўных лiдараў не выдаваць недарэчных i смешных духоўных загадаў, якiя, як яна лiчыць, толькi шкодзяць iмiджу iсламу, перадае агенцтва AFP.

Салех выступiла з крытыкай у адрас аднаго з cаудаўскiх духоўных лiдараў шэйха Махамеда эль-Мунаджыда, якi нядаўна заявiў па тэлебачаннi, што папулярны мультыплiкацыйны персанаж Мiкi Маўс з’яўляецца "воiнам сатаны" i што яго трэба забiць.

Эль-Мунаджыд адзначыў, што iслам загадвае знiшчаць усiх мышэй i грызуноў. Вядомае ва ўсiм свеце мультыплiкацыйнае мышаня, паводле яго меркавання, таксама трапляе ў гэты спiс. Эль-Мунаджыд лiчыць, што шкодны ўплыў Мiкi Маўса на мусульман заключаецца ў тым, што ён падахвочвае iх быць паблажлiвымi да мышэй.

Са свайго боку Суад Салех, якая вядзе на егiпецкiм тэлебачаннi папулярную праграму, прысвечаную рэлiгiйным загадам i эдыктам духоўных лiдараў, заявiла, што любая фетва павiнна засноўвацца на веданнi, логiцы i разумным сэнсе.

Як каралеўскi замак пераблыталi з пiўным барам

Каралеўская сям’я Вялiкабрытанii памылкова атрымала на вячэру 2 тысячы пiнт пiва. Алкаголь у рэзiдэнцыю прывёз вадзiцель грузавiка, пазбавiўшы выпiўкi... наведвальнiкаў бара "Замак Вiндзараў". Аб iнцыдэнце стала вядома брытанскай газеце The Telegraph.

Нашпiгаваны пiвам трэйлер падкацiў да варот Вiндзорскага замка ў сераду. Персанал рэзiдэнцыi, зверыўшыся са спiсам заказаў, зробленых на гэты дзень, не выявiў у iм такой колькасцi пiва i адмовiўся прымаць груз.

Тады вадзiцель звязаўся са сваiм дыспетчарам i высветлiў, што бочкi сапраўды прызначалiся для Вiндзорскага замка, але для iншага. Аказалася, што непадалёк ад рэзiдэнцыi каралевы Лiзаветы II, Вiндзорскага замка, знаходзiцца спартыўны бар з такой жа назвай. 12 бочак пiва адмiнiстратары паба заказалi спецыяльна да футбольнага матча Англiя — Харватыя. У вынiку пiва аматарам футбола прывезлi са спазненнем на тры гадзiны, калi матч ужо скончыўся. Выйгралi, дарэчы, англiчане, узяўшы рэванш за леташнiя два паражэннi сваёй каманды.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мусульманская жанчына-багаслоў Суад Салех з Егiпта заклiкала iсламскiх духоўных лiдараў не выдаваць недарэчных i смешных духоўных загадаў, якiя, як ян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика