21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захаванне чаргі пры разводзе

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захаванне чаргі пры разводзе

Мая жонка ў 2005 годзе яшчэ да заключэння шлюбу стала на жыллёвы ўлiк у райвыканкаме ў горадзе Мiнску. У 2006 годзе мы ўступiлi ў шлюб. Цяпер стаiм на ўлiку па яе чарзе як маладая сям’я. Зараз збiраемся разводзiцца i жонка пераедзе жыць у Мiнскi раён, дзе i зарэгiструецца па месцы жыхарства. За кiм захаваецца чарга? Цi застануся я ў чарзе, калi нiкуды не выязджаю, або мне прыйдзецца зноў станавiцца на ўлiк? Падставы ў мяне ёсць.

Андрэй З., г.Мiнск

г.Мiнск

Як устаноўлена пунктам 31 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565, грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, здымаюцца з такога ўлiку ў выпадку выезду на пастаяннае месца жыхарства ў iншы населены пункт. Зняцце грамадзян з улiку адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якi прыняў iх на ўлiк. Аб прынятым рашэннi паведамляецца грамадзянiну ў пiсьмовай форме ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня яго прыняцця з указаннем падстаў для зняцця з улiку.

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з пунктам 28 вышэйназванага Палажэння штогадова з 1 лютага да 1 мая ўдакладняюць даныя, якiя з’яўляюцца падставай для захавання права грамадзян стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Неабходныя для гэтага дакументы мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы запрошваюць у адпаведных арганiзацый. Даныя па канкрэтных грамадзянах удакладняюцца рэгулярна праз 5 гадоў пасля пастаноўкi грамадзянiна на ўлiк.

Пунктам 37 Палажэння прадугледжана, што права стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з даты прыняцця на ўлiк захоўваецца па пастаянным месцы жыхарства за членамi сям’i грамадзянiна, якiя пражывалi сумесна з iм i стаялi з iм на ўлiку, у выпадку скасавання шлюбу або зняцця яго з улiку пры выездзе на пастаяннае пражыванне ў другi населены пункт, калi ў iх маюцца падставы стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Згодна з пунктам 25 Палажэння па пiсьмовай заяве грамадзян, якiя стаяць на ўлiку, магчыма як аб’яднанне чаргi членаў сям’i, што стаяць асобна, па больш ранняй даце прыняцця на ўлiк аднаго з iх, так i раздзяленне чаргi членаў сям’i (былых членаў сям’i). Пры падачы заявы аб аб’яднаннi або раздзяленнi чаргi грамадзянiн павiнен прадставiць пашпарт або iншы дакумент, што пацвярджае асобу, пасведчаннi аб нараджэннi няпоўнагадовых дзяцей, дакументы, якiя пацвярджаюць права на пазачарговае цi першачарговае прадастаўленне жылога памяшкання, пры наяўнасцi такога права, звесткi аб даходах i маёмасцi, якiя даводзяцца на кожнага члена сям’i, калi грамадзянiн прэтэндуе на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.

Кожны з членаў сям’i (былых членаў сям’i) мае права стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з даты прыняцця яго на такi ўлiк у складзе сям’i грамадзянiна, якi стаiць на ўлiку, незалежна ад яго ўзросту на дату пастаноўкi на ўлiк у складзе сям’i названага грамадзянiна, але не раней за дату нараджэння, калi ў яго ёсць падставы стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая жонка ў 2005 годзе яшчэ да заключэння шлюбу стала на жыллёвы ўлiк у райвыканкаме ў горадзе Мiнску. У 2006 годзе мы ўступiлi ў шлюб. Цяпер стаiм на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика