Сцяг
Сцяг
Здавалася б, усё проста: па-беларуску — сцяг, што адпавядае рускаму — флаг. Але ёсць i ў беларускай мове слова флаг — з галандскай vlag — i ў нашай мове гэты сцяг-флаг азначае амаль што адно: прымацаваны да дрэўка альбо да шнура кавалак матэрыялу адпаведнага памеру i колеру, з надпiсамi, упрыгажэннямi, якi служыць сiмвалам дзяржавы, арганiзацыi цi вайсковай часцi, злучэння, карабля. Дарэчы, i сцяг падымаюць на флагштоку, спецыяльным шосце, таксама з галандскай — vlageolet. Што ж да сцяга. У беларускай мове ёсць слова сцягач — зборшчык падаткаў. Нашы бацькi на вечарынах маглi танцаваць шырокiм сцягам, шырака, вольна. Так, у Янкi Брыля сустракаў: "Калi маё пакаленне пачынала сваю маладосць, моднай была полька-цыганачка. Не трасуха, а, як казалi, "шырокiм сцягам", "галоп". У нас — завiруха, а мужчыны навокал стаяць ды, як толькi танец ацiхне, крычаць, як блазнота: "Хлопцы, нанава! Нанава!.." А яшчэ даўней, у пачатку ХХ стагоддзя, на Беларусi iснавала старажытная назва сцяга — павет. Так называлi не толькi сцяг, але любы знак, пад якiм збiралiся на вайну людзi дадзенай аколiцы. Пазней гэта слова набыло сэнс iншы, стала азначаць адмiнiстрацыйную адзiнку ў нашай старажытнай дзяржаве. Але Вацлаў Ластоўскi пiсаў, што яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, калi першы раз было загадана сялянам справiць сцягi i вывешваць iх у табельныя днi, то ў вёсцы Стары Пагост Дзiсненскага павета (гэта недалёка ад Пастаў, цяпер Мiёрскi раён) людзi называлi гэтыя сцягi "павецямi". У 60—70-я гады ўжо на чырвоныя днi календара — 7 лiстапада i 1 мая — уладальнiкаў прыватных дамоў у нашым гарадку таксама прымушалi вывешваць на вуглу сцяг, зразумела, чырвоны. Хадзiлi па хатах дэпутаты, работнiкi гарсавета i ветлiва, але настойлiва прапаноўвалi такiм чынам ушанаваць свята. Бацька вычасаў нейкую палку, мацi прышыла кавалак чырвонага паркалю. Сцяг вывешваўся шмат гадоў запар, выцвiў, але сваю функцыю выконваў. Увогуле наша дзяцiнства, юнацтва, маладосць прайшлi пад чырвонымi сцягамi. На дэманстрацыi з прычыны партыйных святаў мы хадзiлi i школьнiкамi, i студэнтамi, i рабочымi. Насiлi чырвоныя сцягi, транспаранты. Не цяжка, нават весела: у знаёмай грамадзе, сярод сяброў, у прадчуваннi таго, што вось пасля дэманстрацыi будзе абавязкова другая частка свята, ужо не афiцыйная, з першым абавязковым тостам за гэту самую табельную дату, з далейшай шчырай сяброўскай размовай. Крыху не шэнцiла тым, каго прызначалi сабраць сцягi i даставiць iх у арганiзацыю цi на прадпрыемства. Але ж iм налiвалася "штрафная". Тагачасныя нашы паэты, хто па шчырасцi, а хто i з iншых меркаванняў былi зачараваныя чырванню сцягоў. Прывяду толькi некалькi прыкладаў, са сваiх любiмых. У Якуба Коласа: <І>Калоны за калонамi Пад сцягамi чырвонымi Iдуць, як хвалi рэк... У Пiмена Панчанкi: Нялёгка нам узняць было яго! Нiбы з iскры гарачай, з таго сцяга — Прабiтага — па ўсiх зямных абсягах Забушавала полымя сцягоў. А вось Пiмен Панчанка ў Нью-Ёрку, тады прынята было пасылаць пiсьменнiкаў i паэтаў у складзе беларускай дэлегацыi ў ААН: Над ракою Iст-Рывер гамоняць сцягi, Аб’яднаныя Нацыi ўзнялi сцягi, На флагштоках — Шматфарбная радуга свету. Як палае чырвоны наш сцяг дарагi, Сцяг Краiны Саветаў. А помнiцца, i Сяргей Ясенiн, у адным з лепшых сваiх твораў, лiрычнай i шчымлiвай паэме "Ганна Снегiна" таксама "сподобился". Гераiня ў канцы паэмы прысылае герою лiст з эмiграцыi i пiша: Я часто хожу на пристань И, то ли на радость, то ль в страх, Гляжу средь судов все пристальней На красный советский флаг. У мяне нават не ўзнiкае i думкi ў чым-небудзь папракнуць паэтаў за такi пiетэт да чырвонага сцяга. Такi быў час, такiмi былi мы, выхаваныя ў рэчышчы толькi адной iдэалогii, якая называлася адзiна правiльнай i перамаганоснай. Ды толькi i ў той час было крышачку iншае. У пачатку шасцiдзесятых гадоў Уладзiмiр Караткевiч, яшчэ не аўтар славутых раманаў, яшчэ толькi малады паэт, напiсаў "Беларускую песню": Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскiм домам, Лiстападаўскiх знiчак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нiкому, нiкому на свеце, нiкому Не дамо абсмяяць, апаганiць, забыць цi мячом зваяваць. Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полi I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе. Мы клянёмся табе, што нiколi, Нiколi, Нiколi, Так, Нiколi не кiнем, Не кiнем, Не кiнем цябе. Студэнтамi Белдзяржунiверсiтэта мы з рук у рукi перадавалi машынапiсныя старонкi славутай паэмы "Сказ пра Лысую гару". Гумар, едкая сатыра, цудоўная народная мова — а расповед пра тагачасныя норавы ў асяроддзi беларускiх стваральнiкаў прыгожага пiсьменства. Былi там i радкi: I ў будане лясным Астрэйкi Не моўкла позна гамана! На закусь там, як сiмвал нейкi, Была цыбулiна адна! I ў Няхая на Няхаёўцы З гаспадаровых рук штодзень Сцяг паэтычны бралi хлопцы I спалi ўпокат абы-дзе.." У старажытных славян словам "стяг" абазначаўся шэст, на якiм прывязвалiся пучкi конскiх валасоў, кавалкi тканiны. Гэта быў сiгнал для збору войска. Такiм жа знакам была i харугва, якая потым стала сцягам. Паходзiць слова з мангольскай "аронга" — знак, сцяг. Казакi называлi яе "хорунка". У Анатоля Вялюгiна: А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша бароды маскоўскiх паслоў. Потым харугвай i ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм называлася вайсковае падраздзяленне. Сёння харугвы захавалiся толькi як рэлiгiйныя святынi. Царкоўныя харугвы, палотнiшчы на доўгiм дрэўку з выявамi святых, у час царкоўных святаў выносяць з храмаў i абыходзяць вакол iх. Асобнае месца сярод сцягоў займае штандар, на якiм, як правiла, малюецца цi вышываецца герб, знак дзяржавы цi вайсковай часцi, якой-небудзь арганiзацыi. Кiраўнiкi дзяржаў маюць свой штандар. Некалькi мiнулых стагоддзяў штандары мелi кавалерыйскiя часцi рускай, iншых еўрапейскiх армiй. На дрэўцы штандара мелiся спецыяльныя рамянi, каб мацаваць яго пры яздзе на канi. Сам штандар ад iтальянскага stendardo, хоць некаторыя крынiцы падаюць, што назва пайшла ад нямецкага Standarte. А былi ж спецыяльныя афiцэры, якiя адказвалi за штандар, насiлi i ахоўвалi яго. У французскай мове штандар — cornette. Адсюль у рускай армii з’явiўся карнэт, спачатку штандараносец, а потым нiжэйшы афiцэрскi чын. Па-польску сцяганосец — chorągiew. Адсюль i пайшло — харунжы, таксама малодшы афiцэрскi чын у кавалерыi. Усе мы з дзяцiнства памятаем паэму Аркадзя Куляшова "Сцяг брыгады". А чаму ж так старалiся байцы выратаваць сцяг сваёй вайскавой часцi? Законы службы, законы вайны вельмi суровыя. Пры страце вайскавой часцю свайго сцяга — часць гэта расфармiроўвалася, а камандзiры, калi яны заставалiся жывымi, дысцыплiнарна каралiся. I гэта суровасць была апраўданай. Сцяг — сiмвал баяздольнасцi, згуртаванасцi баявой адзiнкi, яго страта ператварае баявую адзiнку проста ў збор вайскоўцаў. Старажытныя часы ведаюць яшчэ большую суровасць. Калi рымскi легiён цярпеў паражэнне, пакiдаў з ганьбай поле бою, страчваў свае вайсковыя сiмвалы — арлоў, ён сурова караўся. Кожны дзясяты салдат караўся смерцю. I няважна: быў ты ў баi героем альбо ўцекачом. Кожны дзясяты. Нас нядрэнна навучалi ў школе. Успомнiў пра сцяг Перамогi, якi ўзнялi ў 45-м над павергнутым Рэйхстагам. I, не зазiраючы ў даведнiкi, пiшу: батальён капiтана Няўстроева. Байцы Ягораў i Кантарыя. Праўда, публiкацыi апошнiх гадоў ставяць пад сумненне i гэта. Але цяпер многае ставiцца пад сумненне. А вось у аповесцях Васiля Быкава вы не знойдзеце радкоў пра сцягi. Сам франтавiк-пехацiнец, ён пiсаў пра цяжкiя вайсковыя буднi салдат ва ўзводзе, роце, батальёне. Сцягi заставалiся ў тыле. А тут, на перадавой просты працаўнiк вайны бег, страляў, акопваўся, зноў бег i страляў. Падаў пад кулямi. Зразумела, дзеля перамогi, зразумела, за свой сцяг. Пад флагам — тут два значэннi: альбо за якую-небудзь iдэю, лозунг, альбо прыкрываючыся нейкiм лозунгам, хаваючы свае сапраўдныя намеры. — тут два значэннi: альбо за якую-небудзь iдэю, лозунг, альбо прыкрываючыся нейкiм лозунгам, хаваючы свае сапраўдныя намеры.Застацца за флагам — адстаць у чым-небудзь ад iншых, не быць дапушчаным да чаго-небудзь. У конным спорце не паспець прайсцi дыстанцыю. — адстаць у чым-небудзь ад iншых, не быць дапушчаным да чаго-небудзь. У конным спорце не паспець прайсцi дыстанцыю.Падняць сцяг — абвясцiць аб сваiх намерах. Адкрыта ўступiць у палемiку цi барацьбу. г — абвясцiць аб сваiх намерах. Адкрыта ўступiць у палемiку цi барацьбу.Трымаць высока сцяг — з гонарам адстойваць свае перакананнi, свой абраны назаўжды курс. — з гонарам адстойваць свае перакананнi, свой абраны назаўжды курс.Алесь Касцень. г. Паставы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здавалася б, усё проста: па-беларуску — сцяг, што адпавядае рускаму — флаг. Але ёсць i ў беларускай мове слова флаг — з галандскай vlag — i ў нашай мо |
|