Юбілейны экзэмпляр — у падарунак
Юбілейны экзэмпляр — у падарунак
Гэтымi днямi на прадпрыемстве "Марко", якое ўжо больш за паўтара дзясятка гадоў "прапiсана" ў Вiцебску, адбылася знакавая падзея: з заводскага канвеера сышла 20-мiльённая пара абутку. Прыйшлася яна на шыкоўныя жаночыя боты. На СТАА "Марко" вырашылi, што гэты юбiлейны экзэмпляр будзе ўпакаваны ў зычайную каробку, у якую будзе змешчаны купон з надпiсам "Падарунак", i адправiцца абавязкова на беларускi рынак. Шчаслiвым акажацца той пакупнiк, якi атрымае на рукi гэтыя боты — яны будуць ўручаны чалавеку бясплатна ў якасцi падарунка. На сустрэчы з журналiстамi, прысчвечанай гэтай святочнай падзеi, генеральны дырэктар СТАА "Марко" Мiкалай Мартынаў адзначыў, што цяпер прадпрыемства iдзе значна большымi крокамi да нарошчвання аб’ёмаў вытворчасцi высакаякаснага скуранога абутку. Калi раней, падкрэслiў Мiкалай Васiльевiч, фабрычныя магчымасцi дазвалялi выпускаць 500-700 тысяч абутку штогод, то цяпер яны павялiчылi ў разы i сёлета павiнны скласцi каля 3 мiльёнаў пар. Кiраўнiк СТАА "Марко" ўпэўнены, што гэта не мяжа. Пры наяўнасцi адпаведных спецыялiстаў i вытворчых плошчаў у будучым можна нарасцiць штогадовы выпуск чаравiкаў, ботаў, спартыўнага абутку да 5-7 мiльёнаў. А значыць, чарговую юбiлейную пару можна будзе "сустракаць" зусiм хутка. Уладзiмiр ЗДАНОВІЧ, г. Вiцебск. г. Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi на прадпрыемстве "Марко", якое ўжо больш за паўтара дзясятка гадоў "прапiсана" ў Вiцебску, адбылася знакавая падзея: |
|