ТРЫУМФ ЛІТАРАТУРНЫХ РАБОТНIКАЎ I ЖУРНАЛIСТАЎ
ТРЫУМФ ЛІТАРАТУРНЫХ РАБОТНIКАЎ I ЖУРНАЛIСТАЎ
БЕЛТА: 90 гадоў разам з краінай
У газеце "Звязда" ад 15 мая 1919 года выйшла iнфармацыя пад загалоўкам "Трыумф лiтаратурных работнiкаў i журналiстаў". Паведамленне было звязана не з новымi творчымi перамогамi, дасягненнямi i знаходкамi, а з самым надзённым — зарплатай. Заметка пачыналася словамi: "Усерасiйскi Савет прафсаюзаў зацвердзiў новы тарыф журналiстаў". А далей у ёй падрабязна пераказваўся дакумент, якi ўстанавiў памеры заработнай платы ўсiм катэгорыям работнiкаў, занятых у сферы друку i iнфармацыi". Згодна з гэтым дакументам стаўкi рэдактарам правiнцыяльнага i пастаяннага аддзела РОСТА, якiя не атрымлiвалi аплату ад радка, устанаўлiвалiся ў памеры 2200 рублёў. Аўтарам артыкулаў ганарар ад радка ўстанаўлiваўся 80 капеек за радок. Многа гэта або мала — ацанiць няпроста. На старонках цэнтральных беларускiх газет гэтага перыяду можна знайсцi iнфармацыю аб стаўках некаторых работнiкаў з iншых сфераў дзейнасцi. Так, з нумара "Звязды" пачатку 1919 года можна даведацца, што ў Мiнску кур’еры i вартаўнiкi атрымлiвалi жалаванне 450 рублёў, для фатографаў першай катэгорыi жалаванне ўстанаўлiвалася ў памеры 900 рублёў у месяц, другой катэгорыi — ад 700 да 500, а для вучняў — не больш як 300 рублёў у месяц. Прыкладна такiя ж тарыфы былi ўстаноўлены розным катэгорыям гандлёвых работнiкаў. Параўноўваючы гэтыя лiчбы, становiцца зразумела, што ўстаноўленая для супрацоўнiкаў РОСТА i iншых работнiкаў друку зарплата сапраўды была iх трыумфам. Праўда, у прыфрантавой паласе, якой з’яўлялася практычна ўся тэрыторыя Беларусi, ва ўмовах строгага нармiравання выдачы прадуктаў i iншых жыццёва неабходных тавараў, наўрад цi нехта з работнiкаў губернскiх i павятовых аддзяленняў РОСТА у поўнай меры адчуваў свае прывiлеi ў жалаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У газеце "Звязда" ад 15 мая 1919 года выйшла iнфармацыя пад загалоўкам "Трыумф лiтаратурных работнiкаў i журналiстаў". Паведамленн
|
|