Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва за верасень 2008 года
Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва за верасень 2008 года
Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-вучэбных устаноў i сувораўцаў; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi) за верасень гэтага года не iндэксуюцца. Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Пётр Грушнiк, гэта абумоўлена тым, што iндэкс спажывецкiх цэнаў не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да красавiка 2008 года. Заработная плата дзяржаўных служачых i прыраўнаваных да iх асобаў, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асобаў радавога i начальнiцкага складу за верасень гэтага года iндэксуецца на 5,4 працэнта, паколькi не перавышаны пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (лiпень 2008 года). Дапамогi i стыпендыi беспрацоўным на перыяд прафесiйнай падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi па накiраваннi дзяржаўнай службы занятасцi iндэксуюцца на 5,3 працэнта, паколькi не перавышаны пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (красавiк 2008 года). Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы на тэрыторыi рэспублiкi з iншых крынiц, кампенсацыя страт ад iнфляцыi ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi). Нагадаем, iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi". Індэксуецца даход у межах 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму, дзеючага на момант iндэксацыi. Цяпер гэты нарматыў складае Вr224 тыс. 700. Частка даходу, што перавышае гэту суму, iндэксацыi не падлягае. Паколькi iндэкс спажывецкiх цэнаў за верасень гэтага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (лiпень 2008 года), мiнiмальная заработная плата за верасень гэтага года iндэксуецца на 5,4 працэнта. Яе памер з улiкам iндэксацыйнай даплаты склаў Вr220 тыс. 80.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсанта |
|