21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галілей ведаў пра Беларусь тое, што мы адкрываем наноў

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галілей ведаў пра Беларусь тое, што мы адкрываем наноў

Родны брат славутага Галiлео Галiлея быў музыкантам i прыехаў працаваць у краiну, дзе квiтнелi мастацтвы. Яго прывяла сюды музыка, якая за заслонай стагоддзяў аказалася схаваная для нас. Але нядаўнiя сенсацыйныя вiленскiя знаходкi беларускiх даследчыкаў музыкi Святлены Немагай i Аляксея Фралова дазволiлi аднавiць карцiны багатага музычнага жыцця, якое развiвалася ў рэчышчы культуры тагачаснай Еўропы. Новыя творы, новыя iмёны, новыя жанры — ёсць чаму дзiвiцца, i не толькi даследчыкам...

Аляксей Фралоў: Сапраўды, старонка за старонкай, вывучаныя намi ў розных архiвах i бiблiятэках Вiльнюса, адкрылi цэлую панараму беларускай музычнай культуры еўрапейскага размаху. Знаходкi нават ад ХV стагоддзя — самы раннi са знойдзеных намi рукапiсаў яшчэ гатычны. Гэта лiтургiчны твор, якi належаў францысканцам. Творы ХVІ стагоддзя — евангелiчна-рэфармацкiя канцыяналы, якiя належалi нашай хрысцiянскай евангелiчнай рэфармацкай царкве. Былi каталiцкiя і праваслаўныя творы, як i творы свецкіх жанраў. Адкрылiся шмат iмёнаў кампазiтараў, якiя прыязджалi сюды працаваць. Напрыклад, нiкому не вядомы дагэтуль Александра Грандзi. Мы ведаем, што ў ХVI стагоддзi рух iтальянцаў у Беларусь актывiзуецца дзякуючы каралеве Боне Сфорцы, жонцы нашага Вялiкага князя i адпаведна польскага караля Жыгiмонта Старога. Магнаты не хацелi адставаць ад манарха, запрашалi iтальянцаў, у тым лiку кампазiтараў. Вiдаць, такiя яны былi гасцiнныя i шчодрыя, што ехалi сюды як у цэнтр цывiлiзацыi. Быў, напрыклад, у нас Галiлей. Не сам астраном, а яго родны брат Мiкеланджэла. Музыкант, кампазiтар, блiскучы лютнiст, ён працаваў у Радзiвiлаў. Яго сын Вiнчэнца, якi таксама стаў выдатным кампазiтарам i лютнiстам, застаўся ў Беларусi пры двары Тышкевічаў. Еўрапейскiя зоркi таго часу працавалi ў нас.

Але культура першай паловы ХIХ стагоддзя знаходзiлася ў ценю ў параўнаннi з культурай iншых часоў, напрыклад, адносна канца ХVIII стагоддзя, блiскуча даследаванага прафесарам Вольгай Дадзiёмавай. Быць можа, тут не фiгуравалi iмёны такога маштабу, як Станiслаў Манюшка, якi з’явiўся на небасхiле беларускай культуры пазней, у 1840-х гадах. Але было б дзiўна, каб у той час цэлае стагоддзе нiчога не з’яўлялася ў музыцы. Пошукi прывялi да таго, што мы даведалiся пра шмат блiскучых iмёнаў менавiта таго часу, iх яшчэ давядзецца раскрыць. Адно з такiх iмёнаў — Антонiй Сакульскi, кампазiтар, якi працаваў у Дабраўлянах, у Паставах. Вядомым творам Антонiя Сакульскага была Фуга до мажор, прысвечаная, дарэчы, Станiславу Манюшку. Але толькi ў энцыклапедыях узгадвалася, што Сакульскаму належаць ламентацыi, якiя былi вельмi папулярныя ў свой час. Гэты цiкавы музычны жанр не фiгураваў у гiсторыi беларускай музыкi. Прыклад ламентацыi — "Плач святога Ерэмii", буйны вакальна-iнструментальны жанр, з удзелам хору, капэлы, мае цiкавую будову, дзе лацiнскiя тэксты перамяжоўваюцца з распевамi лiтар габрэйскага алфавiту. Нашы апошнiя паездкi дазволiлi выявiць два творы Сакульскага ў гэтым жанры.

Аляксей: Асмелюся дапусцiць, што маштабнасць, прыгажосць гэтай музыкi можна будзе параўнаць з найвыдатнейшымi творамi аратарыяльнага жанру ў заходнееўрапейскай музыцы, з самымi выдатнымi рэквiемамi.

Асмелюся дапусцiць, што маштабнасць, прыгажосць гэтай музыкi можна будзе параўнаць з найвыдатнейшымi творамi аратарыяльнага жанру ў заходнееўрапейскай музыцы, з самымi выдатнымi рэквiемамi.

Святлена: Так, гэта жанр пакутнай музыкi, якi выконваўся на Вялiкiм, Пакутным тыднi i адлюстроўвае страсцi Хрыстовы. Яшчэ што ўражвае ў нашых знаходках — вялiкi масiў сiмфонiй. Лiчылася, што жанр сiмфонii ўвогуле пачынаецца на Беларусi толькi на пачатку ХХ стагоддзя, з прыездам сюды кампазiтараў з Пецярбургскай i Маскоўскай кансерваторый. Але было б дзiўна, калi б жанр, якi развiваўся i квiтнеў у Еўропе ў эпоху класiцызму, адсутнiчаў у Беларусi (усё-такi тут музычныя i культурныя працэсы iшлi паралельна з Заходняй Еўропай). Сапраўды, гэтае меркаванне знайшло пацвярджэнне: нам адкрылася шмат беларускiх прозвiшчаў кампазiтараў — каля 10 новых iмёнаў! А сiмфонiй значна болей. У аднаго Плашыны шэсць сiмфонiй. Iх удалося скапiяваць, прывесцi.

Так, гэта жанр пакутнай музыкi, якi выконваўся на Вялiкiм, Пакутным тыднi i адлюстроўвае страсцi Хрыстовы. Яшчэ што ўражвае ў нашых знаходках — вялiкi масiў сiмфонiй. Лiчылася, што жанр сiмфонii ўвогуле пачынаецца на Беларусi толькi на пачатку ХХ стагоддзя, з прыездам сюды кампазiтараў з Пецярбургскай i Маскоўскай кансерваторый. Але было б дзiўна, калi б жанр, якi развiваўся i квiтнеў у Еўропе ў эпоху класiцызму, адсутнiчаў у Беларусi (усё-такi тут музычныя i культурныя працэсы iшлi паралельна з Заходняй Еўропай). Сапраўды, гэтае меркаванне знайшло пацвярджэнне: нам адкрылася шмат беларускiх прозвiшчаў кампазiтараў — каля 10 новых iмёнаў! А сiмфонiй значна болей. У аднаго Плашыны шэсць сiмфонiй. Iх удалося скапiяваць, прывесцi.

— У якi час сiмфонiя ў Беларусi з’яўляецца паводле вашых новых даследаванняў?

Святлена: Напрыканцы ХVIII i асаблiва на пачатку ХIХ стагоддзя. Справа ў тым, што развiццё культуры Беларусi ў параўнаннi з культурай у Заходняй Еўропе часам трошкi спазнялася. Калi Мангеймскай школа цi сiмфонii Гайдна паўсталi ў сярэдзiне ХVIII стагоддзя, то ў нас, паводле новых звестак, росквiт сiмфонii пачаўся прыкладна на паўстагоддзя пазней. Адпаведна сам напрамак класiцызму ў нас пратрымаўся даўжэй, да 1830-40 гадоў. Невыпадкова, што ў той час квiтнеў жанр сiмфонii.

— Сiмфонiя —складаны жанр. Дзе яго маглi засвоiць мясцовыя творцы?

Святлена: Веды i навыкi набывалiся ў той час ад майстра да вучня. Але сёння многiя iмёны, якiя ўдалося выявiць, застаюцца пад вуаллю таямнiчасцi. Бывае, што ёсць iмя, але няма канкрэтных даных пра чалавека. Сапраўды, гэтыя iмёны не фiгуруюць а нi ў лiтоўскiх, а нi ў польскiх крынiцах, гэта яшчэ адзiн доказ: гэта нашы аўтары. Iх творы паходзяць з беларускiх асяродкаў. Напрыклад, з Забелаў Верхнядзвiнскага раёна, зараз гэта вёска Валынцы. А яшчэ да 1840-х гадоў там iснавала высокапрафесiйная капэла пад кiраўнiцтвам капельмайстра Мiхала Кавалеўскага. Ён перапiсваў творы розных аўтараў, iх апрацоўваў. Менавiта з Забельскай калекцыi паходзiць вельмi вялiкi масiў твораў, у тым лiку сiмфонii i серэнады Плашыны.

Аляксей: Некаторыя з аўтараў маглi вучыцца на Захадзе. Практыка такая была. У Гароднi пры двары Антонiя Тызенгаўза працаваў Лявон Сiтанскi, выдатны беларускi скрыпач i капельмайстар. Разумны мецэнат паслаў яго вучыцца на Захад, адкуль ён вярнуўся адукаваным майстрам. Часам самi магнаты вучылiся музыцы — Мацей Радзiвiл, напрыклад, у Дрэздане ў найлепшых маэстра. Ён стаў адным з выдатнейшых кампазiтараў сваёй эпохi. Яго называлi нясвiжскiм Моцартам.

Некаторыя з аўтараў маглi вучыцца на Захадзе. Практыка такая была. У Гароднi пры двары Антонiя Тызенгаўза працаваў Лявон Сiтанскi, выдатны беларускi скрыпач i капельмайстар. Разумны мецэнат паслаў яго вучыцца на Захад, адкуль ён вярнуўся адукаваным майстрам. Часам самi магнаты вучылiся музыцы — Мацей Радзiвiл, напрыклад, у Дрэздане ў найлепшых маэстра. Ён стаў адным з выдатнейшых кампазiтараў сваёй эпохi. Яго называлi нясвiжскiм Моцартам.

Святлена: Гэта ўвогуле ўнiкальны выпадак, калi прадстаўнiк такога знанага роду пiша настолькi якасную музыку. У асноўным кампазiтары-аматары працавалi ў малых жанрах — пiсалi для фартэпiяна цi маленькiх ансамбляў (скрыпка з фартэпiяна), стваралi рамансы для хатняга музiцыравання. Большасць спадчыны Мiхала Клеафаса Агiнскага — рамансы i фартэпiянныя п’ескi, праўда, ён таксама мае оперу, але гэта выключэнне. А Мацей Радзiвiл цудоўна валодаў прыёмамi аркестравага пiсьма, ствараючы шмат музыкi для камернага аркестра (6 паланезаў, Дывертысмент рэ мажор для камернага аркестра, серэнада). Дывертысмент i серэнада па сутнасцi з’яўляюцца спадарожнiкамi жанру сiмфонii. Трэба было атрымаць высокапрафесiйную падрыхтоўку, каб валодаць тэхнiчнымi спосабамi напiсання твораў для аркестра.

Гэта ўвогуле ўнiкальны выпадак, калi прадстаўнiк такога знанага роду пiша настолькi якасную музыку. У асноўным кампазiтары-аматары працавалi ў малых жанрах — пiсалi для фартэпiяна цi маленькiх ансамбляў (скрыпка з фартэпiяна), стваралi рамансы для хатняга музiцыравання. Большасць спадчыны Мiхала Клеафаса Агiнскага — рамансы i фартэпiянныя п’ескi, праўда, ён таксама мае оперу, але гэта выключэнне. А Мацей Радзiвiл цудоўна валодаў прыёмамi аркестравага пiсьма, ствараючы шмат музыкi для камернага аркестра (6 паланезаў, Дывертысмент рэ мажор для камернага аркестра, серэнада). Дывертысмент i серэнада па сутнасцi з’яўляюцца спадарожнiкамi жанру сiмфонii. Трэба было атрымаць высокапрафесiйную падрыхтоўку, каб валодаць тэхнiчнымi спосабамi напiсання твораў для аркестра.

Аляксей: Калi мы знайшлi ноты, скапiявалi i селi за раяль, самi сталi ў чатыры рукi iх падбiраць. Асэнсаваўшы некаторыя знойдзеныя сiмфонii, мы адчулi, што гэта вышэйшы пiлатаж кампазiтарскай тэхнiкi. Напрыклад, раннекласiчную па форме сiмфонiю Чупрынскага можна паставiць побач з сiмфонiямi Гайдна.

Святлена: Справа ў тым, што Беларусь не была iзаляваная ад еўрапейскага культурнага працэсу нават у цяжкiя часы. Калi ў канцы ХVIII стагоддзi адбыўся культурны злом, хоць фармальна тэрыторыя была ўжо ў Расiйскай Iмперыi, але культурная iнерцыя дапамагала падтрымлiваць мастацтвы. З аднаго боку, адбываўся заняпад буйных цэнтраў, тэатраў. Рэзiдэнцыi трансфармуюцца ў сядзiбы. У Мiхала Клеафаса Агiнскага, аднаго з буйнейшых магнатаў, усе маёнткi былi канфiскаваныя. Ён мусiў змагацца за Залессе. Некалькi разоў ездзiў у Вiльню, некалькi разоў у Пецярбург да Зубава, але толькi Аляксандр I падпiсаў паперу, паводле якой Агiнскi змог заехаць у Залессе. Ён фактычна пачаў з нуля будаваць культурны цэнтр. Яго сядзiба адлюстроўвала камернасць той эпохi. Хоць ён запрашаў таксама да сябе на працу музыкантаў — Джузэпе Палiянi, скрыпача Эскудэра. Гэта асобныя музыканты, ён разам з iмi арганiзаваў квартэт. Камерны ансамбль можна лiчыць сiмвалам той эпохi.

Справа ў тым, што Беларусь не была iзаляваная ад еўрапейскага культурнага працэсу нават у цяжкiя часы. Калi ў канцы ХVIII стагоддзi адбыўся культурны злом, хоць фармальна тэрыторыя была ўжо ў Расiйскай Iмперыi, але культурная iнерцыя дапамагала падтрымлiваць мастацтвы. З аднаго боку, адбываўся заняпад буйных цэнтраў, тэатраў. Рэзiдэнцыi трансфармуюцца ў сядзiбы. У Мiхала Клеафаса Агiнскага, аднаго з буйнейшых магнатаў, усе маёнткi былi канфiскаваныя. Ён мусiў змагацца за Залессе. Некалькi разоў ездзiў у Вiльню, некалькi разоў у Пецярбург да Зубава, але толькi Аляксандр I падпiсаў паперу, паводле якой Агiнскi змог заехаць у Залессе. Ён фактычна пачаў з нуля будаваць культурны цэнтр. Яго сядзiба адлюстроўвала камернасць той эпохi. Хоць ён запрашаў таксама да сябе на працу музыкантаў — Джузэпе Палiянi, скрыпача Эскудэра. Гэта асобныя музыканты, ён разам з iмi арганiзаваў квартэт. Камерны ансамбль можна лiчыць сiмвалам той эпохi.

Але нашчадкi Радзiвiлаў, Сапегаў, Агiнскiх усё яшчэ адчувалi сябе магнатамi. Яны не маглi ўжо дазволiць сабе оперных тэатраў, але ў такiх маёнтках, як Паставы, Жалудок, Дабраўляны, Залессе таксама квiтнела культура, толькi больш камерная. Паказальная з’ява, калi самi шляхцiчы бяруць у рукi iнструменты i разам са сваiмi дзецьмi арганiзуюць музычныя вечарыны. Гэта мы назiраем у Залессi Агiнскага, у Паставах Канстанцiна Тызенгаўза. Ён быў арнiтолаг, але адначасова i кампазiтар-аматар, якому належаць песнi, прывезеныя намi з Вiльнi.

Працягвалi iснаваць духоўныя асяродкi, такiя, як Забелы цi Баруны — адтуль паходзяць некаторыя друкаваныя цi рукапiсныя ноты. Законнiкi цi мецэнаты, якiя апекавалiся дадзеным духоўным асяродкам, выдавалi сродкi на ўтрыманне капэл. Гэта былi капэлы былога маштабу. Некаторым магнатам таксама гэта ўдавалася. Такiм , як Людзвiг Ракiцкi, яркая асоба свайго часу. Яго сядзiба была ў Гарадзiшчах пад Рэчыцай. З 1811 года ён быў абраны маршалкам Мiнскай губернi. Дык ён — уяўляеце! — з Гарадзiшча прывёз свой аркестр, якi выступаў у Мiнску. Цi Лявон Оштар, таксама вялiкi мiнскi начальнiк, меў у сваёй рэзiдэнцыi ў Дукоры сапраўдны магнацкi цэнтр, якi ўсё яшчэ iснаваў на шырокую нагу. Там у яго была капэла, тэатр, нават цырк. Нягледзячы на тое, што ўжо ўваходзiлi ў жыццё камерцыйныя стасункi, камерцыйныя антрэпрызы, многiя магнаты працягвалi ўтрымлiваць нейкiм цудам свае тэатры, капэлы, хоць фiнансава не маглi ўжо гэтага дазволiць. Працягвалi iснаваць культурныя мадэлi папярэднiх эпох, дзе ўсё было шыкоўна. Магнаты не маглi ў адначассе адмовiцца ад свайго жыцця, iдэалаў, мараў.

Аляксей: У складаных палiтычных, грамадскiх умовах таго часу гэта для iх было аддушынай, калi яны маглi спяваць сваю песню.

У складаных палiтычных, грамадскiх умовах таго часу гэта для iх было аддушынай, калi яны маглi спяваць сваю песню.

— Але чаму такая цудоўная спадчына аказалася надоўга схаваная ад нас?

Аляксей: Вiльня была сталiцай нашай дзяржавы больш за 500 гадоў. Таму нават у лепшыя часы, калi iснавала дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае, туды сцякалiся ўсе архiвы, бiблiятэкi, там быў цэнтр i манаскiх ордэнаў, i галоўныя рэзiдэнцыi магнатаў. У ХIХ стагоддзi пачалiся розныя гiстарычныя перыпетыi, калi зачынялiся на тэрыторыi Беларусi манастыры, касцёлы, рэзiдэнцыi шляхецкiя прыходзiлi ў заняпад пасля розных паўстанняў, i калi ўдавалася ўратоўваць нейкiя матэрыялы, то яны вывозiлiся ў Вiльню, дзе яшчэ нешта iснавала. Шмат што было вывезена ў Польшчу i ў Расiю. Але ў Вiльнi апынуўся велiзарны масiў беларускай спадчыны, i калi знаходзiшся ў архiвах, у каталогах, бiблiятэках, то ёсць адчуванне, што там усё — беларуская тэматыка, прынамсi да 1939 года.

Вiльня была сталiцай нашай дзяржавы больш за 500 гадоў. Таму нават у лепшыя часы, калi iснавала дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае, туды сцякалiся ўсе архiвы, бiблiятэкi, там быў цэнтр i манаскiх ордэнаў, i галоўныя рэзiдэнцыi магнатаў. У ХIХ стагоддзi пачалiся розныя гiстарычныя перыпетыi, калi зачынялiся на тэрыторыi Беларусi манастыры, касцёлы, рэзiдэнцыi шляхецкiя прыходзiлi ў заняпад пасля розных паўстанняў, i калi ўдавалася ўратоўваць нейкiя матэрыялы, то яны вывозiлiся ў Вiльню, дзе яшчэ нешта iснавала. Шмат што было вывезена ў Польшчу i ў Расiю. Але ў Вiльнi апынуўся велiзарны масiў беларускай спадчыны, i калi знаходзiшся ў архiвах, у каталогах, бiблiятэках, то ёсць адчуванне, што там усё — беларуская тэматыка, прынамсi да 1939 года.

Святлена: Але музыколагаў, якiя займаюцца музычнай культурай Беларусi, вельмi мала. Разгорт стагоддзяў вельмi шырокi, каб добра раскрыць нейкую эпоху, трэба фактычна прысвяцiць ёй усё жыццё. Да таго ж кожны спецыялiст выбiрае, як правiла, сваю тэму. Менавiта таму ў музычнай культуры Беларусi застаюцца нераскрытыя белыя плямы.

Але музыколагаў, якiя займаюцца музычнай культурай Беларусi, вельмi мала. Разгорт стагоддзяў вельмi шырокi, каб добра раскрыць нейкую эпоху, трэба фактычна прысвяцiць ёй усё жыццё. Да таго ж кожны спецыялiст выбiрае, як правiла, сваю тэму. Менавiта таму ў музычнай культуры Беларусi застаюцца нераскрытыя белыя плямы.

Аляксей: Я вывучаю гiсторыю духавых iнструментаў на Беларусi. Святлена да нядаўняга часу дасканала займалася творчасцю Агiнскага. Але для кожнага з нас важна прычынiцца да вяртання нашай гiстарычнай памяцi. Мы не можам ў поўнай меры ацанiць сваю культуру, усвядомiць сябе як беларусы, пакуль не асэнсуем сваю гiсторыю. Гэтыя памкненнi паклiкалi нас спыняцца на кожным кроку, iсцi не толькi да вузкай мэты, але фiксаваць усё беларускае, што трапляе ў рукi.

Я вывучаю гiсторыю духавых iнструментаў на Беларусi. Святлена да нядаўняга часу дасканала займалася творчасцю Агiнскага. Але для кожнага з нас важна прычынiцца да вяртання нашай гiстарычнай памяцi. Мы не можам ў поўнай меры ацанiць сваю культуру, усвядомiць сябе як беларусы, пакуль не асэнсуем сваю гiсторыю. Гэтыя памкненнi паклiкалi нас спыняцца на кожным кроку, iсцi не толькi да вузкай мэты, але фiксаваць усё беларускае, што трапляе ў рукi.

— Цi важна не спазнiцца ў вывучэннi архiваў, якiя для нас пакуль даступныя?

Святлена: Нас не пакiдала думка, што трэба як мага хутчэй гэта рабiць, таму што ў любы момант гэта можа стацца немагчымым. Ноты i любыя старадрукаваныя рэчы рассыпаюцца, усё менш помнiкаў, з якiх удаецца зрабiць копii, гэта ператвараецца ў праблему, нават фiнансавую. Нас падтрымлiвае ў арганiзацыi экспедыцый "Беларуская капэла", Вiктар Скарабагатаў, адзiн з патрыярхаў адраджэння беларускай музыкi.

— Вядома, гаворка вядзецца пра духоўнае вяртанне, на жаль, не пра матэрыяльнае.

Аляксей: Пра матэрыяльнае вяртанне можна гаварыць толькi на ўзроўнi дзяржаў. Гэта вельмi складаны працэс. Па вялiкiм рахунку, мы вяртаем музыку, а не ноты.

Пра матэрыяльнае вяртанне можна гаварыць толькi на ўзроўнi дзяржаў. Гэта вельмi складаны працэс. Па вялiкiм рахунку, мы вяртаем музыку, а не ноты.

Святлена: Калi ноты маўчаць, iх як музыкi няма. Гэтыя творы як старыя карцiны — патрабуюць рэстаўрацыi, дапрацоўкi, усе яны будуць гучаць. Усе нашы знаходкi музыканты ўспрынялi з энтузiязмам. Кiраўнiкi вядучых калектываў бяруць гэтую музыку для выканання. Частку апрацаваў кiраўнiк ансамбля салiстаў "Класiк-авангард" Уладзiмiр Байдаў. Першы канцэрт з серэнадамi Плашыны адбыўся 25 верасня. У перспектыве — выкананне iншых твораў таго ж кампазiтара i сiмфонii iншых. Але матэрыялу ў нас — на вялiкi фестываль, якi ўжо задуманы пад назвай "Адраджэнне беларускай сiмфонii". У iм пагадзiлiся ўдзельнiчаць вядучыя музычныя калектывы рэспублiкi, у тым лiку Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр пад кiраўнiцтвам Аляксандра Анiсiмава.

Калi ноты маўчаць, iх як музыкi няма. Гэтыя творы як старыя карцiны — патрабуюць рэстаўрацыi, дапрацоўкi, усе яны будуць гучаць. Усе нашы знаходкi музыканты ўспрынялi з энтузiязмам. Кiраўнiкi вядучых калектываў бяруць гэтую музыку для выканання. Частку апрацаваў кiраўнiк ансамбля салiстаў "Класiк-авангард" Уладзiмiр Байдаў. Першы канцэрт з серэнадамi Плашыны адбыўся 25 верасня. У перспектыве — выкананне iншых твораў таго ж кампазiтара i сiмфонii iншых. Але матэрыялу ў нас — на вялiкi фестываль, якi ўжо задуманы пад назвай "Адраджэнне беларускай сiмфонii". У iм пагадзiлiся ўдзельнiчаць вядучыя музычныя калектывы рэспублiкi, у тым лiку Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр пад кiраўнiцтвам Аляксандра Анiсiмава.

Аляксей: Мы цяпер жывём, на вялiкi жаль, у значнай ступенi ў "папсе" — цiсне радыйны i тэлевiзiйны фармат. А тая музыка, сярод якой вялiкi пласт твораў духоўных, паказвае духоўнае жыццё нашых продкаў. Яна стварала ў сваiм часе прастору чыстую, светлую i вельмi забытую. Яна была высокай i цудоўнай, i хочацца, каб мы паглядзелi на неба...

Мы цяпер жывём, на вялiкi жаль, у значнай ступенi ў "папсе" — цiсне радыйны i тэлевiзiйны фармат. А тая музыка, сярод якой вялiкi пласт твораў духоўных, паказвае духоўнае жыццё нашых продкаў. Яна стварала ў сваiм часе прастору чыстую, светлую i вельмi забытую. Яна была высокай i цудоўнай, i хочацца, каб мы паглядзелi на неба...

Размаўляла Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Родны брат славутага Галiлео Галiлея быў музыкантам i прыехаў працаваць у краiну, дзе квiтнелi мастацтвы. Яго прывяла сюды музыка, якая за заслонай ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика