Новае жыццё Старога моста
Новае жыццё Старога моста
У Гродне пасля рэканструкцыі i паспяховых выпрабаванняў адноўлены тралейбусны рух па Старым мосце праз Нёман. Сёлета гэтаму мосту спаўняецца сто гадоў. Двойчы, у 1914 i 1944 гадах, ён узрываўся i, адпаведна, двойчы вяртаўся да жыцця. Аднак такога сур’ёзнага абнаўлення (чатыры паласы для руху транспарту, шырокiя бяспечныя тратуары для пешаходаў) мост яшчэ не ведаў. Прычым гэту работу выканалi ў вельмi кароткi тэрмiн, менш чым за год. Тады як будаўнiцтва новага моста магло расцягнуцца на восем гадоў, не гаворачы аб непараўнальна большых фiнансавых затратах. Хоць у перспектыве не выключана будаўнiцтва ў Гродне яшчэ аднаго, чацвёртага, моста праз Нёман. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне пасля рэканструкцыі i паспяховых выпрабаванняў адноўлены тралейбусны рух па Старым мосце праз Нёман. Сёлета гэтаму мосту спаўняецца сто гадо |
|