Апошняе паляванне
Апошняе паляванне
З 5 кастрычнiка родныя нiчога не ведалi пра лёс 20-гадовага маладога чалавека, якога шукалi як знiклага без вестак: праваахоўнiкам спатрэбiлася няшмат часу, каб пралiць святло на ўсе акалiчнасцi гэтага факта. У прыватнасцi, у ходзе расследавання было ўстаноўлена, што няшчаснага 5 кастрычнiка каля апоўднi паблiзу вёскi Прудок Калiнкавiцкага раёна ў лесе падчас палявання з зарэгiстраванага ружжа ТОЗ застрэлiў 21-гадовы рабочы. І паспрабаваў замесцi сляды гэтага здарэння: ён расчлянiў цела ахвяры i закапаў. Злачынца арыштаваны. Ірына АСТАШКЕВІЧ, Iгар ГРЫШЫН. Кiроўца знiк без аўтамабiля...На месцы дарожна-транспартнага здарэння ў Слонiме, у якiм загiнулi людзi, вадзiцель кiнуў свой мiкрааўтобус "Форд" i збег. Як высветлiлася, кiраваў мiкрааўтобусам 30-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. А палове дзясятай вечара ён выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся скутар, — сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. У вынiку 27-гадовы рабочы таварыства i 20-гадовы непрацуючы (мясцовыя жыхары), якiя рухалiся на скутары, загiнулi на месцы здарэння. Iгар ГРЫШЫН. Вiноўнiк ДТЗ — конь...У мiнулую пятнiцу конь, якi раптоўна выйшаў на дарогу, справакаваў дарожна-транспартнае здарэнне. ДТЗ адбылося каля сямi гадзiн вечара на дарозе паблiзу вёскi Пагост Салiгорскага раёна. 33-гадовы кiроўца "Фольксвагена", жыхар Любанскага раёна, не змог размiнуцца з жывёлай, якая нечакана з’явiлася перад аўтамабiлем. У вынiку здарэння мужчына загiнуў. Iгар ГРЫШЫН. Новыя хуткасцi iнтэрнэтуЗнешнi iнтэрнэт-шлюз Беларусi нядаўна зноў пашырыўся i дасягае зараз 5,2 Гбiт/с. — Мы рэгулярна пашыраем знешнi iнтэрнэт-шлюз, — каментуе падзею намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" па тэхнiчных пытаннях Сяргей Сiвадзедаў. — Найбольш запатрабаваны напрамак у беларускiх карыстальнiкаў iнтэрнэту — расiйскi, таму павелiчэнне магутнасцi часцей за ўсё адбываецца менавiта тут. Раней сумарная прапускная здольнасць у расiйскiм напрамку складала 3,2 Гбiт/с. Разам з "Растэлекамам" было заменена абсталяванне i пашыраны шлюз, цяпер у напрамку расiйскага сегмента арганiзаваны паток прапускной здольнасцю 4 Гбiт/с. Гэта дазваляе павялiчыць хуткасць праходжання трафiка i палепшыць якасць перадачы дадзеных. А ў напрамку iншых замежных рэсурсаў канал застаўся ранейшы — 1,2 Гбiт/с. Надзея НIКАЛАЕВА. Невядомая скрыпка Страдывары, магчыма, захоўваецца ў вясковым музеi ШаркоўшчыныА менавiта ў вёсцы Гарадзец. Пра гэта паведамiла навуковы супрацоўнiк аддзела Германавiцкага музея культуры i побыту Ларыса Мядзелец. На ўнутраным баку вечка старажытнай скрыпкi з парванымi струнамi маецца надпiс на лацiнскай "Аntоnius Strаdivаrius" i дата "172...". У свой час мясцовай зямлёй валодалi вядомыя магнацкiя роды Вялiкага Княства Лiтоўскага — Сапегi, Жабы. Апошнiм у iх шэрагу значыцца род Плятэраў... БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 5 кастрычнiка родныя нiчога не ведалi пра лёс 20-гадовага маладога чалавека, якога шукалi як знiклага без вестак: праваахоўнiкам спатрэбiлася няшмат |
|