Усе — на рэгіянальныя кiрмашы!
Усе — на рэгіянальныя кiрмашы!
11 кастрычнiка ў Салiгорску i Жодзiне, а 18 кастрычнiка ў Барысаве i Маладзечне пройдуць рэгiянальныя кiрмашы з удзелам арганiзацый 21 раёна сталiчнай вобласцi. Паводле iнфармацыi галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама, на рэгiянальных кiрмашах у шырокiм асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя грамадскага харчавання i кааператыўнай прамысловасцi. На любы густ i выбар — мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, жывая рыба, мёд, грыбы, садавiна, сокi, кансервы. Чакаецца шырокая прапанова прадукцыi прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасцi, у тым лiку i новай: ёгуртаў, пажыўных кiсламалочных прадуктаў, сыроў. Суб’екты гаспадарання прапануюць наведвальнiкам таксама тавары зiмовага асартыменту, пiламатэрыялы, пасадачны матэрыял, угнаеннi, сродкi аховы раслiн, вырабы народных промыслаў, друкаваную прадукцыю. Майстры грамадскага харчавання збiраюцца здзiвiць разнастайнасцю кулiнарных i кандытарскiх вырабаў. Для стварэння святочнага настрою будуць арганiзаваны культурна-масавыя, забаўляльныя праграмы з удзелам самадзейных творчых калектываў сталiчнага рэгiёна. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 кастрычнiка ў Салiгорску i Жодзiне, а 18 кастрычнiка ў Барысаве i Маладзечне пройдуць рэгiянальныя кiрмашы з удзелам арганiзацый 21 раёна сталiчнай |
|