Прадпрымальнiкi трапiлi ў ДТЗ
Прадпрымальнiкi трапiлi ў ДТЗ
Двое iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя знаходзiлiся за рулём сваiх аўтамабiляў, сутыкнулiся на дарозе паблiзу вёскi Мiляча, што ў Гомельскiм раёне. Здарэнне было зафiксавана каля шасцi гадзiн ранiцы: 57-гадовы гамяльчанiн на "Маздзе" выехаў на сустрэчную паласу, дзе ў гэты час рухаўся мiкрааўтобус "Форд", якiм кiраваў 53-гадовы жыхар Рагачова. Для вадзiцеля "Мазды" ДТЗ стала ракавым — ён загiнуў на месцы. Іншыя пацярпелыя — 33-гадовы сын вадзiцеля "Мазды", 13-гадовы ўнук i 34-гадовы пасажыр, а таксама вадзiцель "Форда" змешчаны ў бальнiцу. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя знаходзiлiся за рулём сваiх аўтамабiляў, сутыкнулiся на дарозе паблiзу вёскi Мiляча, што ў Гомельскiм раёне
|
|