Жалезны конь ад вяскоўца Гушчы
Жалезны конь ад вяскоўца Гушчы
Ёсць ідэя! 66-гадовы пенсiянер жыхар Бешанковiчаў Станiслаў Паўлавiч Гушча выкарыстоўвае самаробны трактар для гаспадарскiх патрэбаў, не адмаўляе ў дапамозе суседзям i знаёмым. Ганарыцца тым, што i бацькi ягоныя, як гаворыцца, — людзi ад зямлi. Родам яны з Шумiлiнскага раёна з вёскi Мiкалаева. Бацька быў i кавалём, i земляробам, мацi — паляводам. Дзецi маюць вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю. 66-гадовы пенсiянер жыхар Бешанковiчаў Станiслаў Паўлавiч Гушча выкарыстоўвае самаробны трактар для гаспадарскiх патрэбаў, не адмаўляе ў дапамозе суседзям i знаёмым. Ганарыцца тым, што i бацькi ягоныя, як гаворыцца, — людзi ад зямлi. Родам яны з Шумiлiнскага раёна з вёскi Мiкалаева. Бацька быў i кавалём, i земляробам, мацi — паляводам. Дзецi маюць вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю. Пазнаёмiлiся мы са Станiславам Паўлавiчам зусiм выпадкова. Калi аўтар гэтых радкоў быў у службовай камандзiроўцы ў Бешанковiчах, каб падрыхтаваць артыкул па зусiм iншай тэме, выпадкова ўбачыў у двары незвычайны трактар. Падышоў да кiроўцы, папрасiў расказаць пра машыну. А ён, на шчасце, i не адмовiў. Дарэчы, адзначыў, што раней журналiсты не пiсалi пра ягоны трактар. Значыць, "Звязда" стала першай, як гэта часта бывае. — А што вас зацiкавiла? — пытае мяне ўладальнiк нестандартнай машыны. — Ну, трактар, не такi, як астатнiя, што стаяць на вытворчым патоку. І ўсё тут. Вельмi добры ён памочнiк пры апрацоўцы нашых сямейных 1,5 гектара зямлi. Таксама трымаем карову. А ёй толькi на зiму тоны тры кармоў трэба. Як жа спраўляцца ўручную? А плацiць за паслугi нейкай структуры — дорага будзе. Высветлiлася, што трактар гэты — вынiк творчай тэхнiчнай работы ажно некалькiх майстроў-самавучак. — Я гады тры таму купiў машыну ў аднаго вiцебскага дзеда. Убачыў адпаведную аб’яву ў бягучым радку па тэлебачаннi. Калi не памыляюся, 1000 долараў заплацiў за трактар. Купiў з задавальненнем. I зусiм не пашкадаваў. Даўно марыў знайсцi магчымасць нешта майстраваць для ўласнага карыстання, для сваёй сям’i, карыснае прыдумваць у тэхнiчным плане. На жаль, да выхаду на пенсiю часу вольнага было мала для гэтага. I вось цяпер ёсць i трактар, i час. Працаваў наш умелец загадчыкам майстэрнi ў мясцовай сельскагаспадарчай арганiзацыi, галоўным iнжынерам, намеснiкам старшынi калгаса. А калiсьцi скончыў сельскагаспадарчы тэхнiкум, што ў Гарадку. Мiж iншым, i сын ягоны Аркадзь мае дыплом выпускнiка Вялiкалукскай сельскагаспадарчай акадэмii (цяпер узначальвае Бешанковiцкую арганiзацыю жыллёва-камунальнай гаспадаркi). Дачка Алена таксама там добра вучылася. Алена працуе галоўным iнспектарам у фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва. На рабоце Станiслаў Паўлавiч займаўся рацыяналiзатарствам. I нiколi за адпаведнымi граматамi i прэмiямi не ганяўся. Бо лiчыў, што галоўная ўзнагарода — паспяхова вырашыць нейкую тэхнiчную праблему на вытворчасцi i пачуць шчырыя словы ўдзячнасцi за гэта. Радавыя шафёры добра ведалi, да каго можна звярнуцца па параду. Вернемся да трактара. Магутнасць рухавiка, што працуе на дызельным палiве — 30 конных сiлаў. Заднi мост ад ГАЗ-66, рухавiк ад пад’ёмнай кары... Гiдраўлiчнаю падвеску Станiслаў Паўлавiч поўнасцю разабраў разам з сынам i перарабiлi за пару дзянькоў. Зрабiлi некалькi прыстасаванняў для самых розных "аперацый" на ўчастку. Плануюць змайстраваць яшчэ адно, каб раскiдваць угнаеннi... Прапаноўвалi яму прадаць незвычайную машыну. — Жыхар Вiцебска, якi купiў дачу ў нашых месцах, завiтаў у госцi да маiх суседзяў. Убачыў — загарэўся, маўляў, прадай, не пакрыўджу грашыма. Ды не хоча расставацца пенсiянер з вельмi надзейным жалезным канём. Многа сiлаў уклаў, каб палепшыць яго магчымасцi. Станiслаў Паўлавiч — шчаслiвы дзядуля: унучка Насця ходзiць у першы клас, унук Стас у шосты. Мо апошнi, калi вырасце, таксама праявiць рацыяналiзатарскiя здольнасцi. А мо i ўнучка? Жонка ўмельца Таццяна Мiкалаеўна на пенсii, але працуе медсястрой у зубапратэзным кабiнеце i ў оталарынголага паралельна. Разам i на ўчастку працуюць, i ў грыбы ў лес ходзяць. Дружная сям’я, адным словам. Шкада, што няма нагоды ў правiнцыi паказаць самавучцы зацiкаўленым асобам свой трактар. Хоць, вядома ж, менавiта ён i не думае пра такую магчымасць, але чаму б, як у савецкiя гады, не праводзiць нейкiя выставы творчасцi такiх майстроў? Упэўнены, айчынным вытворцам было б цiкава ўбачыць нестандартныя машыны, як i патэнцыйным спажыўцам. Тым жа фермерам. Мо пры "Звяздзе" стварыць нейкi iмправiзаваны клуб умельцаў, каб расказваць пра iх знаходкi, дапамагчы знайсцi адным другiх, звязацца са спецыялiстамi? Справа карысная. Няўжо не так? Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота аўтара. Бешанковiчы — Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
66-гадовы пенсiянер жыхар Бешанковiчаў Станiслаў Паўлавiч Гушча выкарыстоўвае самаробны трактар для гаспадарскiх патрэбаў, не адмаўляе ў дапамозе сусе |
|