Аляксандр Гаўрылаў: "Вопыт Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмi атрымаў прызнанне сусветнай су
Аляксандр Гаўрылаў: "Вопыт Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмi атрымаў прызнанне сусветнай супольнасцi"
Пачатак 90-х для нашай неабдымнай Радзiмы быў адзначаны тым, што краiна, у якой не было нi сэксу, нi тым больш парнаграфii, раптам, вобразна кажучы, пазбавiлася цнатлiвасцi. Разам з жалезнай заслонай, якая рухнула, быццам мухi на мёд, пачалi роем злятацца ўсе радасцi i заганы капiталiстычнай цывiлiзацыi. Заканадаўчая сiстэма адкрыта не паспявала за крымiнальнай вынаходлiвасцю. Латэнтнасць — скрытасць — стала адметнай рысай злачынстваў новага свету. Ужо праз непрацяглы час стала зразумела, што старымi "пiлюлямi" новую "заразу" не вылечыш — краiне неабходны новы шчыт i новы меч. Менавiта пад гэтымi лёсавызначальнымi сiмваламi ў 1996 годзе ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў утварылася ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Аднак у хуткiм часе гэта ж падраздзяленне пачало весцi барацьбу з сэксуальнай i працоўнай эксплуатацыяй. І сёння члены калектыву, гiсторыi якога спаўняецца ўжо 12 гадоў, называюць сябе супрацоўнiкамi Упраўлення па наркакантролi i процiдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. Аб поспехах i праблемах у працы гэтага падраздзялення мы пагаворым з яго кiраўнiком — палкоўнiкам мiлiцыi Аляксандрам Гаўрылавым. — Аляксандр Гаўрылавiч, згадзiцеся, 12 гадоў для гiсторыi — гэта iмгненне. Наколькi аўтарытэтныя вашы пазiцыi ў сферы мiжнароднага ўзаемадзеяння? Пачатак 90-х для нашай неабдымнай Радзiмы быў адзначаны тым, што краiна, у якой не было нi сэксу, нi тым больш парнаграфii, раптам, вобразна кажучы, пазбавiлася цнатлiвасцi. Разам з жалезнай заслонай, якая рухнула, быццам мухi на мёд, пачалi роем злятацца ўсе радасцi i заганы капiталiстычнай цывiлiзацыi. Заканадаўчая сiстэма адкрыта не паспявала за крымiнальнай вынаходлiвасцю. Латэнтнасць — скрытасць — стала адметнай рысай злачынстваў новага свету. Ужо праз непрацяглы час стала зразумела, што старымi "пiлюлямi" новую "заразу" не вылечыш — краiне неабходны новы шчыт i новы меч.Менавiта пад гэтымi лёсавызначальнымi сiмваламi ў 1996 годзе ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў утварылася ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Аднак у хуткiм часе гэта ж падраздзяленне пачало весцi барацьбу з сэксуальнай i працоўнай эксплуатацыяй. І сёння члены калектыву, гiсторыi якога спаўняецца ўжо 12 гадоў, называюць сябе супрацоўнiкамi Упраўлення па наркакантролi i процiдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. Аб поспехах i праблемах у працы гэтага падраздзялення мы пагаворым з яго кiраўнiком — палкоўнiкам мiлiцыi Аляксандрам Гаўрылавым. — Аляксандр Гаўрылавiч, згадзiцеся, 12 гадоў для гiсторыi — гэта iмгненне. Наколькi аўтарытэтныя вашы пазiцыi ў сферы мiжнароднага ўзаемадзеяння? Менавiта пад гэтымi лёсавызначальнымi сiмваламi ў 1996 годзе ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў утварылася ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Аднак у хуткiм часе гэта ж падраздзяленне пачало весцi барацьбу з сэксуальнай i працоўнай эксплуатацыяй. І сёння члены калектыву, гiсторыi якога спаўняецца ўжо 12 гадоў, называюць сябе супрацоўнiкамi Упраўлення па наркакантролi i процiдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. Аб поспехах i праблемах у працы гэтага падраздзялення мы пагаворым з яго кiраўнiком — палкоўнiкам мiлiцыi Аляксандрам Гаўрылавым. — Аляксандр Гаўрылавiч, згадзiцеся, 12 гадоў для гiсторыi — гэта iмгненне. Наколькi аўтарытэтныя вашы пазiцыi ў сферы мiжнароднага ўзаемадзеяння?
Менавiта пад гэтымi лёсавызначальнымi сiмваламi ў 1996 годзе ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў утварылася ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Аднак у хуткiм часе гэта ж падраздзяленне пачало весцi барацьбу з сэксуальнай i працоўнай эксплуатацыяй. І сёння члены калектыву, гiсторыi якога спаўняецца ўжо 12 гадоў, называюць сябе супрацоўнiкамi Упраўлення па наркакантролi i процiдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. Аб поспехах i праблемах у працы гэтага падраздзялення мы пагаворым з яго кiраўнiком — палкоўнiкам мiлiцыi Аляксандрам Гаўрылавым. — Аляксандр Гаўрылавiч, згадзiцеся, 12 гадоў для гiсторыi — гэта iмгненне. Наколькi аўтарытэтныя вашы пазiцыi ў сферы мiжнароднага ўзаемадзеяння?
Менавiта пад гэтымi лёсавызначальнымi сiмваламi ў 1996 годзе ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў утварылася ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Аднак у хуткiм часе гэта ж падраздзяленне пачало весцi барацьбу з сэксуальнай i працоўнай эксплуатацыяй. І сёння члены калектыву, гiсторыi якога спаўняецца ўжо 12 гадоў, называюць сябе супрацоўнiкамi Упраўлення па наркакантролi i процiдзеяннi гандлю людзьмi МУС Беларусi. Аб поспехах i праблемах у працы гэтага падраздзялення мы пагаворым з яго кiраўнiком — палкоўнiкам мiлiцыi Аляксандрам Гаўрылавым. — Аляксандр Гаўрылавiч, згадзiцеся, 12 гадоў для гiсторыi — гэта iмгненне. Наколькi аўтарытэтныя вашы пазiцыi ў сферы мiжнароднага ўзаемадзеяння? — Мяркуйце самi. Напрыклад, вопыт Беларусi ў барацьбе з гандлем людзьмi ўжо атрымаў прызнанне сусветнай супольнасцi. Нарматыўна-прававыя i практычныя аспекты беларускага вопыту па барацьбе з гандлем людзьмi былi прызнаны годнымi вывучэння, што прадвызначыла адкрыццё 19 лiпеня 2007 года на базе Акадэмii МУС Беларусi Мiжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi кадраў у сферы мiграцыi i процiдзеяння гандлю людзьмi. На сёння ў Мiжнародным навучальным цэнтры прайшло навучанне 5 груп слухачоў з дзяржаў — удзельнiц СНД i органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь. Як паказчык больш высокай зацiкаўленасцi да вывучэння беларускага вопыту — запрашэннi, якiя паступаюць ад замежных калег са Швейцарыi, Iзраiля, Фiнляндыi, Узбекiстана i iнш. Свой iнтарэс праяўляюць i дзяржавы Персiдскага залiва. — Як вы ацэньваеце ўзровень наркатызацыi насельнiцтва Беларусi на сёння? Цi можаце вы сказаць, што сiтуацыя знаходзiцца пад кантролем? — Калi на мове лiчбаў, то сёння гэта 109 наркаманаў на 100 тысяч насельнiцтва. На шчасце. у нашай краiне гэты паказчык значна нiжэйшы, чым, скажам, у Расii i ва Украiне. Што да выразу "сiтуацыя пад кантролем", дык, пагадзiцеся, мы не можам злавiць за руку кожнага, хто збiраецца паспрабаваць наркотык, i забаранiць яму гэта зрабiць. А вось што датычыцца прафiлактычных мерапрыемстваў (растлумачальнай работы ў калектывах, навучальных установах, стварэння i пракату сацыяльных ролiкаў, выступлення па тэлебачаннi i ў друкаванай прэсе), то тут мы стараемся выкласцiся па максiмуму. — Згодны, што на патэнцыяльнага наркамана можна неяк уздзейнiчаць пераканаўчай i красамоўнай iнфармацыяй праз СМI i г.д. Але прадаўцы гэта не заўжды наркаманы, iх мэта — атрыманне прыбытку. Цi магчыма змагацца з прагай грошай? — Давайце ўдакладнiм: з крымiнальнай прагай. А з ёй ёсць сэнс змагацца заканадаўчымi мерамi. Так, летась па нашай iнiцыятыве ў нарматыўныя акты было ўведзена паняцце "асаблiва небяспечныя наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы". Да iх аднесены найбольш "папулярныя" сярод нарказалежных асобаў гераiн, амфетамiн, ацэтыляваны i экстрацыйны опiй. Стала больш жорсткiм пакаранне за захоўванне i распаўсюджванне наркатычных сродкаў у месцах масавага адпачынку, установах адукацыi i крымiнальна-выканаўчай сiстэмы. У снежнi мiнулага года Мiнiстэрства гандлю пастановай № 1711 забаранiла продаж маку на рынках рэспублiкi. Акрамя таго, для недапушчэння выпадкаў перасылкi поштай наркотыкаў у папраўчыя ўстановы па iнiцыятыве МУС Беларусi ў гэты ж час была падпiсана i пастанова Савета Мiнiстраў, якой унесены змяненнi ў правiлы аказання паслуг паштовай сувязi. Сутнасць новаўвядзення заключаецца ў абавязковым прад’яўленнi дакументаў, якiя пацвярджаюць асобу адпраўнiка пры адпраўцы пасылак у месцы пазбаўлення волi. — Не так даўно закончылася спецыяльная праграма "Мак". Якiя яе вынiкi сёлета? — Нашымi падраздзяленнямi па рэспублiцы было канфiскавана i знiшчана 51,5 тоны пасеваў нарказмяшчальных раслiн на плошчы звыш 26 га. У межах крымiнальных спраў з незаконнага абароту выведзена больш за 438 кг наркатычнай сыравiны, у тым лiку звыш 364 кг макавай саломкi i больш як 70 кг марыхуаны, а таксама амаль 23 кг гатовых наркотыкаў, у тым лiку звыш 12 кг экстракцыйнага опiю i больш за 10 кг iншых наркатычных сродкаў, выяўлена 917 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. — Каля 15 гадоў таму тэмы, якiя мы закранаем, не насiлi такога маштабнага i злабадзённага характару для насельнiцтва Беларусi. Але варта адзначыць, што на працягу гэтага часу, — вядома ж, не без удзелу праваахоўных органаў i СМI, — грамадзяне Беларусi навучылiся быць больш асцярожнымi, набылi новую ступень палiтычнай i сацыяльнай граматнасцi. Здаецца, вярбоўшчыкам на фальшывую "высокааплатную" працу даводзiцца ўсё цяжэй... — I тым не менш яны вельмi вынаходлiвыя, як i па-ранейшаму наiўныя i многiя маладыя дзяўчаты. Хоць, безумоўна, ужо не так, як раней. Прафiлактычная iнфармацыя адыграла сваю пазiтыўную ролю. Акрамя таго, прыкметна павысiўся ўзровень i якасць жыцця ў нашай краiне. Гэта таксама немалаважна. Групу рызыкi цяпер складаюць у большай ступенi людзi, чыё матэрыяльнае i сацыяльнае становiшча склалася не лепшым чынам. Лягчэй за ўсё менавiта яны становяцца ахвярамi як сэксуальнай, гэтак i працоўнай эксплуатацыi. Падкрэслю таксама, што дзейнасць суб’ектаў гаспадарання ў сферах мадэльнага i шлюбнага бiзнэсу, а таксама па працаўладкаваннi за мяжой узятыя пад жорсткi кантроль дзяржавы i патрабуюць атрымання адпаведнай лiцэнзii. Такiх лiцэнзiй дзейнiчае сёння ў Беларусi ўсяго 70: 3 — у сферы мадэльнага бiзнэсу, 19 — шлюбнай дзейнасцi i 48 — па працаўладкаваннi за мяжой. Дарэчы, нядаўна МУС iнiцыявала ўнясенне ў Крымiнальны кодэкс артыкулаў, якiя прадугледжваюць адказнасць за незаконныя дзеяннi, накiраваныя на выкарыстанне прымусовай (рабскай) працы, а таксама ўзмацненне адказнасцi за выраб i распаўсюджванне дзiцячай парнаграфii. Цяпер законапраект знаходзiцца ў парламенце i, у выпадку яго прыняцця, у недалёкай будучынi злачынцы будуць несцi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн да 13 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. — Дарэчы, пра дзiцячую парнаграфiю. Падобна, што галоўная цацка нашага часу — iнтэрнет — сёння мае большую небяспеку, чым раней "дрэнны дзядзька" з цукеркай на дзiцячай пляцоўцы. — Так, iнтэрнэт — гэта адна з крынiцы праблемы. Цяпер рыхтуецца да разгляду ў судзе дзейнасць арганiзаванай злачыннай групоўкi, у склад якой уваходзiлi нашы суграмадзяне, а кiраўнiкамi з’яўлялiся трое грамадзян Расii. На працягу шэрагу гадоў зламыснiкi займалiся вырабам i размяшчэннем у сетцы iнтэрнэт парнаграфiчных матэрыялаў, у тым лiку з удзелам няпоўнагадовых. Злачынны даход, якi яны атрымлiвалi, дасягаў 40 тысяч долараў ЗША ў тыдзень, затым ён легалiзаваўся праз афшорныя кампанii. У нашай юрысдыкцыi знаходзяцца толькi беларускiя сайты. Так што ў гэтым накiрунку працы яшчэ шмат... Гутарыла Аляксандра ГРУШЭЎСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак 90-х для нашай неабдымнай Радзiмы быў адзначаны тым, што краiна, у якой не было нi сэксу, нi тым больш парнаграфii, раптам, вобразна кажучы, п |
|