21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Астравок памяцi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Астравок памяцi

Бабiнец у нечым нагадвае згасальнае полымя: некалi моцная вiрлiвая вёска паступова пераўтварылася ў ледзь прыкметны i сцiшаны хутарок. Тлумачыць гэткае згасанне няцяжка: месцiцца Бабiнец удалечынi ад райцэнтра, на самай ўскраiне Пружанскага раёна. За iм пачынаюцца шырачэзныя абсягi Белавежскай пушчы, якiя цягнуцца ажно да самай мяжы з Польшчай. Бабiнец — адзін з крайнiх геаграфiчных пунктаў на заходнiм памежжы Беларусi. Даўно няма тут нi фермы, нi крамы i дарога сюды — па полi i пяску. Але вёска паспела пакiнуць свой след у гэтым свеце i нездарма яе не абмiналi пушчанскiя арнiтолагi. Бо тут спрадвеку вялiся вялiкiя буслiныя калонii i на некалькiх старых таполях было ажно да дзясятка гнёздаў на кожным. Дарэчы, некалькi гадоў таму "Звязда" паведамляла пра бабiнцовую трагедыю — у вынiку моцнага ўрагану абрынулiся дрэвы i загiнулi больш за два дзясяткi буслянят. Птушыныя калонii тут больш не ўтваралiся, хоць буслы вяртаюцца i селяцца, звычайна па адным, на слупах, бярозах i лiпах.

Усяго чатыры насельнiкi, з якiх тры — жанчыны, засталiся ў Бабiнцы. Дзве з iх — удовы. Алена Васiльеўна Кунiнец правяла мяне па колiшнiх утравелых вулiцах, паказала птушыныя сем’i, крыху ўзгадала сваё даўняе, доўгiм жыццём не забытае, не адбалелае. Мне запомнiўся яе просценькi тужлiвы ўспамiн.

"Вайна зрабiла мяне сiратою: бацьку i мацi расстралялi немцы. І мяне хацелi забiць, але чамусьцi ў апошнi момант немец кiнуў мяне ў жыта. Мо пашкадаваў?" Гэты момант свайго маленства Алена ведае толькi са слоў старэйшых братоў, бо была тады дужа маленькай i ўмяшчалася ўсяго ў вузельчык матчынай хусткi. Чаму так здарылася, жанчына iмкнецца зразумець усё сваё жыццё. Можа лёс, выпадак, збег абставiнаў? Помнiцца ёй, як пасля вайны яе хацелi двойчы забраць у сiрочы прытулак, але крыху старэйшыя за яе браты не аддалi, сказалi: самi выгадуем. Было ж у Алены Васiльеўны пяць братоў i сясцёр. Жылi дружна i разам выратавалiся ад нястачы i голаду.

Роўна паўстагоддзя Алена Кунiнец жыве ў Бабiнцы (родам яна з суседняй вёскi Чадзель). Налета будзе сустракаць сямiдзесяцiгоддзе. Сын, дачка i тры ўнучкi, нягледзячы на адлегласць, iмкнуцца, каб на схiле гадоў родны чалавек не адчуваў сябе самотным, яны — нярэдкiя госцi ў яе доме.

Гэты фотаздымак зроблены каля дрэва, узрост якога тут нiхто дакладна не ведае. Цiкава, што з’явiлася раней: гэты дуб цi вёска Бабiнец? Што знiкне хутчэй, вiдавочна. А дрэву яшчэ расцi ды расцi.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Пружанскi раён.

Ад аўтара. Рубрыка "Абрысы Айчыны" будзе няпоўнай, калi не адгукнуцца чытачы, нашы сталыя i новыя падпiсчыкi, якiх, спадзяёмся, нямала ёсць i ў аддаленых памежных вёсках. Не проста адгукнуцца, а напiшуць пра цiкавых людзей гэтых мясцiн, узгадаюць даўнiя i сучасныя гiсторыi, падзеляцца ўспамiнамi i назiраннямi сённяшнiмi. Пасля надрукаванага фотарэпартажа "Святая дзiчка" ў рэдакцыю званiлi жыхары з розных куткоў Беларусi, пыталiся, як дабрацца да сакральнага месца пад мясцоваю назваю "Грушка" на ўскраiне Камянецкага раёна Брэстчыны, каб паставiць крыжык за здароўе родных. А такiх цiкавых i яшчэ малавядомых куточкаў у Беларусi безлiч. Толькi з вашай дапамогай мы адкрыем, спазнаем сваю Бацькаўшчыну. Пiшыце, званiце, заходзьце.

Рубрыка "Абрысы Айчыны" будзе няпоўнай, калi не адгукнуцца чытачы, нашы сталыя i новыя падпiсчыкi, якiх, спадзяёмся, нямала ёсць i ў аддаленых памежных вёсках. Не проста адгукнуцца, а напiшуць пра цiкавых людзей гэтых мясцiн, узгадаюць даўнiя i сучасныя гiсторыi, падзеляцца ўспамiнамi i назiраннямi сённяшнiмi. Пасля надрукаванага фотарэпартажа "Святая дзiчка" ў рэдакцыю званiлi жыхары з розных куткоў Беларусi, пыталiся, як дабрацца да сакральнага месца пад мясцоваю назваю "Грушка" на ўскраiне Камянецкага раёна Брэстчыны, каб паставiць крыжык за здароўе родных. А такiх цiкавых i яшчэ малавядомых куточкаў у Беларусi безлiч. Толькi з вашай дапамогай мы адкрыем, спазнаем сваю Бацькаўшчыну. Пiшыце, званiце, заходзьце.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабiнец у нечым нагадвае згасальнае полымя: некалi моцная вiрлiвая вёска паступова пераўтварылася ў ледзь прыкметны i сцiшаны хутарок. Тлумачыць гэтка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика