21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нормы — былі...

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нормы — былі...

У свой час у заканадаўстве дзейнiчалi правiлы бранiравання жылых памяшканняў (напрыклад, пры накiраваннi на працу за мяжу i iнш.), а таксама захавання жылля за часова адсутнымi. Цi бранiруюцца жылыя памяшканнi цяпер?

В. Чумакоў, г. Вiцебск.

У новых сацыяльна-эканамiчных умовах iстотна змянiўся змест жыллёвых адносiнаў, i рэгулявання iх ажыццяўляецца на прынцыпова новай аснове. Дзеючы Жыллёвы кодэкс Рэспублiкi Беларусь (уступiў у сiлу з 1 лiпеня 1999 г.) не змяшчае нормаў аб бранiраваннi.

Паводле даных статыстыкi, у 2007 годзе ў прыватнай уласнасцi знаходзiлася 84 працэнты жыллёвага фонду Рэспублiкi Беларусь (у тым лiку ў прыватнай уласнасцi фiзiчных асобаў — 75,3 працэнта). Штогод аб’ёмы прыватнага жыллёвага фонду павялiчваюцца як за кошт новага будаўнiцтва, так i ў вынiку прыватызацыi дзяржаўнага жыллёвага фонду.

За грамадзянамi — уласнiкамi жылых памяшканняў у адпаведнасцi з законам захоўваюцца iх правы валодання, карыстання i распараджэння належнымi iм жылымi памяшканнямi, i ў выпадках iх выбыцця з месца пастаяннага пражывання не патрабуецца бранiравання гэтых жылых памяшканняў.

Што датычыцца наймальнiкаў жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, то яшчэ ў 1996 годзе Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь прызнаў неадпаведным Канстытуцыi артыкул 70 Жыллёвага кодэкса (захаванне жылога памяшкання за часова адсутнымi грамадзянамi) i палiчыў яго страцiўшым сiлу з моманту прыняцця адпаведнага Заключэння ад 25 чэрвеня 1996 г. № З-38/96. На думку суда, указаная норма ЖК, якая прадугледжвала захаванне жылога памяшкання за часова адсутнымi грамадзянамi на працягу пэўных тэрмiнаў, парушала канстытуцыйнае права грамадзян на жыллё. Часовая адсутнасць наймальнiка або членаў яго сям’i не мяняе прызначэння жылога памяшкання i не парушае правоў i законных iнтарэсаў iншых асобаў, калi пры гэтым выконваюцца ўмовы дагавора найму жылога памяшкання.

У той жа час неабходна адзначыць, што Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня 2007 г. № 439 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565" Палажэнне аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду дапоўнена нормай аб тым, што частка жылых памяшканняў iнтэрнатаў можа бранiравацца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку для часовага пражывання асобаў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў (пункт 83 заўв. 1).

У адпаведнасцi з гэтым Указам пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2007 г. № 1723 унесены неабходныя дапаўненнi i ў Палажэнне аб iнтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 15 верасня 1999 г. № 1437, у рэдакцыi пастановы ад 14 снежня 2005 г. № 1441). У прыватнасцi, прадугледжана, што мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы па даных, якiя штогод удакладняюцца да 1 красавiка, могуць бранiраваць жылыя памяшканнi ў iнтэрнатах, якiя знаходзяцца ў распараджэннi дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, для часовага пражывання асобаў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, да рэалiзацыi iмi права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (пункт 61 заўв. 1).

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свой час у заканадаўстве дзейнiчалi правiлы бранiравання жылых памяшканняў (напрыклад, пры накiраваннi на працу за мяжу i iнш.), а таксама захавання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика