Брат згвалтаваў сясцёр?
Брат згвалтаваў сясцёр?
У пракуратуру Рагачоўскага раёна звярнулася жыхарка адной з вёсак з заявай аб тым, што яе семнаццацiгадовы сын згвалтаваў сваiх сясцёр, 1995 i 1996 гадоў нараджэння. Каб удакладнiць некаторыя падрабязнасцi, мы патэлефанавалi следчаму пракуратуры Яўгену Фартушняку. Вось што ён расказаў. Брат i сёстры, як гаворыцца ў народзе, зводныя. Ад розных бацькоў. У сям’i "галавой" яе з’яўляецца мацi, бо нiводнага мужчыны, акрамя сына, у ёй няма. Мацi вельмi працавiтая жанчына, а сын то працуе, то не, але ж добра зарабляе, а грошы трацiць у асноўным на сябе. Ён прызнаўся, што адну сястру сапраўды згвалтаваў. Наконт жа другой пакуль маўчыць. Узбуджана крымiнальная справа. Вядзецца следства. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Лепей мужу не пярэчыць?Жыхарка в. Олтуш трапiла ў Маларыцкую райбальнiцу з асколачнымi пераломамi рэбраў, траўмай грудной клеткi, гемапнеўматараксам... Высветлiлася, што жанчыну так збiў нагамi i рукамi муж. Жонка нешта пачала пярэчыць i... Узбуджана крымiнальная справа. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пракуратуру Рагачоўскага раёна звярнулася жыхарка адной з вёсак з заявай аб тым, што яе семнаццацiгадовы сын згвалтаваў сваiх сясцёр, 1995 i 1996 га
|
|