З-за пацяплення колькасць бежанцаў пойдзе на сотнi мiльёнаў
З-за пацяплення колькасць бежанцаў пойдзе на сотнi мiльёнаў
Зніжэнне зарплаты i мiльённыя скарачэннi працоўных чакаюць Расiю з-за фiнансавага
крызiсу
Прычым скарачэннi ў асобных сектарах эканомiкi будуць значнымi, а большай частцы насельнiцтва давядзецца падрыхтавацца да замарожвання зарплат i знiжэння рэальных даходаў прыкладна на 30 працэнтаў. Расiйскi савет прамыслоўцаў прапанаваў прыняць папраўкi ў Працоўны кодэкс, што адмяняюць выплату зарплат супрацоўнiкам, якiя звальняюцца. Сумарная колькасць звольненых з-за спаду вытворчасцi можа дасягнуць некалькiх мiльёнаў чалавек, улiчваючы, што толькi ў будаўнiцтве гэтая лiчба можа дасягнуць 1 млн чалавек. Як адзначыў дырэктар Цэнтра працоўных даследаванняў Уладзiмiр Гiмпельсон, масавыя крызiсныя з’явы наперадзе, паколькi "мы пакуль не ведаем, дзе дно падзення i наколькi глыбокiм яно будзе". Нобелеўскую прэмiю мiру сёлета атрымаў аўтар плана мiрнага ўрэгулявання ў КосавеЛаўрэатам Нобелеўскай прэмii мiру 2008 года стаў былы прэзiдэнт Фiнляндыi Марцi Ахцiсаары, паведамляе "Інтэрфакс". Дарэчы, ён раней намiнаваўся на гэтую ўзнагароду ў 2000, 2001 i 2006 гадах. Фiн, з’яўляючыся спецыяльным пасланнiкам ААН, падрыхтаваў даклад, так званы "план Ахцiсаары ", у якiм прадугледжвалася прадастаўленне незалежнасцi Косава пад мiжнародным кантролем. Сёлета ў лютым косаўскi парламент у асноўным у складзе з дэпутатаў, якiя прадстаўляюць албансную большасць насельнiцтва, прыняў дэкларацыю аб аддзяленнi краю ад Сербii. Праект канстытуцыi, прадстаўлены канстытуцыйнай камiсiяй Косава, засноўваецца на дакладзе Ахцiсаары. На сушуканне Нобелеўскай прэмii мiру 2008 года было вылучана 197 кандыдатаў, з iх — 164 прыватныя асобы i 33 арганiзацыi. Дарэчы, рэкордная колькасць намiнантаў на гэтую прэмiю — 199 — была вылучана ў 2005 годзе. З-за пацяплення колькасць бежанцаў пойдзе на сотнi мiльёнаўТрансфармацыя клiмату Зямлi i экалагiчныя праблемы прывядуць у аглядным будучым да з’яўлення мiльёнаў бежанцаў. Аб гэтым паведамляе IТАР-ТАСС, спасылаючыся на даныя ААН, апублiкаваныя на мiжнароднай канферэнцыi па клiмаце ў Боне. Сёння, па даных ААН, у свеце налiчваецца 25 мiльёнаў людзей, якiя вымушаны былi пакiнуць радзiму па прычыне толькi экалагiчных катастроф, i iх колькасць узрастае. Паводле прагнозу ААН, да 2050 года пакiнуць свае дамы будуць вымушаны да 200 мiльёнаў чалавек. Iм давядзецца шукаць ратаванне ад уздыму ўзроўню мора, паводак i засухi, якiя зробяць немагчымым пражыванне на вялiкiх тэрыторыях. "Маюцца ўсе прыкметы таго, што мы стаiм перад новым буйным выклiкам глабальнага характару", — адзначыў старшыня канферэнцыi прафесар Янаш Багардзi. Толькi ў 2007 годзе бежанцамi сталi 11,5 мiльёна чалавек. Кожнае павышэнне ўзроўню сусветнага акiяна на 1 сантыметр будзе змушаць перасяляцца ў свеце 1 млн чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трансфармацыя клiмату Зямлi i экалагiчныя праблемы прывядуць у аглядным будучым да з’яўлення мiльёнаў бежанцаў. Аб гэтым паведамляе IТАР-ТАСС, спасыла
|
|