21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гульні-2008. Смак нашых перамог!

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гульні-2008. Смак нашых перамог!

Менавiта так называецца выстава генеральнага спонсара Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне ААТ МТС, што была ўрачыста адчынена 30 верасня ў Палацы Рэспублiкi.

Урачыстую стужку перарэзалi адначасова ў 3 сталiцах: Маскве, Мiнску i Кiеве. Пазней выставу, якая прысвечана яркiм момантам Алiмпiяды, убачаць ва ўсiх буйных гарадах Беларусi, Расii, Украiны, Узбекiстана, Туркменiстана i Арменii. У Мiнску яна праходзiць у фае Вялiкай залы Палаца Рэспублiкi па 12 кастрычнiка.

Экспазiцыя выставы — гэта каля 200 фотаздымкаў, зробленых вядучымi фатографамi агенцтва Rеutеrs, знакамiтымi майстрамi спартыўнага фота Аляксеем Галаванавым i Сяргеем Кiўрыным, беларускiм фатографам Юрыем Мазалеўскiм на Алiмпiядзе 2008 года ў Пекiне. На гэтых фота — не проста спартсмены, трэнеры i балельшчыкi Алiмпiяды. Гэта калейдаскоп эмоцый, гэта нястрымная радасць перамогi, гэта напружанне старту... Гэта дэталi, што не былi даступныя воку простага гледача.

Перад адкрыццём фотавыставы цёплыя словы алiмпiйцам сказалi вiцэ-прэзiдэнт нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусi Генадзь Аляксеенка, галоўны трэнер па мастацкай гiмнастыцы Ірына Ляпарская, генеральны дырэктар кампанii МТС Уладзiмiр Карповiч, а таксама спартсмены-алiмпiйцы былых гадоў.

— Алiмпiяда — гэта ўвасабленне iмкнення людзей усёй Зямлi да яднання. I ў той жа час гэта — увасабленне сiлы духу i найвышэйшай канцэнтрацыi чалавечых магчымасцяў, дэманстрацыя таго, што гэтыя магчымасцi бясконцыя, — гаворыць Уладзiмiр Карповiч.

Генеральны дырэктар МТС узнагародзiў беларускiх алiмпiйцаў, пачынаючы з удзельнiкаў Рымскай алiмпiяды 1960 года. Так каштоўныя падарункi атрымалi прызёры алiмпiяд у Токiа, Мехiка, Мюнхене, Манрэалi, Маскве, Сiднэi, Афiнах i, вядома ж, Пекiне.

На фуршэце спяваў гурт J-Морс, усмiхаўся Анатоль Ярмоленка, гаманiла прэса, а маладзенькiя спартсменкi-гiмнасткi прыветна махалi рукой у аб’ектывы камер, стоячы каля сцяны са сваiмi здымкамi.

Атмасфера стаяла радушная i нейкая па-хатняму ўтульная. Можа, таму, што многiя гучна падпявалi J-Морсу цi таму, што некаторыя спартсмены былi з дзецьмi...

Якi ж ён, смак перамогi? Несумненна, гэта — пот, слёзы, боль, усё тое, праз што чалавек да яе iшоў. Гэта тысячы кiламетраў трэнiровак, траўмы i мазалi, пераадоленне сябе.

I ў той жа час гэта — палёт, мара i вяршыня, што нарэшце ўзята. Гэта радасць блiзкiх, усмешкi сяброў, гонар за Радзiму.

Смак перамогi спрабавала

Iрына Раманiва.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так называецца выстава генеральнага спонсара Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне ААТ МТС, што была ўрачыста адчынена 30 верасня ў Палацы Рэспублiкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика