Рух транспарту па праспекце Пушкіна ў Мiнску часова абмежаваны
Рух транспарту па праспекце Пушкіна ў Мiнску часова абмежаваны
У Мiнску рух транспарту па праспекце Пушкiна на ўчастку ад вул. Альшэўскага да вул. Цiмiразева абмежаваны з 11 кастрычнiка па 31 снежня, паведамiлi ў прэс-службе Мiнгарвыканкама. Рух транспарту арганiзаваны па адной паласе ў кожным накiрунку на першым этапе i па дзвюх палосах у кожным накiрунку на другiм этапе будаўнiцтва. Гэта будзе суправаджацца зняццем руху грузавога транспарту i маршрутных тралейбусаў. Гэтыя абмежаваннi ўводзяцца ў сувязi з правядзеннем работ па будаўнiцтве падземнага пешаходнага пераходу i рэканструкцыi праспекта Пушкiна. У Мiнгарвыканкаме нагадалi, што з 9 па 31 кастрычнiка закрыты рух усiх вiдаў транспарту па вул. Будзённага. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску рух транспарту па праспекце Пушкiна на ўчастку ад вул. Альшэўскага да вул. Цiмiразева абмежаваны з 11 кастрычнiка па 31 снежня, паведамiлi ў |
|