Маркетынг — гэта прыгожа
Маркетынг — гэта прыгожа
Ва ўсякiм разе, калi яго ўвасабляюць такiя людзi, як бельгiец Ёхен Вертэсен. На конкурсе прыгажосцi "Mistеr Wоrld Mundiаl 2008", што прайшоў днямi ў Перу, менавiта гэты 19-гадовы хлопец быў прызнаны самым прыгожым мужчынам у свеце. Акрамя таго, Ёхен, якi вучыцца ва ўнiверсiтэце на маркетолага i мае ўжо за плячыма адзiн тытул "Мiстэр Бельгiя 2008", уразiў журы сваёй адкрытасцю i непасрэднасцю, за што атрымаў дадаткова тытул "Мужчына з самай прыгожай усмешкай". Усяго ж у фiнале конкурсу ўдзельнiчалi прадстаўнiкi 25 краiн свету. Дарэчы, на леташнiм конкурсе "Mistеr Wоrld Mundiаl" прадстаўнiк Бельгii заняў другое месца, саступiўшы ўдзельнiку з Пуэрта-Рыка Джошуа Далмаў. Вядома ж, мужчынскiя конкурсы прыгажосцi не такiя папулярныя, як жаночыя, але ўсё ж i сярод iх ёсць некалькi найбольш вядомых. Акрамя узгаданага "Mistеr Wоrld Mundiаl 2008", самымi прэстыжнымi лiчацца штогадовы конкурс "Мiстэр Сусвет", дзе ацэньваецца збольшага не вонкавая прыгажосць, а мышачная маса (самы вядомы пераможца гэтага конкурсу — Арнольд Шварцнэгер), а таксама "афiцыйны" конкурс "Мiстэр свету", якi праводзiцца з 1996 года — раз на тры гады (да ўдзелу ў iм дапускаюцца толькi халасцякi, якiя павiнны ўразiць журы як мiнiмум па трох крытэрыях: прыгажосць, талент i фiзiчная падрыхтоўка). Што датычыцца беларускiх прыгажуноў, то пакуль што найвялiкшы поспех для нашых суайчыннiкаў — трэцяе месца бабруйчанiна Андрэя Аджбы на конкурсе "Мiстэр мадэль свету" ў 2003 годзе. Тады беларус перамог у трох намiнацыях з дзевяцi i быў прызнаны ўладальнiкам самага прыгожага твару ў свеце. Лiна МАЛІНIНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсякiм разе, калi яго ўвасабляюць такiя людзi, як бельгiец Ёхен Вертэсен. На конкурсе прыгажосцi "Mistеr Wоrld Mundiаl 2008", што прайшоў |
|