21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па Чэрвеньшчыне блукае мядзведзь. Ці мядзведзi?

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па Чэрвеньшчыне блукае мядзведзь. Ці мядзведзi?

Па меншай меры пяць жыхароў Чэрвеня засведчылi, што ў апошнiя днi верасня бачылi паблiзу горада мядзведзя. Хоць гэтыя жывёлы не насяляюць тутэйшыя лясы.

Як распавяла чэрвеньская газета "Раённы веснiк", аднаму з мясцовых прадпрымальнiкаў удалося нават сфатаграфаваць мядзведзя на камеру мабiльнага тэлефона. Атрымалася не вельмi выразна, але разгледзець сiлуэт касалапага можна. Прадпрымальнiк разам з двума сваiмi рабочымi каля дзесяцi хвiлiн назiраў, як мядзведзь "пасвiўся" на лясной дарозе лiтаральна за некалькi сотняў метраў ад апошняга жылога дома на паўднёва-ўсходняй ускраiне Чэрвеня, не звяртаючы на людзей асаблiвай увагi. А работнiкi камунгаса, якiя ў гэты час непадалёк нарыхтоўвалi дровы, бачылi, як грозны лясны звер перабег шашу, што вядзе з райцэнтра ў накiрунку Асiповiцкага раёна. У гэтым жа лесе i ў той жа дзень мядзведзь напалохаў грыбнiка. Мужчына нават звярнуўся ў Чэрвеньскi РАУС, але мiлiцыянеры, якiя выехалi на "месца здарэння", убачылi толькi моцна парушаную зямлю ля мурашнiка.

Яшчэ адна жыхарка Чэрвеня сустрэла мядзведзя на ўскраiне лесу за два-тры кiламетры ад горада. Прыкладна на такой самай адлегласцi ад райцэнтра, на абочыне дарогi побач з гарадской звалкай, прыкмецiў яго вадзiцель раённага аддзела адукацыi. А адзiн чэрвеньскi вадзiцель-дальнабойшчык сцвярджае, што яшчэ месяц таму касалапы лiтаральна перад яго машынай перабег шашу "Мiнск — Магiлёў" непадалёк ад гарадскога пасёлка Смiлавiчы.

Апошнi факт, а таксама апiсаннi сведкамi памеру i ўзросту ўбачанага мядзведзя даюць падставы меркаваць, што, магчыма, iх па Чэрвеньшчыне блукае некалькi. На думку мясцовых паляўнiчых, мядзведзi маглi забрысцi сюды з суседнiх Барысаўскага цi Асiповiцкага раёнаў.

Ігар АДАМОВIЧ.

 

"Гэта — вельмi небяспечная i дужая iстота"

 

Iнфармацыю пра з’яўленне на Чэрвеньшчыне мядзведзя (цi мядзведзяў?) мы папрасiлi пракаментаваць загадчыка лабараторыi тэрыялогii Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах Пятра Козлу. Адкуль мог прыйсцi гэты звер, якiмi могуць быць яго далейшыя паводзiны, наколькi небяспечнай можа быць сустрэча чалавека з драпежнiкам?

— Колькасць мядзведзяў у Расiйскай Федэрацыi за апошнi час павялiчылася. Гэтаму спрыяе шэраг фактараў. Па-першае, змяншэнне колькасцi вясковага насельнiцтва, значыць, як вынiк, з’яўленне закiнутых населеных пунктаў, садоў, агародаў. Па-другое, змяншэнне колькасцi паляўнiчых. Невялiкая частка мядзведзяў мусiць шукаць новыя тэрыторыi: як маладыя самцы, так i самкi з медзведзянятамi. Апошнiм, калi меркаваць па тэрмiнах нараджэння i часу, калi яны пачынаюць рассяляцца на новых тэрыторыях, можа быць больш за 1,5 года, амаль што 2 гады. Так, я думаю, што гэтыя зверы патрапiлi да нас менавiта з суседняй Расii.

— А беларускiя "каранi" яны могуць мець?

— Так, тэарэтычна могуць. Мядзведзi маглi прыйсцi з Вiцебскай вобласцi. З iншага боку, там iх колькасць на працягу доўгага часу застаецца стабiльнай — 80, максiмум 100 асобiнаў. Зрэшты, як i ў iншых мясцiнах, напрыклад, на тэрыторыi Бярэзiнскага запаведнiка, дзе яны знаходзяцца пад аховай. Там пражывае 20—25, максiмум 30 мядзведзяў i колькасць iх не павялiчваецца. У тым лiку i з-за выпадкаў браканьерства. Яшчэ, калi зiмой недзе ў лесе могуць пiлаваць дрэвы, бывае, напужаюць мядзведзiцу, яна сыходзiць i медзведзяняты замярзаюць.

— Якiмi могуць быць паводзiны "прышэльцаў"?

— Трэба сказаць, што па-сапраўднаму глухiх мясцiн, так званых мядзведжых кутоў у нашай краiне не так ужо i шмат — Бярэзiнскi i Палескi запаведнiкi, Прыпяцкi нацыянальны парк. На астатнiх тэрыторыях з ранняй вясны да позняй восенi паўсюдна можна ўбачыць чалавека: пастуха, грыбнiка, ягаднiка. Таму, калi звер набраў дастаткова тлушчу — а для яго гэта вельмi важна — ён, не выключана, будзе шукаць нейкае зацiшнае, наколькi гэта магчыма, месца i рабiць сабе бярлогу. Калi ж мядзведзь не набраў тлушчу, ён будзе блукаць у пошуках ежы, наведваць тыя ж звалкi, сметнiцы. Такiя шатуны, якiя не заляглi ў бярлогi, вельмi небяспечныя.

— Што трэба рабiць чалавеку пры сустрэчы са зверам?

— Хачу адразу заўважыць, што мядзведзь — небяспечны, вельмi небяспечны звер. Хоць у беларускага "мiшкi" нораў i мiрны: нападаў на чалавека з яго боку не было. Але прадказаць паводзiны драпежнiка немагчыма. Ён вельмi нахабны i дужы. Так, нахабства ў яго вельмi шмат. У Бярэзiнскiм запаведнiку звер наведваўся на пасеку да той пары, пакуль не прыбралi ўсе вуллi, з вальера цягаў кабанчыкаў, нягледзячы на ўсе меры перасцярогi i адпужвання.

Нейкiх адзiна правiльных рэцэптаў — што рабiць, калi сутыкнуўся тварам у твар з мядзведзем, — няма, усё залежыць ад канкрэтнай сiтуацыi. Чаго нельга рабiць дакладна, дык гэта ўцякаць ад звера, каб не справакаваць у яго iнстынкт драпежнiка праследаваць i нападаць. Трэба спынiцца, стаяць на месцы, узняць шум, крык. У асаблiвых сiтуацыях, бывалi такiя выпадкi, чалавек прыкiдваўся мёртвым.

...Як дадаў напрыканцы Пётр Рыгоравiч, сам факт з’яўлення на Чэрвеньшчыне мядзведзя выклiкае для навукоўцаў пэўны iнтарэс. Але выязджаць на месца спецыялiсты не плануюць з-за мiзэрных сродкаў, выдзеленых на год на камандзiроўкi...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

У жыцці заўсёды ёсць месца загадкаваму i нечаканаму

 

...што можа быць больш нечаканым, чым сустрэча з мядзведзем у мясцiнах, дзе гэтага звера нiколi не было? Некаторыя вiдавочцы ў Чэрвеньскiм раёне перажылi падчас такога "спаткання" некалькi не самых лепшых у сваiм жыццi хвiлiн... А якiя нечаканыя сустрэчы былi ў вашым жыццi?

 

Вiктар Карогвiч, кансультант упраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнлясгаса:

— Я нарадзiўся ў Брэсцкай вобласцi, у нас мядзведзяў не было (смяецца), яны жывуць на паўночных тэрыторыях, пераважна на Вiцебшчыне. Асобныя выпадкi фiксавалiся на тэрыторыях Мiнскай i Гомельскай абласцей. А за 30 гадоў паляўнiчага стажу з якiмi толькi дзiкiмi жывёламi не даводзiлася сутыкацца! Нават з "чырванакнiжнiкамi". Некалi бачыў, напрыклад, рысь. Толькi бачыў, да забойства (смяецца) не дайшло.

Пётр Навуменкаў, пенсiянер, г. Мiнск:

 

— Сустрэча з карцiнай Саўрасава "Гракi прыляцелi". Яна аказала на мяне вельмi моцны ўплыў, можна сказаць, што суправаджае ўсё жыццё: дома ў нас даўно вiсiць рэпрадукцыя гэтага палатна. Я заўсёды гляджу на яго з вялiкiм задавальненнем, асаблiва ўвесну: якое незвычайнае абуджэнне прыроды! Разглядаю царкву, талую ваду, гракоў... Усё настолькi рэалiстычна, з такiмi адценнямi, што сам нiбы пераносiшся ў гэтае месца.

Злата Гурыновiч, прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь:

 

— (Смяецца.) Двойчы ў складзе розных груп давялося пабываць у Германii. I вось калi ў другi раз мы былi ў Патсдаме, прагульвалiся i вырашылi сфатаграфавацца на фоне фантана. у кадр трапiлi людзi... з першай нашай групы. Было нечакана i прыемна сустрэць людзей, якiх мы ведалi, у тым жа складзе i на тым жа месцы. Нiбы ў руках была чароўная камера! А яшчэ незвычайнай бывае кожная сустрэча з гарамi! Ад яе хочацца лятаць (смяецца). Я гадоў пяць займалася альпiнiзмам, раней ездзiла ў горы даволi рэгулярна. Якiх цiкавых суразмоўцаў — яшчэ ранейшай савецкай школы — там можна было сустрэць, якiя незвычайныя гiсторыi паслухаць!..

Аляксандр Герашчанка, начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Чачэрскiм раёне:

 

— Вось лiтаральна сёння прачытаў у нашай мясцовай газеце, як адна вясковая жанчына пайшла ў лес у ягады, а вярнулася з... казуляй. Знайшла амаль нежывую iстоту, выхадзiла, назвала Малым. Зараз казулю рыхтуецца прыняць Жлобiнскi заапарк. А асабiста ў маiм жыццi незвычайныя сустрэчы... Яшчэ калi вучыўся да армii ў сталiцы, у гастраноме ўбачыў вядомага спевака Еўдакiмава, нядаўна ва ўнiверсаме падчас камандзiроўкi заўважыў Алесю з Ярмоленкам. Не тое, каб гэтыя сустрэчы былi такiмi ўжо незвычайнымi, але, з iншага боку, цiкава часам убачыць вядомага чалавека ў будзённай сiтуацыi, побач з сабой.

Уладзiслаў Рыжыкаў, начальнiк аддзела маркетынгу замежнага прадпрыемства "Рэстараны "Макдональдс":

 

— Цiкавае пытанне (смяецца)... У майго сябра на аддаленым хутары мышы ад’елi некалькi кавалачкаў ад мабiльнага тэлефона, якi ён на час пакiнуў без нагляду. Уяўляеце!? А асабiста мяне ўразiла Андора. Гэта краiна размешчана сярод гор, што ўжо само па сабе незвычайна. Уявiце: лета, спякота, гуляюць турысты ў "шлёпках" i сярод iх падчас абедзеннага перапынку — чыноўнiкi ў строгiх касцюмах. Чамусьцi мяне як адпачываючага такая незвычайная атмасфера ўразiла.

Уладзiмiр Анцiповiч, начальнiк аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Мiнгарвыканкама:

 

— (Смяецца.) Калi служыў у армii, аднойчы на палiгоне пад Масквой ноччу былi стрэльбы. Зiма, чорнае неба. I раптам на iм з’явiўся нейкi трохкутны аб’ект з яркiмi лiхтарамi. Афiцэры неяк разгубiлiся, пайшла каманда "Адбой". Што гэта было — выпрабаваннi тэхнiкi па новых тэхналогiях цi неапазнаны лятальны аб’ект — дагэтуль не ведаю (смяецца). А ўвогуле такiх незвычайных сустрэч у мяне было шмат у жыццi. Аднойчы, напрыклад, пад Радашковiчамi пайшоў адзiн у лес у грыбы. Iшоў, пакуль не трапiў на... ваўка. Са зброi ў руках толькi нож, у галаве розныя думкi мiльгаюць, а да ваўка метраў пяць. Але разышлiся, я неяк "заднiм ходам", "заднiм ходам" назад, бакавым зрокам толькi пазiраў, цi не iдзе ззаду. У дзяцiнстве гэтак жа сама сутыкнуўся цi то з ваўком, цi то з ваўчыцай. Праўда, у грыбы мы пайшлi кампанiяй i побач быў старэйшы сябар, дык было не так страшна.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меншай меры пяць жыхароў Чэрвеня засведчылi, што ў апошнiя днi верасня бачылi паблiзу горада мядзведзя. Хоць гэтыя жывёлы не насяляюць тутэйшыя ляс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика