БАТЭ наблізiўся да чэмпiёнства
БАТЭ наблізiўся да чэмпiёнства
Чарговы крок да трэцяга запар чэмпiёнскага тытулу зрабiлi футбалiсты барысаўскага БАТЭ. У астатнiх шасцi матчах камандзе дастаткова набраць 7 ачкоў, гэты пры тым, калi нават сталiчныя "Дынама" i МТЗ-РІПА не страцяць нiводнага бала. 5 кастрычнiка падапечныя Вiктара Ганчарэнкi выйгралi на сваiм полi ў мiнскага "Лакаматыва" — 1:0. Другое паражэнне запар пацярпеў асноўны канкурэнт барысаўчан, сталiчны МТЗ-РIПА. Каманда Юрыя Пунтуса саступiла ў Салiгорску "Шахцёру" — 1:2. Сталiчнае "Дынама" дагнала трактарабудаўнiкоў, атрымаўшы першую перамогу пад кiраўнiцтвам серба Славалюба Муслiна —1:0 у гасцях над "Смаргонню". Астатнiя вынiкi: "Гомель" — "Савiт" (Магiлёў) — 1:0, "Нёман" (Гродна) — "Дарыда" (Ждановiчы) — 2:1, "Днепр" (Магiлёў) — "Тарпеда" (Жодзiна) — 2:1, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Вiцебск" — 1:4, "Нафтан" (Наваполацк) — "Дынама" (Брэст) — 0:0. Наступны тур пройдзе 19 кастрычнiка. Беларускiя грацыi выйгралi фiнал Кубка светуУ iспанскiм Бенiдорме завяршыўся фiнал Кубка свету па мастацкай гiмнастыцы. У групавых практыкаваннях выдатна выступiлi беларускiя грацыi, бронзавыя прызёры пекiнскай Алiмпiяды-2008 Алеся Бабушкiна, Настасся Iванькова, Глафiра Марцiновiч, Зiнаiда Лунiна, Ксенiя Санковiч i Алiна Тумiловiч заваявалi два залатыя медалi. За практыкаваннi з дзвюма булавамi i трыма абручамi нашы "мастачкi" атрымалi 17,650 бала, апярэдзiўшы зборныя Iспанii (16,500) i Украiны (15,675). У практыкаваннях з пяццю скакалкамi нашы спартсменкi былi першыя з вынiкам 17,500 бала, другое месца ў iспанак (16,450), а трэцiя зноў былi ўкраiнкi (15,775). У iндывiдуальных спаборнiцтвах, у якiх беларускiя гiмнасткi не прымалi ўдзел, найбольш паспяхова выступiлi прадстаўнiцы Расii, яны перамаглi ва ўсiх чатырох фiналах. У "Юнацтва" — дзясятая перамогаМiнскае "Юнацтва" ўпэўнена лiдзiруе ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакеi з шайбай. 4 кастрычнiка падапечныя Мiхаiла Захарава выйгралi на сваёй пляцоўцы ў "Металургса" з Лiепаi — 5:3. Гэта перамога стала для "Юнацтва" дзясятай у чэмпiянаце (у 11 матчах) i шостай запар. Астатнiя вынiкi: "Брэст" — "Латгале" (Даўгаўпiлс) — 2:1, "Хiмвалакно" (Магiлёў) — "Агрэ" — 5:4, "Нёман" (Гродна) — "Рыга-2000" — 3:2 (па булiтах), "Вiцебск" — "Гомель" — 4:3 (па булiтах), "Хiмiк-СКА" (Наваполацк) — "Металург" (Жлобiн) — 2:6. 5 кастрычнiка дзеючы чэмпiён "Керамiн" атрымаў другую перамогу запар, выйграўшы ў бабруйскага "Шыннiка" з лiкам 4:2. Для бабруйчан гэта быў першы матч пасля аварыi, у якую трапiлi хакеiсты 28 верасня на аўтадарозе Мiнск — Гомель. Сур’ёзна пацярпеў нападаючы Кiрыл Брыкун, iншыя хакеiсты атрымалi лёгкiя пашкоджаннi. Мiнскае "Дынама" саступiла маскоўскамуЧарговы матч чэмпiянату КХЛ правяло мiнскае "Дынама". У сталiчным Палацы спорту падапечныя Джыма Х’юза прымалi маскоўскiх аднаклубнiкаў i аказалiся слабейшымi — 0:2. Такiм чынам, пасля 13 паядынкаў у актыве "бела-блакiтных" 11 ачкоў i апошнi, шосты радок у дывiзiёне Усевалада Баброва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы крок да трэцяга запар чэмпiёнскага тытулу зрабiлi футбалiсты барысаўскага БАТЭ. У астатнiх шасцi матчах камандзе дастаткова набраць 7 ачкоў, г
|
|