Два гады за адзін
Два гады за адзін
Дэпутаты прынялi да ведама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi У адпаведнасцi з дакументам тэрмiн навучання ў агульнаадукацыйных школах складае 11 гадоў. Са з’яўленнем так званых штрых-класаў, якiм даводзiцца засвойваць двухгадовую праграму за ўдвая меншы тэрмiн, колькасць абiтурыентаў вiдавочна будзе значна большай. У сувязi з гэтым колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ налета будзе павялiчана. У гэтым запэўнiў намеснiк мiнiстра адукацыi Беларусi Казiмiр Фарыно, выступаючы на пасяджэннi дзявятай сесii. Паводле яго iнфармацыi, выпускнiкоў-2009 будзе каля 107 тысяч. Прычым тых, каму даводзiцца праходзiць два класы за адзiн, каля 63 тысяч — як бачым, большая частка патэнцыйных абiтурыентаў. Новыя праграмы для паступлення ў ВНУ плануецца распрацаваць да канца гэтага месяца. Асаблiвая ўвага будзе надавацца адпаведнасцi праграм для паступлення i тых, па якiх засвойваюць вучэбны матэрыял у штрых-класах. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты прынялi да ведама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi У адпаведнасцi з дакументам тэрмiн навучання ў а
|
|