Бясшлюбнасць
Бясшлюбнасць
Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якiя пад прымусам нейкiх абставiнаў цi па запавеце (клятве) нiколi не бралi шлюб. Такiх людзей у народзе звалi "старымi дзевамi" цi халасцякамi. Функцыянальна сюды таксама адносiлi людзей, якiя былi ў шлюбе, але страцiлi сваю "другую палавiну". Бясшлюбнасць у народзе ўспрымалася як смерць. Цi не таму людзей, якiя прынялi манаства, у сям’i аплаквалi, быццам памерлага? l Сярод людзей жыла пагалоска, што пасля смерцi адзiнокая дзяўчына на "тым" свеце будзе жаць тры надзелы крапiвы, а халасцяк будзе пасвiць казлоў. l Адзiнокi чалавек — бяда не толькi сям’i, але i ўсёй вёскi. Да адзiнокiх людзей ставiлiся з пэўным адценнем асуджэння i спачування. Халастога чалавека лiчылi непаўнацэнным (непаўнавартасным), а значыцца, i непаўнапраўным членам грамадства. Пра гэтых людзей узгадвалi ў размове толькi адмоўна, з падкрэсленым грамадскiм асуджэннем: векавуха, засядзелася ў дзеўках, стары халасцяк, дзяцюх. l Халастых, а значыцца, i бяздзетных людзей, не прымалi ў кампанii жанатых людзей, не запрашалi прымаць удзел у выкананнi вясельных абрадаў (напрыклад, у святы або ў каравайнiцы), не бралi хроснымi бацькамi. l Пасля сарака гадоў адзiнокiм (нежанатым) людзям усё часцей i часцей прыходзiлася ўдзельнiчаць толькi ў пахавальным абрадзе. l На працягу года былi святы, калi грамада выказвала сваё ганьбаванне той моладзi, якая не стварыла сям’ю. Так, на Каляды незамужнiм дзяўчатам у хату прыцягвалi вялiкае бервяно, да якога маглi прывязаць дзяўчыну на некалькi дзён. А бацькi пакорна глядзелi на ўсё, а потым павiнны былi выкупiць сваё дзiця. На Масленiцу халасцякам на ногi прывязвалi драўляныя "кандалы" або калодку, якую трэба было цягнуць аж да хаты або шчодра адкупiцца. Часам хлопец цi дзяўчына ў пакаранне за сваю ўпартасць цi "пераборлiвасць" павiнны былi цягнуць бервяно праз усю вёску. Такiя меры вырашэння праблемы лiчылiся вельмi эфектыўнымi, таму што пасля гэтага ў вёсцы гулялi адразу некалькi вяселляў. l Пасля смерцi дзяўчыну, якая не ўзяла шлюб пры жыццi, сiмвалiчна аддавалi замуж. Яе апраналi i хавалi ў вясельным строi. Казалi, што на тым свеце яна стане "нявестай Хрыстовай". l Бясшлюбнасць магла быць "насланай" (знахары маглi з дапамогай рытуальных дзеянняў i рэчаў забраць шлюбную долю чалавека) цi "праклятай" (калi мацi наслала праклён на ўласнае дзiця). У народнай культуры ўсходнiх славян i сёння iснуе шмат спецыяльных рытуальных дзеянняў, накiраваных на папярэджанне бясшлюбнасцi: l Ужо пры нараджэннi дзiцяцi бацькi праграмавалi яго будучыню. Так, калi нараджалася дзяўчынка, пад парогам закапвалi яе "дзiцячае месца", каб яна своечасова пакiнула бацькоўскую хату, г.зн. узяла шлюб. l На працягу года бацькам неабходна было выконваць шэраг забаронаў i абмежаванняў. Напрыклад, для таго, каб дачка выйшла замуж у гэтым годзе, трэба было, каб на Благавешчанне ўся сям’я была дома; асаблiва забаранялася запрашаць у гэты дзень да сябе староннiх дзяўчат i жанчын. l Каб дачка хутчэй выйшла замуж, на Юр’я (6 мая) трэба было абавязкова адчынiць усе вокны i замкi. l Каб выйсцi замуж, напярэдаднi свята святой вялiкапакутнiцы Кацярыны (7 лiстапада), незамужнiм дзяўчатам неабходна было прытрымлiвацца строгага посту. l Каб выйсцi замуж i на будучы год зацяжарыць, незамужнiя дзяўчыны на Вербнiцу плялi вянок з галiнак вярбы. l Асаблiва эфектыўным лiчыўся абрад на парушэнне бясшлюбнасцi, выкананы на Вадохрышча. Для гэтага бралi хрышчэнскую ваду, дзялiлi на тры часткi i казалi пры гэтым: "Во имя Отца и Сына и Святого Духа". На ваду чыталi замову: "Беда лиха, отдай жениха рабе Божьей (имя) в супружество, к замужеству, к мягкой подушке, к брачной постели. Заведи глаза женихам, чтобы они на рабу (имя) глядели, не нагляделися, смотрели, не насмотрелися, скучали, не наскучалися. И была бы раба (имя) для них краше солнца красного, слаще меда майского. Аминь". Адной часткай трэба было напаiць дзяўчыну, другой — памыць яе, а трэцюю частку вылiць за парог хаты. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якiя пад прымусам нейкiх абставiнаў цi па запавеце (клятве) нiколi не бралi шлюб. Такiх людзей у народзе звалi &q |
|