Моцны землятрус у Кіргiзii
Моцны землятрус у Кіргiзii
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства аховы здароўя Кiргiзii, 76 чалавек загiнулi падчас землятрусу, якi адбыўся ў ноч з 5 на 6 кастрычнiка ў сяле Нур Ошскай вобласцi рэспублiкi. На месцы стыхiйнага бедства выратавальнiкi працягваюць знаходзiць целы загiнулых людзей, перадае ІТАР-ТАСС. Магнiтуда землятрусу склала 8 балаў. Паводле звестак МНС, у сяле Нур цалкам былi разбураныя 120 жылых дамоў i гаспадарчых збудаванняў — 95 працэнтаў усiх пабудоў. У раён стыхiйнага бедства працягвае паступаць гуманiтарная дапамога, у тым лiку медыкаменты i прадукты харчавання, палаткi, цёплае адзенне i абагравальнiкi. Тут жа быў разгорнуты для аказання аператыўнай медыцынскай дапамогi пацярпелым палявы шпiталь. Улады рэспублiкi вылучаць 35 млн сомаў (каля 950 тысяч долараў), якiя будуць размеркаваныя памiж жыхарамi сяла Нур, чые дамы былi разбураныя, заявiў прэм’ер-мiнiстр краiны Iгар Чудзiнаў. Акрамя гэтага, сем’ям загiнулых з рэзервовага фонду прэм’ер-мiнiстра будуць вылучаны 2 млн сомаў (каля 55 тысяч даляраў). Аналагiчная сума будзе вылучаная з рэзервовага фонду прэзiдэнта рэспублiкi. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў глыбокiя спачуваннi Прэзiдэнту Кыргызскай Рэспублiкi Курманбеку Бакiеву, родным i блiзкiм загiнулых у вынiку землятрусу. Палiтычны крызiс ва ЎкраiнеКiраўнiку ўкраiнскага ўрада Юлii Цiмашэнцы было прапанавана сысцi ў адстаўку ў абмен на ўзнаўленне "аранжавай" каалiцыi — саюза Блока Цiмашэнкi i блока "Наша Украiна — Народная самаабарона". Гэты варыянт на пасяджэннi фракцыi БЮТ быў адхiлены. Раней прадстаўнiк прэзiдэнта Вiктара Юшчанкi ў Вярхоўнай Радзе Аксана Слюсарэнка заявiла, што прэм’ер магла б саступiць сваю пасаду Уладзiмiру Лiтвiну, лiдару аднайменнага блока i парламенцкай фракцыi, калi б той пагадзiўся далучыцца да каалiцыi БЮТ i НУНС. Слюсарэнка ахарактарызавала гэты варыянт як "самаахвяраванне дзеля дэмакратычных iдэалаў". Варта нагадаць, што ва Украiне — парламенцкi крызiс, i ў аўторак у Вiктара Юшчанкi праходзяць кансультацыi з дэпутатамi Вярхоўнай Рады, паведамляе "Росбалт". Юшчанка заявiў, што ў яго ёсць права распусцiць парламент ужо цяпер, аднак ён сцвярджае, што пакуль iдуць кансультацыi памiж палiтыкамi па стварэннi новай большасцi, гэтага не адбудзецца. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў "аранжавых" — Блок Цiмашэнкi i блок "Наша Украiна — народная самаабарона" — аб невялiкай колькасцi часу, якi ў iх застаўся для прымiрэння. Зрэшты, як мяркуюць палiтычныя эксперты, Кабiнет мiнiстраў Украiны i сама прэм’ер ужо цяпер працуюць у статусе выконваючых абавязкi, бо парламенцкай каалiцыi, ад якой Цiмашэнка атрымала сваю пасаду, ужо не iснуе. Масавыя арышты у БразiлiiПадчас мунiцыпальных выбараў у Бразiлii ў нядзелю застрэлены 7 чалавек, а 808 арыштаваны, сярод iх — 101 кандыдат у мэры, паведамляе агенцтва Frаnсе Рrеssе. Трое людзей, у прыватнасцi, адзiн з кандыдатаў на пасаду мэра, загiнулi ў перастрэлцы двух палiтычных груповак-сапернiкаў у горадзе Бом Лугар на паўночным усходзе краiны. У горадзе Рыа-дэ-Жанейра, куды на час волевыяўлення для забеспячэння правапарадку былi ўведзеныя вайсковыя падраздзяленнi, адбыўся канфлiкт памiж жыхарамi адной з фавел (стыхiйна забудаваным пасёлку бядноты) i вайскоўцамi. Салдатам давялося выкарыстаць зброю, каб разагнаць натоўп: тут загiнулi чатыры чалавекi. Таксама быў паранены 30-гадовы мужчына, якi пад шумок, не рэагуючы на папярэджанне, спрабаваў пракрасцiся ў рэзiдэнцыю прэзiдэнта Луiса Iнасiа Лула Да Сiльвы у сталiцы краiны, горадзе Бразiлiа. Iнцыдэнты iстотна не паўплывалi на ход галасавання. Яўка на выбарах аказалася традыцыйна высокай, што нядзiўна, калi ўлiчыць, што выбарчае права ў Бразiлii — абавязковае. Удзел у выбарах узяло 87 працэнтаў са 129 млн выбаршчыкаў. I п’е, i водзiцьАмерыканца Генры Эрла, якi жыве ў штаце Кентукi ў мястэчку Лексiнгтон, палiцыя ў чарговы раз затрымала за язду ў стане алкагольнага ап’янення. Самае цiкавае ў тым, што гэта быў яго... тысячны арышт за п’яную язду! Так-так, Генры, пачынаючы з 1992 года ўжо тысячу разоў трапляўся на вока палiцыi за рулём у нецвярозым стане. А толькi за гэты год яго лавiлi ўжо 38 разоў. Вядома, язда ў п’яным выглядзе ў ЗША не вiтаецца. Таму вадзiцель-алкаголiк ужо паспеў у агульнай складанасцi 11 гадоў правесцi за кратамi — яго пастаянна саджаюць у турму, але калi ён выходзiць, то тут жа зноў напiваецца i садзiцца за руль аўтамабiля. Пасля апошняга, юбiлейнага, парушэння суддзя асудзiў п’янiцу да 1000 дзён турэмнага зняволення (гэта больш як 2 гады i 7 месяцаў). Дарэчы, Генры Эрл не толькi п’е за рулём i сядзiць у турме. Дзякуючы сваiм парушэнням ён ужо паспеў стаць мясцовай славутасцю. Яго пастаянна запрашаюць на тэлебачанне для ўдзелу ў розных ток-шоу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства аховы здароўя Кiргiзii, 76 чалавек загiнулi падчас землятрусу, якi адбыўся ў ноч з 5 на 6 кастрычнiка ў сяле Нур Ош |
|