21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памірыцца. І не судзiцца

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памірыцца. І не судзiцца

Твае правы

 

Сутыкацца з канфлiктнымi сiтуацыямi цi не кожнаму з нас даводзiлася як у жыццi, так i на вытворчасцi. Прычым, калi парушэнне заканадаўства адбылося ў дачыненнi да асобнага работнiка, шлях абароны сваiх правоў вядомы — зварот у дзяржiнспекцыю працы або ў суд. Аднак крыху iншы варыянт — невыкананне наймальнiкам абавязкаў у дачыненнi да ўсяго калектыву. Аб тым, што рабiць у апошнiм выпадку, наша гутарка з намеснiкам старшынi Рэспублiканскага працоўнага арбiтража Мiнiстэрства юстыцыi Iрынай Леанiдаўнай Сакалоўскай.

Прафузносы, спецадзенне, кампенсацыя

Для кожнай арганiзацыi калектыўны дагавор такi ж закон, як i Працоўны кодэкс. Гэта можна лiчыць аксiёмай. Тым не менш практыка сведчыць: аб гарантыях работнiкам памятаюць далёка не ўсе наймальнiкi. Адсюль узнiкаюць спрэчкi. I часцей за ўсё падставамi для iх становяцца непералiчэнне безнаяўных прафсаюзных узносаў, больш познiя, чым вызначана ў калдагаворах, тэрмiны выплаты зарплаты i адпускных, невыкананне прадугледжаных у тым жа дагаворы гарантый i кампенсацый, незабеспячэнне работнiкаў спецадзеннем, невыкананне абяцанага тэмпературнага рэжыму на вытворчасцi.

— Зразумела, што лепш за ўсё паспрабаваць вырашыць непаразуменнi вусна, скажам, падчас гутаркi старшынi прафкама з дырэктарам прадпрыемства, — заўважае Iрына Сакалоўская. — Аднак калi дасягнуць згоды такiм чынам не атрымаецца, можа пачацца калектыўная працоўная спрэчка па пытаннях заключэння, змянення або выканання калдагавора. Iншымi словамi, непаразуменнi пераходзяць у патрабаваннi да наймальнiка. Да слова, самi патрабаваннi павiнны быць зацверджаны на сходзе цi канферэнцыi большасцю галасоў i накiраваныя наймальнiку. Пры гэтым на сходзе неабходна прысутнасць больш чым паловы работнiкаў, а на канферэнцыi — больш чым дзве трэцi дэлегатаў.

У выпадку адхiлення патрабаванняў наймальнiкам на працягу 3 дзён ствараецца прымiрэнчая камiсiя. Даволi iстотны момант. Праiгнараваць думку сходу цi канферэнцыi, проста заплюшчыць вочы на канфлiкт наймальнiк не можа — ён з’яўляецца раўнапраўным сацыяльным партнёрам. Таму наймальнiк выдае загад аб стварэннi прымiрэнчай камiсii, удзельнiчае ў яе рабоце, прадастаўляе неабходнае памяшканне, стварае iншыя ўмовы, а таксама паведамляе аб пачатку спрэчкi ў Рэспублiканскi працоўны арбiтраж. I дапамогу ў арганiзацыi прымiрэнчых працэдур павiнен аказаць працоўны арбiтр, якi параiць, як урэгуляваць канфлiкт.

Што ж непасрэдна да камiсii, то ў яе склад уключаюцца як мiнiмум па два прадстаўнiкi ад кожнага з бакоў. Аднак свае нюансы ёсць i ў дадзеным выпадку. Па-першае, работа камiсii немагчыма без прыцягнення нейтральнага члена, якi не ўваходзiць у прадстаўнiчы орган работнiкаў i не працуе ў наймальнiка — скажам, такiм незалежным удзельнiкам можа быць штатны цi пазаштатны працоўны арбiтр. I па-другое. Трэба мець на ўвазе, што адзiным органам, якi мае права прадстаўляць iнтарэсы калектыву ў падобных спрэчках, з’яўляецца прафкам. Адпаведна, у арганiзацыях, дзе свайго прафсаюза няма, стварыць прымiрэнчую камiсiю немагчыма.

— Задача прымiрэнчай камiсii — адшукаць варыянт выйсця з сiтуацыi, выпрацаваць кампрамiсныя прапановы, — працягвае Iрына Сакалоўская. — Такiя прапановы накiроўваюцца пiсьмова наймальнiку i прадстаўнiку працоўнага калектыву, i калi бакi зноў-такi пiсьмова iх прымаюць — канфлiкт будзе вычарпаным. Аднак калi адзiн з бакоў выказвае нязгоду, афармляецца пратакол рознагалоссяў, i спрэчка працягваецца.

Камiсiя, пасрэднiк цi арбiтр

Пасля разгляду спрэчкi прымiрэнчай камiсiяй i непрыняцця яе рашэння можна паспрабаваць пашукаць пасрэднiка. Разам з тым, зазначае Iрына Сакалоўская, пакуль падобных прэцэдэнтаў проста не было — меркаванне пасрэднiка носiць рэкамендацыйны характар. Таму бакi маюць права звярнуцца ў Рэспублiканскi працоўны арбiтраж.

— Працоўны арбiтраж бярэцца за справу толькi пры наяўнасцi пратакола рознагалоссяў, такiм чынам, перад зваротам бакi павiнны ў абавязковым парадку прайсцi першы этап — прымiрэнчую камiсiю, — падкрэслiвае Iрына Сакалоўская. — Прычым большасць канфлiктаў вырашаецца менавiта на ўзроўнi камiсii, скажам, летась з 55 працоўных спрэчак да арбiтражу дайшла 21, а з 40 працоўных спрэчак за студзень—верасень сёлета — 13.

Пры нязгодзе з прапановамi прымiрэнчай камiсii заява ў Працоўны арбiтраж падаецца на працягу 5 дзён. Да заявы трэба дадаць патрабаваннi да наймальнiка, што былi вылучаны на сходзе работнiкаў цi канферэнцыi дэлегатаў, копiю калектыўнага дагавора, пагаднення або iх праектаў, прапановы прымiрэнчай камiсii або пасрэднiка, пратакол рознагалоссяў, iншыя матэрыялы, што маюць дачыненне да спрэчкi.

— Рашэнне па калектыўнай працоўнай спрэчцы павiнна быць прынятае арбiтражам не пазней чым праз два тыднi пасля атрымання заявы, у крайнiм выпадку, калi спрэчка аказваецца складанай, тэрмiн разгляду можа быць працягнуты на месяц, — распавядае Iрына Сакалоўская. — Сама ж працэдура разгляду акажацца амаль такой жа, як у звычайным судзе — будуць прысутнiчаць прадстаўнiкi абодвух бакоў спрэчкi, у выпадку патрэбы, могуць прыцягвацца астатнiя зацiкаўленыя асобы, эксперты i iншыя спецыялiсты.

Аспрэчыць можаш, выканаць — павiнен

Вердыкт Працоўнага арбiтражу магчыма аспрэчыць. Для гэтага на працягу 7 дзён можна звярнуцца да Галоўнага працоўнага арбiтра — старшынi Рэспублiканскага працоўнага арбiтражу. Мiж тым, наколькi рашэнне арбiтраў з’яўляецца... абавязковым?

— Каб паставiць у спрэчцы кропку, звычайна яе бакi заключаюць пагадненне, што вердыкт Працоўнага арбiтражу стане абавязковым — зразумела, што тады рашэнне мае сiлу выканаўчага лiста, — адзначае Iрына Сакалоўская. — Абавязковым стане рашэнне арбiтражу ў выпадку разгляду спрэчкi па выкананнi калдагавора, а таксама ў арганiзацыях, у дачыненнi да якiх заканадаўства вызначае абмежаваннi ў правах на забастоўку — у прыватнасцi, гаворка iдзе аб работнiках паветранага транспарту i дзяржслужачых. Дарэчы, можна нагадаць: паводле Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, невыкананне абавязковага рашэння Працоўнага арбiтражу па калектыўнай спрэчцы цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велiчынь.

У выпадках невыканання абавязковага рашэння Працоўнага арбiтражу зацiкаўлены бок можа на працягу аднаго месяца звярнуцца ў суд. Хутчэй за ўсё, суд проста "прадублюе" думку арбiтраў, i пытанне аб выкананнi знiкне само па сабе.

— Разам з тым трэба мець на ўвазе, што працоўны арбiтраж — не суд, i баяцца звяртацца сюды не трэба, — кажа Iрына Сакалоўская. — Наша мэта — пасадзiць абодва бакi за стол перамоваў, параiць, як цывiлiзавана, без крайнiх мераў, выйсцi з той цi iншай сiтуацыi. Рэспублiканскiм працоўным арбiтражам распрацаваны шэраг метадычных матэрыялаў, якiя дапамогуць бакам спрэчкi квалiфiкавана правесцi ўсе этапы ўладжвання канфлiкту. Пры гэтым нялiшне адзначыць, што лiтаральна ва ўсiх абласцях i ў сталiцы працуе па адным штатным i па 13-16 пазаштатных арбiтраў, а iх кансультацыйная дапамога — бясплатная.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сутыкацца з канфлiктнымi сiтуацыямi цi не кожнаму з нас даводзiлася як у жыццi, так i на вытворчасцi. Прычым, калi парушэнне заканадаўства адбылося ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика