Алтар памяцi ў замураваным акне
Алтар памяцi ў замураваным акне
На тэрыторыi псiхбальнiцы ў Магiлёве захаваўся будынак, дзе немцы ў час акупацыi знiшчылi каля 900 псiхiчна хворых людзей. Там была зроблена газавая камера, дзе пацыентаў атручвалi выхлапнымi газамi ад аўтамабiляў. Фашысты лiчылi душэўна хворых "недастойнымi жыцця людзьмi, якiя не прыносяць нiякай карысцi грамадству " i без лiтасцi знiшчалi iх. Пра гэту трагедыю, як гэта нi дзiўна, магiляўчанам нагадалi немцы. Справа ў тым, што медыкi з псiхiятрычнай бальнiцы Магiлёва i ўнiверсiтэтскай клiнiкi Хайдэльберга супрацоўнiчаюць ужо дзясятак гадоў. Сумесныя семiнары былi прысвечаны праблемам псiхiчна хворых людзей, стаўлення да iх грамадства, таксама i ў гiстарычным кантэксце. Дакументальныя фотаздымкi, зробленыя ў акупацыю ў Магiлёўскай псiхбальнiцы, моцна ўразiлi ўсiх: людзей, больш падобных на абцягнутыя скурай шкiлеты, вядуць на бойню. Так узнiк сумесны праект "У памяць аб загубленых душах". Ідэю стварэння помнiка бязвiнным ахвярам падтрымаў i гатовы фiнансаваць нямецкi ўрад. — Мы ведалi пра гэты сумны гiстарычны эпiзод, — сказаў дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Алег Сакадынец, якi працаваў у Магiлёўскай псiхiятрычнай бальнiцы. — Мы чулi размовы, якi перадавалiся ад старэйшых супрацоўнiкаў да iх дзяцей i малодшых калег. Я падтрымлiваю iдэю стварэння помнiка, таму што людзi сёння ўсё ж недастаткова ўсведамляюць, якую страшную пагрозу нёс нямецкi сацыял-нацыяналiзм i ад якога жаху нашы дзяды i бацькi абаранiлi ўсю Еўропу. У Магiлёве медыкi, дэпутаты i грамадскiя актывiсты абмеркавалi, якiм павiнен быць мемарыяльны знак. — Мы вырашылi прыцягнуць грамадскаць, таму што ён патрэбен самiм людзям i будзе мець для iх значэнне, — сказала беларускi каардынатар праекта Ала Сярожкiна. Былi самыя розныя прапановы: ад звычайнай каменнай плiты са словамi смутку ад нямецкага i беларускага народаў да алтара ў акне былой лабараторыi, якое немцы замуравалi для герметычнасцi пры падрыхтоўцы душагубкi. Апошнюю слушную прапанову вылучыла галоўны рэдактар тэлеканала "Магiлёў-2" Алена Барысава. Урэшце ўдзельнiкi дыскусii вырашылi аб’явiць творчы конкурс. Яго ўмовы будуць распрацаваны ў лiстападзе, а тры лепшыя работы атрымаюць узнагароды. — I ёсць яшчэ адна важкая прычына, каб ажыццявiць гэты беларуска-нямецкi праект, — нагадаў пра сучасныя праблемы дэпутат беларускага парламента Алег Сакадынец. — На вялiкi жаль, i нашы людзi часта мяркуюць, што калi чалавек захварэў псiхiчна, то ён — непатрэбны. Але гэта не так! Псiхiчныя хваробы — такiя ж, як i iншыя. Як, напрыклад, радыкулiт i iшэмiчная хвароба сэрца. Пацыенты псiхбальнiц лечацца i вяртаюцца да працы, сям’i i ўсiх радасцяў жыцця. Яны такiя ж людзi, як i мы з вамi. I будзе вялiкай перамогай, калi грамадства гэта ўсвядомiць. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi псiхбальнiцы ў Магiлёве захаваўся будынак, дзе немцы ў час акупацыi знiшчылi каля 900 псiхiчна хворых людзей. Там была зроблена газавая к |
|