Гон
Гон
У дзiкай прыроды кожны перыяд года мае свае асаблiвасцi. Верасень i пачатак кастрычнiка, нягледзячы на развiтальныя фарбы лясоў, — цi не самы час ажыўлення высакароднага аленя. "Гон", — кажуць пра рамантычны стан гэтых хутканогiх насельнiкаў нашых пушчаў i лясоў. Менавiта цяпер прасцей за ўсё ўбачыць звера i нават падкрасцiся да яго. Шлюбны перыяд робiць аленя менш асцярожным, а гучныя рыкi самцоў выдаюць iх месца знаходжання. Пакуль восеньскi лес поўнiцца "ровамi" — гон у разгары: дужыя аленi-самцы збiраюць свае "гарэмы", нярэдка адбiваючы iх у слабейшых. Убачыць паядынак двух аленяў — мара кожнага натуралiста, зрабiць здымак — нядрэнная ўдача. Восеньская паездка ў Белавежскую пушчу падарыла i мне некалькi прыгожых iмгненняў назiраць за аленямi ў час iх шлюбнага стану. Самае цiкавае, бадай, было ўбачыць, як на лясной паляне два рагачы спачатку палохалi адзiн аднаго сярдзiтымi рыкамi, а затым пусцiлi ў ход i сваю грозную зброю — рогi. Бойка доўжылася лiчаныя секунды, але i гэтага часу было дастаткова, каб зразумець, каму будзе падпарадкоўвацца статак аленевых самак. У дзiкай прыродзе такое права належыць мацнейшаму. Белавежская пушча, якая налета будзе адзначаць 600-гадовы юбiлей, зноў i зноў нагадвае пра сябе абуджанымi ад гону дубровамi. Фота Анатоля Клешчука.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзiкай прыроды кожны перыяд года мае свае асаблiвасцi. Верасень i пачатак кастрычнiка, нягледзячы на развiтальныя фарбы лясоў, — цi не самы час ажыў
|
|