Братчына
Братчына
Так звычайна называлі вясковую абшчыну, якая мела права рэгуляваць адносiны аднавяскоўцаў. Акрамя гэтага, братчынай паўсюдна называлi вясковыя святы, якiя наладжвалiся на працягу года. Таксама братчынай звалi жбан i напой у iм. Ёсць звесткi аб тым, што братчыны з’явiлiся яшчэ ў дахрысцiянскiя часы (знаходкi "свечнай" братчыны каля Ноўгарада датуюцца Х стагоддзем). Пазней братчыны наладжвалi ў днi вялiкiх храмавых святаў у гонар падзей Праваслаўнай Царквы. Напрыклад, Мiкольшчына, Мiхайлаўшчына, Кузьмiнкi, Пакроўшчына i г.д. l У гэты дзень аднавяскоўцы ставiлi ў царкве вялiкую свечку, грошы на якую збiралi "мiрам" ("агулам") i служылi набажэнства аб усеагульным шчасцi, спакоi i дабрабыце. l На братчыну абiраўся стараста, якi кiраваў падрыхтоўкай i самiм святам. l Да братчыны, падчас якой абавязковай была рытуальная трапеза ўсiх членаў абшчыны, спецыяльна вырошчвалi i забiвалi жывёлу (быка, вала, парсюка, барана). Мяса варылi ў вялiкiм посудзе, пасля чаго дзялiлi на дзве часткi: адну частку ахвяравалi царкве, другую — падзялялi па колькасцi сем’яў у вёсцы. l На братчыну абавязкова варылi пiва, медавуху, пяклi велiзарныя караваi, напрыклад, на Ілью — у гонар заканчэння жнiва. I сёння у розных рэгiёнах Беларусi, дзе вясной, а дзе восенню святкуюць "Пiва". l Накрывалi вялiкi, доўгi стол, ставiлi на яго ўсе прадукты, якiя прыносiла кожная сям’я. Правiла братчыны — гэта складчына (ссыпка, мiршчына, агульшчына). l Перш чым распачаць трапезу, у вёсцы праходзiла так званая "мiрская сходка", на якой вырашалiся спрэчкi памiж вяскоўцамi, сваркi ў сем’ях, iншыя праблемы прыватнага кшталту. Справы заўсёды вырашалiся мiрна, па-сяброўску. Пасля сходкi-прымiрэння прапаноўвалiся ўзаемныя пачастункi, якiя пераходзiлi быццам бы ў асобнае свята, на якiм кiравалi сяброўства, мiр i братэрства памiж аднавяскоўцамi. l У Гомельскай i Магiлёўскай абласцях у гарадах i вёсках iснавалi так званыя "свячныя" братчыны. Да гэтага свята ўся вёска збiрала воск. Пасля гэтага члены братчыны выраблялi вялiкую свячу, часам больш за 30 кiлаграмаў, вызначалi чаргу, каму i за кiм прымаць "мiрскую", "брацкую" цi "запаветную" свячу ў сваю хату. Часам такiм свечкам давалi назву ў гонар таго свята, калi яна была зроблена — Васiльеўская, Мiкольская, Юраўская i г.д. l Дзень, калi запальвалi "мiрскую" свячу, звалi Святам свечкi. Ранiцай свячу ставiлi ў чырвоным куце, малiлiся, затым наладжвалi ў той жа хаце стол, на якi кожны павiнен быў прыйсцi са сваiмi стравамi i пачастункамi. Часам да брацкай свечкi неслi грошы, якiя потым ахвяравалi храму. l Пасля працяглага балявання свечку з песнямi пераносiлi ў тую хату, дзе яе будуць запальваць на наступнае свята. Для вяскоўцаў гэта было вельмi пачэсна. Акрамя таго, што прыносiлi аднавяскоўцы, гаспадары таксама iмкнулiся прыгатаваць як мага больш "прысмакаў", вырошчвалi для гэтага дня парсюка цi бычка, каб прыгатаваць яго на братчыне для гасцей. l Адной з абавязковых умоў iснавання братчыны была дапамога малазабяспечаным людзям: сiротам, удовам, хворым. Звычайна, перад братчынай у iх падворках наладжвалi i талаку — агульнавясковую дапамогу (жнiво, капанне бульбы i г.д.). l Да Свята свечкi прымяркоўвалi кiрмашы i гандлi, дзе набывалi жывёлу, палатно i iншыя сельскагаспадарчыя тавары. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так звычайна называлі вясковую абшчыну, якая мела права рэгуляваць адносiны аднавяскоўцаў. Акрамя гэтага, братчынай паўсюдна называлi вясковыя святы,
|
|