ЮРЫЙ ЧАРНЫШОЎ, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ААТ "ГРОДЗЕНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФАБРЫКА "НЁМАН": "
ЮРЫЙ ЧАРНЫШОЎ, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ААТ "ГРОДЗЕНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФАБРЫКА "НЁМАН": "МАДЭРНIЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦI — ГАРАНТЫЯ БУДУЧЫХ ПОСПЕХАЎ
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" — лiдар сярод прадпрыемстваў Гродзеншчыны па шматлiкiх паказчыках. Ды адзiн з iх, напэўна, найбольш значны для жыхароў вобласцi i краiны. Не, маецца на ўвазе не колькасць цi якасць выпускаемай тут прадукцыi, якую мы назiраем штодня ў пабытовым жыццi. Гутарка iдзе пра iншае. Адкрытае акцыянернае таварыства "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" больш за ўсiх у Гродзенскай вобласцi выплачвае падаткаў, а ў Беларусi па гэтым паказчыку ўваходзiць у пятнаццатку лепшых. Таму слушна кажучы пра шкоду курэння, трэба памятаць i пра фiнансавы бок, дзякуючы якому ў належным стане трымаецца сацыяльная сфера. Дарэчы, генеральны дырэктар фабрыкi Юрый Чарнышоў летась прызнаны адным з лепшых кiраўнiкоў вобласцi. Наконт ганаровага звання ён кажа: "Калi кiраўнiк лепшы, значыць i прадпрыемства лепшае". З гэтым нельга не пагадзiцца. Хоць так было не заўсёды. — Юрый Сцяпанавiч, Гродзенская фабрыка з ХIХ стагоддзя мае вядомасць у тытунёвай iндустрыi Еўропы, уваходзiла калiсьцi ў тройку буйнейшых вытворцаў сваёй галiны СССР. Тым не меней, параўнальна нядаўна пакупнiкi перавагу аддавалi iмпартнай прадукцыi. Якiм чынам сiтуацыя была зменена? Дарэчы, генеральны дырэктар фабрыкi Юрый Чарнышоў летась прызнаны адным з лепшых кiраўнiкоў вобласцi. Наконт ганаровага звання ён кажа: "Калi кiраўнiк лепшы, значыць i прадпрыемства лепшае". З гэтым нельга не пагадзiцца. Хоць так было не заўсёды. — Юрый Сцяпанавiч, Гродзенская фабрыка з ХIХ стагоддзя мае вядомасць у тытунёвай iндустрыi Еўропы, уваходзiла калiсьцi ў тройку буйнейшых вытворцаў сваёй галiны СССР. Тым не меней, параўнальна нядаўна пакупнiкi перавагу аддавалi iмпартнай прадукцыi. Якiм чынам сiтуацыя была зменена? Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" — лiдар сярод прадпрыемстваў Гродзеншчыны па шматлiкiх паказчыках. Ды адзiн з iх, напэўна, найбольш значны для жыхароў вобласцi i краiны. Не, маецца на ўвазе не колькасць цi якасць выпускаемай тут прадукцыi, якую мы назiраем штодня ў пабытовым жыццi. Гутарка iдзе пра iншае. Адкрытае акцыянернае таварыства "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" больш за ўсiх у Гродзенскай вобласцi выплачвае падаткаў, а ў Беларусi па гэтым паказчыку ўваходзiць у пятнаццатку лепшых. Таму слушна кажучы пра шкоду курэння, трэба памятаць i пра фiнансавы бок, дзякуючы якому ў належным стане трымаецца сацыяльная сфера. Дарэчы, генеральны дырэктар фабрыкi Юрый Чарнышоў летась прызнаны адным з лепшых кiраўнiкоў вобласцi. Наконт ганаровага звання ён кажа: "Калi кiраўнiк лепшы, значыць i прадпрыемства лепшае". З гэтым нельга не пагадзiцца. Хоць так было не заўсёды. — Юрый Сцяпанавiч, Гродзенская фабрыка з ХIХ стагоддзя мае вядомасць у тытунёвай iндустрыi Еўропы, уваходзiла калiсьцi ў тройку буйнейшых вытворцаў сваёй галiны СССР. Тым не меней, параўнальна нядаўна пакупнiкi перавагу аддавалi iмпартнай прадукцыi. Якiм чынам сiтуацыя была зменена? — На самай справе, у 1990-х спажыўцы неахвотна куплялi айчынную прадукцыю, перавагу аддаючы новаму iмпартнаму тавару. Каб стварыць канкурэнцыю, а гэта значыць палепшыць якасць прадукцыi, найперш патрабавалася iншае абсталяванне. Пасля наведвання фабрыкi Прэзiдэнтам краiны Аляксандрам Лукашэнкам пачалося адраджэнне прадпрыемства. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы з 2000 па 2002 год iшла рэканструкцыя i тэхнiчнае пераабсталяванне, на што было затрачана 48 мiльярдаў рублёў. Але на той час рынак ужо аказаўся перапоўнены замежным таварам. Так, напрыклад, у 2005 годзе на складах фабрыкi знаходзiлася незапатрабаванай прадукцыi больш чым на 52 мiльярды рублёў. — Выбачайце, Юрый Сцяпанавiч, здаецца, менавiта тады — тры гады таму, вы i былi прызначаны генеральным дырэктарам... — Так. I першым крокам стала распрацоўка стратэгii выхаду прадпрыемства са складанай сiтуацыi. Мы пачалi працаваць не на аб’ём, не "на склад", а непасрэдна на попыт. Было вiдавочна, што толькi мадэрнiзацыя вытворчасцi — гарантыя будучых поспехаў. Гэтым прынцыпам кiруемся i цяпер. Фабрыка дасягнула пэўнага пiку. Рынак ужо сфармiраваўся i падзелены памiж вытворцамi i імпарцёрамi. У адпаведнасцi з дзяржаўнай праграмай iмпартазамяшчэння перад прадпрыемствам стаiць задача выпускаць новую прадукцыю. У маi 2007 года закупiлi вытворчую лiнiю за 4,5 мiльёна еўра ў iтальянцаў, сёлета набываем яшчэ адну — за 4 470 000 еўра — у немцаў. Яе ўстаноўка адбудзецца ў лiстападзе. Дзякуючы новаму абсталяванню, плануем асвоiць усе сусветныя брэнды, якiя iснуюць у гэтым сегменце. А ў наступным годзе закупiм яшчэ адну лiнiю — ужо за 5 630 000 еўра. Частка старога абсталявання будзе заменена на больш прадукцыйнае i эканамiчнае. Мiж iншым, задачу, якую перад намi ставiлi Прэзiдэнт краiны i Урад, мы выканалi: разлiчылiся з усiмi крэдытамi, што бралi на рэканструкцыю, а гэта 65 мiльярдаў рублёў. — Наколькi ведаю, да гэтага часу не было забракавана нiводнай партыi прадукцыi фабрыкi. Зразумела, што якасць дасягаецца не толькi за кошт мадэрнiзацыi. Цi не самае iстотнае — сыравiна... — Магчыма, нехта не ведае, што ад сыравiны залежыць не толькi якасць прадукцыi, але i яе кошт — дзякуючы скарачэнню выдаткаў пры вытворчасцi. Мы цалкам адмовiлiся ад пасрэднiкаў, на чым таксама зэканомiлi. Высакаякасную сыравiну купляем з 20 краiн, сярод якiх Аргенцiна, Бразiлiя, Калумбiя, Кiтай, Турцыя ды iншыя. Пры падрыхтоўцы да выпуску новай прадукцыi ўсё пачынаецца з аналiзу рынку, для якога сёння характэрна значнае знiжэнне смол i нiкацiну. Мiж iншым, мы будзем закупляць i новае лабараторнае абсталяванне. На фабрыцы ўжо ёсць адна адмысловая машына, другая — толькi ў Дзяржстандарта. Iснуе на прадпрыемстве дэгустацыйная камiсiя, куды ўваходзяць не толькi працаўнiкi лабараторыi i маркетынгу, але i прадстаўнiкi пастаўшчыка сыравiны. Дэгустацыя праходзiць кожны тыдзень. Такiя камiсii iснуюць ва ўсiх абласных цэнтрах Беларусi. Пры падрыхтоўцы новай прадукцыi запрашаем спецыялiстаў мiжнароднага класа — брэнд-майстроў. Таму што падабраць рэцэптуру, куды ўваходзiць 20 розных гатункаў, вельмi няпроста. Тытунь — складаная культура. Напрыклад, вiрджынiя. Ёсць кiтайская, аргенцiнская, бразiльская. I яны адрознiваюцца. А вось у якасцi iнгрэдыентаў выкарыстоўваюцца мясцовыя дабаўкi. — А дзе навучаюць спецыялiстаў тытунёвай вытворчасцi? — У Беларусi такiх устаноў няма. Спецыялiстаў для нашай галiны рыхтуе Кубанскi дзяржаўны тэхналагiчны ўнiверсiтэт. Што ж датычыцца брэнд-майстроў, гэта — унiкальныя людзi. Iх у свеце можна пералiчыць па пальцах. Да нас прыязджалi з Данii, з Лацiнскай Амерыкi. Прадстаўнiк Расii неяк сказаў: мне яшчэ шмат вучыцца. А самому — 45. Чуў, што ёсць жанчына пад 90 гадоў, якую дастаўляюць для падборкi гатункаў тытуню на адмысловым самалёце i за вялiкiя грошы... — Пра шкоду курэння казаць не трэба — агульнавядома. А цi не з’яўляецца вытворчасць "Нёмана" шкоднай экалагiчна? — Скажыце, якая шкода ад спальвання сена? Нiякай. Тое ж i з тытунём. Самi мяркуйце: адно са знакамiтых расiйскiх прадпрыемстваў нашай галiны знаходзiцца ў цэнтры Масквы... Хоць у блiжэйшы час думаем стварыць новую сiстэму кандыцыянавання i вентылявання, што павiнна добра адбiцца на прадукцыi. Дый для працаўнiкоў пойдзе на карысць. Мы ўкладваем значныя сродкi ў сацыяльную сферу, каб людзi сябе на прадпрыемстве адчувалi камфортна. Пра гэта сведчыць i медыцынская дапамога, ды i цэны ў нашай сталоўцы значна нiжэйшыя, чым у горадзе. — А заробак? — Сярэднi заробак на 1 верасня склаў 1 200 000 рублёў, што на 30 % вышэй за аналагiчны перыяд мiнулага года. — На прадпрыемстве працуе амаль тысяча чалавек, якiя патрабуюць увагi. Але вы, ведаю, падтрымлiваеце i вяскоўцаў... —Так, ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" мае сельскагаспадарчы фiлiял "Хамчыцы" Свiслацкага раёна. Гаспадарка знаходзiлася ў заняпадзе. Таму пасля яе далучэння мы дапамаглi тэхнiкай, абсталяваннем. Адным словам, уклалi значныя сродкi, каб не толькi падтрымаць вяскоўцаў, але i дапамагчы развiвацца далей. Гэта ўжо наша падраздзяленне, а iх поспехi радуюць i абнадзейваюць. — Сёння вельмi актуальна стаiць пытанне эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў. Як ладзяцца справы ў вас? — Вядома ж, мы выконваем Дырэктыву Прэзiдэнта краiны № 3 па эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў. Напрыклад, улiчваючы тое, што фабрыка працуе кругласутачна, укаранiлi раздзельны ўлiк электраэнергii. Эканомii спрыяе i мадэрнiзацыя вытворчасцi, бо з яе ўлiкам набываецца новая тэхнiка i сыравiна. — I апошняе пытанне, якое я не мог не задаць, бо яно актуальнае для ўсiх галiн беларускай вытворчасцi. Маю на ўвазе экспарт вашай прадукцыi. — Тытунёвая галiна практычна не мае iмпарту. За выключэннем знакамiтай гаванскай маркi. Гэта — закрытая прастора для "чужынцаў". Прабiцца на замежны рынак вельмi складана. Але мы спрабуем. Некалькi партый адгрузiлi ў Iран, плануем адкрыць прадстаўнiцтва ў Расii. Паўтаруся: гэта вельмi няпроста. Але мы свае намаганнi не спынiм. Наша прадукцыя сертыфiкавана на адпаведнасць патрабаванням мiжнароднага стандарту СТБ IСО 9001—2001 — гэта першы i адзiны ў тытунёвай галiне нашай краiны сертыфiкат. Ён пацверджаны нямецкім супольнiцтвам па акрэдытацыi. Калектыў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" зладжаны, на станоўчы вынiк працуюць усе: i тэхнiчныя работнiкi, i менеджары, i, вядома ж, рабочыя. Яны цэняць сваю працу i разумеюць, што ад iх намаганняў залежаць поспехi прадпрыемства, а значыць i ўласны дабрабыт. Гутарыў Мiхась Дубровiца. УНП 500047627
КАНТАКТНАЯ IНФАРМАЦЫЯ Адрас: 230771, г. Гродна, вул. Арджанiкiдзе, 18 Аддзел маркетынгу: тэл.:+375 152 522 076, 522 074, факс +375 152 522 075 е-mаil: mаrkеt@mаil.qrоdnо.bу Аддзел рэалiзацыi: тэл. +375 152 525 206, 524 952, факс +375 152 541 974 Прыёмная: :тэл. +375 152 525 161, факс +375 152 565 334
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" — лiдар сярод прадпрыемстваў Гродзеншчыны па шматлiкiх паказчыках. Ды адзiн з iх, напэўна, найбольш зн
|
|