21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выразаць нельга паказаць?

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выразаць нельга паказаць?

Спявачка Вiкторыя Алешка спецыяльна чакала надыходу восенi, каб аддаць на беларускiя радыёстанцыi песню Леанiда Вайтовiча "Нервы", запiсаную яшчэ вясной. "Безумоўна, гэта было зроблена свядома, — пацвярджае дзяўчына. — Як толькi я пачула песню, то адразу падумала, што ёй патрэбна асаблiвая часiна года, каб быць да пары, да месца. Восень якраз падыходзiць — пачынаецца дэпрэсiя...".

У песнi гаворка iдзе пра расстанне з каханым чалавекам, таму некаторыя слухачы адразу вырашылi, што кампазiцыя аўтабiяграфiчная (вясной Вiкторыя Алешка развялася). Спявачка пагаджаецца — так, быць можа, але зусiм крыху. І гэта нi ў якiм выпадку не скарга цi крык душы, проста развагi — а па вялiкiм рахунку, проста чарговая творчая работа. Насамрэч жа сумаваць часу няма: наперадзе здымкi клiпа на песню "Нервы", удзел у навагоднiм мюзiкле, а таксама распрацоўка новага музычнага праекта, падрабязнасцi якога пакуль не раскрываюцца.

"Дзiкае паляванне" рок-каралёў

Гэта адбылося, практычна паводле Дзюма — праз 10 гадоў. Адзiн з самых адметных рок-калектываў Беларусi "Нейра Дзюбель" перавыдаў адзiн з самых адметных сваiх альбомаў — "Паляўнічы i сайгак", за якi атрымалi ў свой час ажно 4 "рок-кароны". Увогуле, акцыя па перавыданнi альбомаў гурта 1996—2002 гадоў пачалася яшчэ летась з адноўленага альбома "Жорсткае самагубства ўнiверсальнай нарэзкай Бёрнера".

Дарэчы, "Паляўнiчага i сайгака" лiдар гурта Аляксандр Кулiнковiч лiчыць не толькi самым вядомым у дыскаграфii, але таксама самым "хворым i параненым". "Мы яго запiсвалi ламаныя-пераламаныя, — узгадвае музыкант. — Напрыклад, я ў той перыяд хадзiў са зламаным носам. Гэта мы напярэдаднi шумнай кампанiяй вярталiся з нейкага грандыёзнага свята i падтрымлiвалi з маiм сябрам Юрам Пыхцiным адзiн аднаго за рукi. Штосьцi важнае абмяркоўвалi. Праходзiлi мiма дзiцячага садка, а там — штыкетнiк з вострымi прутамi, а навокал канавы нейкiя. Юра аступiўся i ўпаў... Ну i я следам. Гэта быў першы i, спадзяюся, апошнi раз, калi ў мяне з вачэй натуральна шыбанулi iскры. Вясёлы i акрываўлены дайшоў дадому, а назаўтра, нягледзячы на дзiкi боль, адправiўся ў студыю пiсаць альбом. Юрый Навумаў у гэты час быў прастуджаны, а Стаса Паплаўскага пакусалi камары... Карацей, у нас была не студыя, а нейкi шпiталь, з таблеткамi, бiнтамi i пшыкалкамi". Тым не менш, у "ваенна-палявых" умовах альбом быў запiсаны, а цяпер — ужо без прыгод — перавыдадзены. На чарзе — "Ворсинки и катышки" (1999) i "П.И.О.Т.К.У.К.У.К." (2002).

Выразаць нельга паказаць?

Спявачка Гера мае чым пахвалiцца шаноўнай публiцы — у тэлеэфiры трапiў яе новы клiп на песню "Tо bе а girl". Мяркуючы па iм, спявачка ўяўляе, што быць дзяўчынай — значыць знаходзiцца ў акружэннi прыгожых асобаў, палкiх танцаў i дарагiх аўто, а таксама бясконцай колькасцi ўбораў. Гэткiм глянцавым "кампотам" атрымаўся i погляд, i сам клiп.

"Я не чакала, што карцiнка будзе настолькi цiкавай, — дзелiцца Гера. — Нягледзячы на тое, што давялося доўга чакаць, пакуль зняты матэрыял прывялi ў належны выгляд, вынiкам я задаволеная". Праўда, некаторыя моманты артыстка палiчыла занадта "гарачымi" i на ўсякi выпадак, для цнатлiвых гледачоў, прайшлася па клiпу са строгай цэнзурай. Акрамя таго, ёсць у спявачкi i аўдыёпрэм’ера — на хвалях радыёстанцый гучыць англамоўная кампазiцыя "Whеrе аrе уоu". Гэта лiрычная балада — як i належыць баладам, пра няпростыя пошукi кахання i пра тое, як дзякуючы каханню свет вакол нас мяняецца.

Хутка i бясплатна

Гэта зусiм не ўтопiя. У той час як большасць музыкантаў змагаецца з "халяўным" распаўсюджваннем iхняй музыкi праз iнтэрнэт, гурт "Ляпис Трубецкой" зрабiў прама супрацьлеглы крок. З 25 верасня новы альбом гурта — "Манiфест" — даступны для бясплатнага скачвання жыхарам Беларусi, Расii i Украiны.

"Карпарацыi, медыя-холдынгi, рэкард-лэйблы i iншыя пачвары шоу-бiзнэсу — гэта фiльтр, якi губiць любыя свежыя iдэi! — упэўнены Сяргей Мiхалок. — Продаж аўдыяносьбiтаў, адлiчэннi з канцэртаў, аўтарскiя паборы кормяць цэлыя кучы гэтых дармаедаў, а музыкант пры тым атрымлiвае жабрацкiя працэнты. Ёсць адзiная магчымасць змагацца з калямузычнай сiстэмай — трэба ўсiм выкладваць музыку ў iнтэрнэт! Калi публiцы спадабаецца — яна прыйдзе на канцэрт, а калi не — "пачнiце гульню з пачатку". Адначасова з "выхадам" альбома ў глабальнай сетцы пачаўся канцэртны тур гурта па Расii. Музыканты адыграюць падчас яго 16 канцэртаў.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спявачка Гера мае чым пахвалiцца шаноўнай публiцы — у тэлеэфiры трапiў яе новы клiп на песню "Tо bе а girl". Мяркуючы па iм, спявачка ўяўляе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика