Стаўка разлічваецца, зыходзячы з аб’ёмаў працы
Стаўка разлічваецца, зыходзячы з аб’ёмаў працы
Як мы паведамлялi раней, жыхары вёскi Граўжышкi Ашмянскага раёна адрасавалi рэдакцыi мноства пытанняў. Адно з iх датычылася мясцовага паштовага аддзялення. Справа ў тым, што яго начальнiк працуе толькi на 0,5 стаўкi, адпаведна, аддзяленне зачыняецца ў 13 гадзiн. Але ж у некаторых працаўнiкоў рабочы дзень, напрыклад. у настаўнiкаў, медработнiкаў, заканчваецца пазней. І як аплацiць камунальныя паслугi? Дык цi нельга неяк праз вас даведацца: можа, перавесцi начальнiка паштовага аддзялення хоць бы на 0,75 стаўкi, каб яна працавала крыху пазней? — прасiлi заяўнiкi. Паводле слоў начальнiка Ашмянскага раённага вузла паштовай сувязi Клемянцiны Дробыш, памянёны работнiк у Граўжышках працуе на 0,63 стаўкi (5 гадзiн 2 хвiлiны). Яна разлiчана па аб’ёмах працы за 2007 год. Аб’ектыўна па гэтай прычыне стаўку павялiчыць нельга. — Паштовае аддзяленне ў вёсцы працуе з 8 да 13 гадзiн. Перасунуць час адкрыцця яго мы таксама не маем права, паколькi iснуе распараджэнне аб раннiх тэрмiнах дастаўкi пошты, — патлумачыла Клемянцiна Леанардаўна. — Калi раней машыны выязджалi ў раён у 11.30, дык цяпер — у 7.30, а ў 10.30 яны ўжо вяртаюцца назад. У Граўжышках абмен поштай адбываецца ў 8.18. Шчыра кажучы, мне не зусiм зразумелая просьба вяскоўцаў павялiчыць час працы паштовага аддзялення. Плата за газ i святло бярэцца ў месцiчаў дома, ды i камунальныя паслугi аплачваюцца толькi адзiн раз у месяц. У суботу паштовае аддзяленне таксама працуе, калi ў многiх працаўнiкоў выхадны дзень. Ды i ранiцай, да 8 гадзiн, калi ёсць такая асаблiвая патрэба, можна падысцi. Як дадала напрыканцы Клемянцiна Дробыш, калi вяскоўцы ўсё ж перакананыя, што для аплаты розных паслуг iм патрэбна больш часу на працягу дня, варта ўзнiмаць пытанне аб адкрыццi ў Граўжышках аддзялення банка. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы паведамлялi раней, жыхары вёскi Граўжышкi Ашмянскага раёна адрасавалi рэдакцыi мноства пытанняў. Адно з iх датычылася мясцовага паштовага аддзял
|
|