У кансультацыю — без чэргаў?
У кансультацыю — без чэргаў?
У Беларусi плануецца разгледзець пытанне аб ўстанаўленнi Дня бацькi. У прыватнасцi, паводле ацэнак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, цяпер у водпуску па доглядзе дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў у нашай краiне знаходзяцца 1,5-1,6 тыс. бацькаў. Як адзначыла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец, у блiжэйшы час плануецца вывучыць прапановы аб больш адчувальным павелiчэннi дапамог на дзяцей да 3 гадоў. Адначасова мяркуецца разгледзець магчымасць увядзення "мацярынскага капiталу", праўда, нават у выпадку прыняцця станоўчага рашэння "формула" гэтай падтрымкi сем’яў пры нараджэннi другога дзiцяцi наўрад цi будзе адпавядаць расiйскай. У той жа час ёсць намер прадастаўляць водпуск "на роды", як у Расiйскай Федэрацыi. Цяпер працягласць такога водпуску ў Расii ў выпадку нармальных родаў складае 140, а ў выпадку ўскладненых родаў — 156 дзён, тады як у Беларусi — 126 i 140 дзён адпаведна. Паводле слоў Таццяны Шэметавец, у гэтым плане мы павiнны "дагнаць" суседзяў, тым больш што ў дадзеным выпадку гаворка iдзе аб здароўi дзяцей. Мiж тым, паводле слоў галоўнага акушэра-гiнеколага Мiнiстэрства аховы здароўя Святланы Шылавай, медыцынская дапамога мацi i дзецям стане больш сучаснай. Да 2010 года ва ўсiх жаночых кансультацыях нашай краiны павiнны з’явiцца фiтальныя манiторы для кантролю за цяжарнымi жанчынамi i апараты ўльтрагукавой дыягностыкi. Пры гэтым, дзякуючы павелiчэнню набору ў медыцынскiя навучальныя ўстановы, у тых жа жаночых кансультацыях знiкне дэфiцыт акушэраў-гiнеколагаў. Да прыкладу, сёння патрэба ў такiх спецыялiстах па сталiцы задавальняецца на 70—72 працэнты, i вынiкам гэтага становяцца чэргi на прыём. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi плануецца разгледзець пытанне аб ўстанаўленнi Дня бацькi. У прыватнасцi, паводле ацэнак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, цяпер у во |
|