21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пахудзелі, каб... лятаць на самалёце

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пахудзелі, каб... лятаць на самалёце

Мiстэр i мiсiс Куп з горада Стабiнгтон (графства Гемпшыр на поўднi Англii) вымушаны былi сесцi на дыету i за два месяцы пахудзелi на дваiх на 80 кiлаграмаў. На такi крок яны вымушаны былi пайсцi пасля таго, як з-за празмернай вагi пары не змог узляцець самалёт, на якiм яны адпраўлялiся ў адпачынак, пiша брытанская газета Thе Dаilу Mаil.

У красавiку гэтага года, калi Джэн Куп i яе муж Алан захацелi наведаць востраў Гернсi ў пралiве Ла-Манш, на дваiх яны важылi 241 кiлаграм, тлумачыць выданне. Яны занялi свае месцы ў задняй частцы самалёта, але сцюардэса папрасiла кагосьцi з iх перайсцi ў насавую частку, бо з-за нераўнамернага размеркавання вагi ўзлёт быў немагчымы. Перасесцi прыйшлося 127-кiлаграмоваму Алану.

"Мы не маглi паверыць, што былi занадта цяжкiя для ўзлёту", — расказвае газеце Джэн. Паводле яе слоў, яна ледзь не згарэла з сораму i баялася падняць вочы. Вярнуўшыся дадому, Купы вырашылi адмовiцца ад пiцы i кiтайскай ежы на вынас па вечарах i перайсцi на здаровую збалансаваную ежу. Джэн запiсалася ў басейн i ўгаварыла мужа таксама заняцца плаваннем. У вынiку яна пахудзела амаль на 42 кiлаграмы, а Алан — прыкладна на 38.

"Больш я не адчуваю сябе нiякавата, калi саджуся ў самалёт — мы так рады, што цяпер можам бесперашкодна лётаць па свеце", — прызналася Джэн.

Выпiсалi штраф... Фрыдрыху Шылеру

Знакамiты нямецкi паэт Фрыдрых Шылер, якi памёр больш як 200 гадоў таму, жыў у эпоху, калi тэлевiзар iснаваў хiба толькi ў фантастычных апавяданнях. Аднак чаго толькi не бывае ў нашы днi! Па выпадковай памылцы, дапушчанай нядаўна ўладамi, Шылер "завiнавацiўся" за карыстанне паслугамi гэтай цуда-тэхнiкi некалькi дзясяткаў тысяч долараў, паведамляе Бi-бi-сi.

Нямецкая арганiзацыя GЕZ, якая займаецца зборам сродкаў за карыстанне тэле- i радыёпрыёмнiкамi, выпiсала штрафныя квiтанцыi на iмя "гера Фрыдрыха Шылера", якiя i былi дастаўленыя ў пачатковую школу, названую iмем вялiкага паэта. Як сказалi ў агенцтве, аўтар славутай "Оды да радасці" быў зарэгiстраваны ў GЕZ як "домаўладальнiк".

Калi б Ф. Шылеру якiм-небудзь неверагодным чынам атрымалася дажыць да нашых дзён, то, улiчваючы штогадовы рахунак у 200 еўра, за перыяд з 1805 года ён завiнавацiўся б GЕZ больш як 40 тыс. еўра. Адмiнiстрацыя пачатковай школы Фрыдрыха Шылера, атрымаўшы дзiўныя квiтанцыi, адразу ж паведамiла GЕZ аб непаразуменнi, iранiчна адзначыўшы, што "адрасат ужо знаходзiцца не ў тым стане, каб глядзець тэлевiзар або слухаць радыё". У хуткiм часе дырэктар школы атрымаў афiцыйныя прабачэннi ад агенцтва.

"Нам прыходзiцца мець справу з такой велiзарнай колькасцю даных, што нешта падобнае не-не ды i можа адбыцца. Да таго ж i iмя Фрыдрых Шылер не такое ўжо рэдкае, каб называць гэты выпадак дзiўным", — сказаў прадстаўнiк кампанii GЕZ.

Ф. Шылер — адзiн з самых вядомых нямецкiх паэтаў i драматургаў, якi ўнёс значны ўклад у сусветную лiтаратуру. Яго п’есы "Разбойнiкi" i "Вiльгельм Тэль" з’яўляюцца класiчнай спадчынай нямецкай лiтаратуры, а верш "Ода да радасцi" быў перакладзены на музыку Бетховенам у ягонай "Санаце № 9".

Алтайскае сяло ўзята пад ахову ад мядзведзяў

Каля 20 мядзведзяў, якiя выйшлi з тайгi ў пошуках ежы, блукаюць каля алтайскага сяла Яйлю i па начах нападаюць на вёску. Як паведамляе агенцтва РІА Навiны, супрацоўнiкi Алтайскага запаведнiка, на тэрыторыi якога знаходзiцца сяло, вымушаны былi ўзяць яго пад ахову.

Напады мядзведзяў працягваюцца больш за месяц. Яны забiваюць курэй i хатнюю жывёлу, ламаюць гаспадарчыя пабудовы ў дварах i часам нават нападаюць на людзей. Касалапых нельга прагнаць нi крыкамi, нi стрэламi. Тэрыторыя сяла патрулюецца ўзброенымi iнспектарамi запаведнiка днём i ўначы. Хоць адстрэл жывёл на тэрыторыi запаведнiка забаронены, пры ўзнiкненнi пагрозы жыцця людзей яго супрацоўнiкi страляюць. Адмыслоўцы запаведнiка звярнулiся ў Распрыроданагляд з просьбай дазволiць адстрэл найбольш агрэсiўных жывёл.

Падобныя паводзiны мядзведзяў тлумачацца голадам — у тайзе неўраджай кедравых арэхаў i ягад. У пачатку восенi жывёлы павiнны назапасiць тлушч перад зiмовай спячкай. Раней у Алтайскiм запаведнiку, якi iснуе ўжо 76 гадоў, падобнай сiтуацыi не назiралася.

Не шанцуе банкам...

Апошнi час наогул не самы просты для банкаў ва ўсiм свеце, аднак мiнулы панядзелак стаў удвая цяжкiм для аддзялення банка Wеlls Fаrgо у Сан Дыега (штат Калiфорнiя, ЗША). Як паведамляе агенцтва Аssосiаtеd Рrеss, за 24 гадзiны гэты банк быў абрабаваны двойчы.

Першае рабаванне адбылося ў тры гадзiны пасля поўдня, калi рабаўнiк, якому палiцэйскiя далi мянушку Балбатлiвы, пад пагрозай пiсталета запатрабаваў у касiра наяўныя. Атрымаўшы каля 20 тысяч долараў, налётчык хутка знiк. Праз тры гадзiны ў той жа банк вырашыў наведацца яшчэ адзiн аматар лёгкай нажывы. Рабаўнiк, вядомы ў палiцыi як Бандыт у Цвёрдым Капелюшы, прад’явiў супрацоўнiку запiску, дзе таксама патрабаваў аддаць яму грошы з касы.

Паводле даных вартавых парадку, абодва бандыты арудуюць у горадзе даўно. На рахунку Балбатлiвага ўжо дзевяць рабаванняў з пачатку сакавiка, у той час як уладальнiк "цвёрдага капелюша" толькi на мiнулым тыднi здзейснiў цэлых тры ўдалыя налёты. Да апошняга часу абодва злачынцы на тэрыторыi сваiх дзеянняў не перасякалiся. Характэрна, што нi аднаго нi другога палiцыi злавiць дагэтуль не атрымлiвалася.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiстэр i мiсiс Куп з горада Стабiнгтон (графства Гемпшыр на поўднi Англii) вымушаны былi сесцi на дыету i за два месяцы пахудзелi на дваiх на 80 кiлаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика